Schitern n -s

1) крушэ́нне (судна)

2) права́л, крах, крушэ́нне; паражэ́нне;

zum ~ brngen* прыве́сці да зры́ву, сарва́ць, расстро́іць (планы і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

наліўны́

1. тэх. (для перавозкі вадкіх грузаў) Tnk-;

наліўно́е су́дна Tnkschiff n -(e)s, -e, Tnker m -s, -;

2. (пра садавіну) reif, pflückreif;

наліўны́ я́блык Gls¦apfel m -s, -äpfel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разгрузі́ць

1. bladen* vt, usladen* vt, entlden* vt; löschen vt (судна);

2. (зняць частку работы) entlsten vt (ад чаго-н. von D); enthben* vt (G); befrien vt (von D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

барка́с, ‑а, м.

1. Вялікая шматвёславая лодка для перавозкі грузаў, людзей. Ля дамбаў, правей порта, рыбакі грузілі сеткі ў баркас. Лупсякоў.

2. Невялікае паравое ці цеплаходнае судна, якое буксіруе розныя грузавыя судны ў порце. Да берага набліжаўся маторны баркас «Чайка». Ён цягнуў за сабою караван з трох рыбацкіх лодак. В. Вольскі.

3. У гарбарнай і футравой вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.

[Гал. barkas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карма́, ы́, ж.

1. Задняя частка судна, процілеглая носу. Параход плаўна адваліў ад прыстані. За яго кармой запенілася вада. Даніленка. [У лодцы] сядзела трое. На карме — інжынер Сакавітаў з рулявым вяслом у руках. Шамякін. // Пра заднюю частку танка, самалёта. Танк, як ляцеў, раптам з разгону асеў на адзін бок, падкінуўшы карму. Мележ.

2. Тое, што і куль ​3. Нарэшце і карма, гэты вялізны мяшок-сетка, схавалася пад лёдам. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панто́н, ‑а, м.

1. Пласкадоннае судна, якое служыць апорай для наплаўнога моста або для падтрымкі на вадзе якіх‑н. збудаванняў. У першы рэйс пантонаў, які прадаўжаўся 50 хвілін, было перакінута на заходні бераг 250 байцоў. «Беларусь». Ля самай вады ляжалі непрыбраныя бярвенні — праз раку будаваўся часовы мост на пантонах. Савіцкі. // Наплаўны мост, збудаваны на такіх суднах. Навесці пантон.

2. Спец. Прыстасаванне для падымання суднаў, якія затанулі.

[Фр. ponton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіта́н

(с.-лац. capitaneus, іт. capitano)

1) самае высокае званне малодшага афіцэра;

2) камандзір судна;

3) кіраўнік спартыўнай каманды (напр. к. футбольнай каманды).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́тэр

(англ. cutter)

1) невялікае самаходнае судна для розных мэт (спартыўных, прамысловых, ваенных і інш.);

2) ваенна-марская парусна-грабная парусна-вяслярная шлюпка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідраста́т

(ад гідра- + -стат)

апарат, які спускаюць з судна на тросе для падводных работ і даследаванняў (у адрозненне ад батыскафа самастойна не перамяшчаецца).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

суперка́рга

(англ. supercargo, ад лац. super = над + ісп. cargo = пагрузка)

давераны агент кампаніі, што зафрахтавала судна, які наглядае за прыёмам і выдачай грузаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)