1. Які знаходзіцца, размяшчаецца каля мора. Прыморскі курорт. Прыморскі горад. □ Абрысаваліся ў туманах вершаліны далёкіх прыморскіх гор.Самуйлёнак.
2. Які бывае ў прымор’і, уласцівы прымор’ю. Прыморскі клімат. Прыморскі вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́наў, ‑ава.
Які належыць сыну (у 1 знач.), уласцівы яму. Сынаў абавязак. □ У адным месцы сыпаў воз трапіў у глыбокую выбоіну і перакуліўся.Якімовіч.На сынавым твары нічога не заўважыў .. [Гушка] новага.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фельето́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фельетона, з’яўляецца фельетонам. Фельетонная літаратура.
2.Уласцівы фельетону; такі, як у фельетоне. Фельетонная тэма. □ А ёсць яшчэ рэдактары, прызнацца, Якія духу фельетоннага баяцца.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фле́йтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флейты, уласцівы ёй. Флейтавы гук. □ Ранняя вясна ці позняя, аднолькава гучна ў галінах зазелянелых бяроз спяваюць чырванагрудыя берасцянкі, выводзяць свае флейтавыя каленцы залацістыя івалгі.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыліндры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цыліндра, уласцівы цыліндру (у 1 знач.). Цыліндрычная форма. Цыліндрычная паверхня. □ Дзянісаў запаліў святло і чартыхнуўся, зваліўшы цыліндрычную, зробленую з металічнай і частай сеткі клетку.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эўкалі́птавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эўкаліпта, уласцівы яму. Эўкаліптавае лісце. Эўкаліптавы ствол.// Які складаецца з эўкаліптаў (пра лес, парк і пад.). // Які зроблены з эўкаліпту, атрыманы з яго. Эўкаліптавы алей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трапі́чны
(гр. tropikos = паваротны)
1) які мае адносіны да тропікаў, размешчаны ў тропіках (напр. т. зона);
2) уласцівы тропікам, пашыраны ў тропіках (напр. т. лівень);
3) гарачы, спякотны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гаспада́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гаспадара, належыць гаспадару; гаспадароў. Гаспадарская дачка. Гаспадарскі пакой.
2. Звязаны з дзейнасцю гаспадара (у 2 знач.). Настала лета, уцягнуўся Сцёпка ў гаспадарскую работу, нават думкам сваім не было калі аддацца.Колас.//Уласцівы гаспадару (у 2 знач.); клапатлівы, руплівы. Міхась агледзеў гаспадарскім вокам градку, потым хутка пералічыў каласкі.Якімовіч.
3.Уласцівы гаспадару (у 4 знач.); уладны, упэўнены. Гаспадарскі тон. □ Нашы таварышы з гаспадарскім выглядам і важнай мінай пачалі падкідваць галлё.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агульна...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульнаадзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў меж. вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца усіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пр; якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕЕРАКРЫ́ЛЫЯ (Strepsiptera),
атрад насякомых. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі відавы склад асобна не вывучаўся. Унутр. паразіты пчол, восаў, клапоў, цыкадак. Найб. вядомы эаксен (Eoxenos labaelbenei).
Даўж. звычайна 2—2,5 мм, у трапічных да 3 см. Уласцівы выразны палавы дымарфізм, самцы маюць зачаткавыя пярэднія (жужальцы) і вял. веерападобныя (адсюль назва) заднія крылы, добра лётаюць, з вачамі; самкі без крылаў, канечнасцей і вачэй, звычайна не пакідаюць цела гаспадара, галавагрудзі вытыркаюцца вонкі. Развіццё з поўным ускладненым ператварэннем (гіперметамарфоз) ад 2 месяцаў да года. Рассяляюцца рухомыя лічынкі 1-га ўзросту (трыунгуліны), заражаюць новых насякомых-гаспадароў, якія слабнуць і часта гінуць.
Да арт.Вееракрылыя. Эаксен: 1 — самец; 2 — самка; 3 — трыунгулін; 4 — лічынка старэйшага ўзросту.