Во́кліп (прысл.) ’вярхом, без сядла’ (Нас.). Запазычанне з польск.oklep, na oklep ’тс’, якое ў сваю чаргу да klepać ’удараць, хлопаць’ (Брукнер, 233). У семантычных адносінах параўн. рус.дыял.о́хлябь, о́хлюпя, охлю́пкой, укр.охляп ’вярхом, без сядла’, якія належаць да хлюпать, хлябать ’стукаць, хлопаць’ і сведчаць супраць версіі Карскага (Белорусы, 130) аб сувязі з літ.klypstù, klỹpti ’у час хадзьбы згінаць ногі крыва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літа́ўры ’ударны музычны інструмент’ (ТСБМ). З рус.литавры ’тс’, якое з с.-грэч.πολυταυρέα ’літаўры’ ў выніку гаплалогіі: ст.-рус.бить политавры > бить по литаврам > бить в литавры (Фасмер, 2, 501; Крукоўскі, Уплыў, 84). Брукнер (Die Slav. Fremdw. in Litauischen, Weimer, 1887, 23) рус. лексему выводзіць з літ.litaũras ’тс’, супраць чаго Мікала (Beitrage zur Kunde der indoger. Spr., Göttingen, 1895, 118).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апікула́т ’скупы’ (Касп.). Ад лац.opitulatus ’дапамагаючы’ (аб тым, што слова было вядома ў Беларусі, сведчыць наяўнасць іншага аддзеяслоўнага імені ад гэтага дзеяслова оріtularium у старабеларускай актавай мове (Гарб.). Літ.apìkula ’лянівыя’ магло аказаць уплыў на паяўленне ‑к‑, супраць чаго, аднак, семантыка; субстытуцыя к замест т магла адбывацца ў выніку дысіміляцыі і без такога ўплыву. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кра1 ’шарош, крыгі’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус.кра ’тс’, польск.kra, чэш.kra, славац.kra ’тс’. Параўн. крыга (гл.). Прасл.jьkra/bkra. Аднак гэта рэканструкцыя мае ўмоўны характар, бо толькі абмежаваная колькасць славянскіх моў фіксуе даную лексему. Адсутнасць паўднёваславянскіх адпаведнікаў таксама сведчыць супраць рэканструкцыі (параўн. Слаўскі, 3, 42).
Пратэ́ст ’рашучае пярэчанне супраць чаго-небудзь, заява аб нязгодзе’ (ТСБМ), ст.-бел.протестъ ’тс’ (1711 г.), протестовати (1598 г.), укр.проте́ст ’тс’, рус.проте́ст ’тс’. Адваротны дэрыват дзеяслова протестовати, адпаведніка лац.prōtestāri ’ўрачыста абвяшчаць, сведчыць’; у далейшым запазычанне з ням.Protest у сучасным значэнні, што выводзяць з італ.protesto ’апратэставанне векселя’ (ЕСУМ, 4, 609; Банькоўскі, 2, 791; Фасмер, 3, 382).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лацаро́ні
(іт. lazzaroni, ад ісп. lázaro = жабрак)
1) удзельнікі паўстання ў Паўн. Італіі супраць іспанскага панавання ў 17 ст.;
2) назва дэкласаваных элементаў у Італіі ў 18—19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мабі́лі
[фр. (garde) mobile = рухомая гвардыя]
асобыя часці ўзброеных сіл Францыі другой пал. 19 ст., якія камплектаваліся з беспрацоўных і дэкласаваных элементаў для барацьбы супраць рэвалюцыйных выступленняў народных мас.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэфарма́цыя
(лац. refomatio = змяненне)
1) сацыяльна-палітычны рух супраць феадалізму ў Зах. Еўропе 16 ст., які набыў форму барацьбы з каталіцкай царквой;
2) правядзенне рэлігійных пераўтварэнняў у духу пратэстантызму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
3.прям., перен., разг. (кого, что, на кого, что) нацкава́ць; (подстрекнуть) падбухто́рыць (супраць каго, чаго);
натрави́ть соба́ку на кого́-л. нацкава́ць саба́ку на каго́-не́будзь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«БЕЛАРУ́СКАЕ ЖЫЦЦЁ»,
грамадска-паліт. і літ. часопіс нац.-дэмакр. кірунку. Выдаваўся з чэрв. 1919 у Вільні, са снеж. 1919 да сак. 1920 у Мінску на бел. мове лацінкай і з вер. 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці. Рэдактар-выдавец Ф.Аляхновіч, з 1920 літ. кіраўнік З.Бядуля. Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай бел. дзяржавы бурж.-дэмакр. тыпу або альтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі, Германіі. У шэрагу праграмных артыкулаў выступаў супраць палітыкі бальшавікоў і адначасова супраць белагвардзейскай і ням. палітыкі заняволення Беларусі. Крытыкаваў палітыку Польшчы за няўвагу да нац. самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыц. канцэпцыя бел. народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна бел.гіст. шляху. Меў літ.-маст. аддзел, які вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі бел.маст. культуры і яе праблем, асабліва л-ры і нац. тэатра.