трансбо́рдэр

(англ. transborder)

прыстасаванне для перамяшчэння сродкаў рэйкавага транспарту з адной каляі на другую, паралельную ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэатраліза́цыя

(ад тэатральны)

прыстасаванне несцэнічнага твора для паказу ў тэатры, увядзенне ў твор элементаў сцэнічнага дзеяння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шнэ́лер

(ням. Schneller = спуск)

уст. прыстасаванне да спускавога механізма ручной агнястрэльнай зброі, што аблягчае спуск курка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ю́ферс

(гал. juffers)

металічнае або драўлянае прыстасаванне для нацягвання снасцей стаячага такелажу на невялікіх прамысловых суднах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АПРАЦО́ЎКА ў музыцы,

у шырокім сэнсе — змяненне арыгінальнага нотнага тэксту муз. твора з пэўнай мэтай: прыстасаванне яго для выканання інш. складам выканаўцаў (аранжыроўка), прывядзенне ў адпаведнасць з тэхн. узроўнем пэўнага кантынгенту выканаўцаў (аблегчанае пералажэнне або, наадварот, віртуозная транскрыпцыя), стварэнне акордавага суправаджэння да аднагалосай мелодыі (гарманізацыя), мадэрнізацыя твора. Апрацоўкай называюць таксама далучэнне інстр. суправаджэння да нар. песні або яе харавое выкладанне.

Апрацоўкай нар. мелодый займаліся з канца 18 ст. многія вядомыя кампазітары (І.​Гайдн, Л.​Бетховен, І.​Брамс, М.​Балакіраў, М.​Рымскі-Корсакаў, П.​Чайкоўскі, А.​Лядаў і інш.). Падобныя апрацоўкі паступова вылучыліся ў самаст. муз. жанр, які атрымаў вял. развіццё ў многіх нац. кампазітарскіх школах, у т. л. ў беларускай.

С.​Г.​Нісневіч.

т. 1, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАПІЛО́Т (ад аўта... + франц. pilote кіраўнік, важак),

прыстасаванне для аўтам. кіравання палётам і стабілізацыі лятальнага апарата ў паветранай прасторы; частка аўтаматызаванай бартавой сістэмы кіравання палётам. Забяспечвае аўтам. ўзлёт і пасадку, падтрыманне зададзенага курсу, скорасці, вышыні палёту, стабілізацыю цэнтра масы лятальнага апарата па зададзенай траекторыі, выконвае закладзеныя ў праграму пілатажныя эвалюцыі. Прынцып дзеяння аўтапілота: сігналы з адчувальных элементаў (датчыкаў рэжыму палёту і выканаўчых механізмаў) параўноўваюцца ў вылічальным прыстасаванні ці ЭВМ, пасля чаго адпаведныя каманды паступаюць на выканаўчыя механізмы кіравання рулямі і рухавікамі. Аўтапілот у комплексе з аўташтурманам і інш. аэранавігацыйнымі прыладамі дае магчымасць палётаў без экіпажа і кіраванне лятальнымі апаратамі на адлегласці. Упершыню схема аўтапілота прапанавана К.​Э.​Цыялкоўскім у 1898.

т. 2, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРО́ХАТ,

машына або прыстасаванне для мех. раздзялення і сартавання кускавых і сыпкіх матэрыялаў пры дапамозе паверхняў з калібраванымі адтулінамі. Бываюць нерухомыя з нахіленай (не менш як на 50°) прасейвальнай паверхняй (каласніковыя, дугавыя, канічныя для папярэдняга аддзялення буйных кускоў), рухомыя са зваротна-паступальным або вярчальным рухам рабочага органа — рашоткі або сіта (валковыя, ланцуговыя, вібрацыйныя, барабанныя, хістальныя і інш.), а таксама гідраўлічныя, у якіх матэрыял перамяшчаецца вадой. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці і сельскай гаспадарцы (для раздзялення па класах буйнасці або на фракцыі зерня, клубняплодаў, вугалю, руды, друзу і інш., абязводжвання прадуктаў мокрага абагачэння). Прадукцыйнасць грохата да 250 м³/гадз.

І.​І.​Леановіч.

Грохаты: 1 — валковы для грубага сартавання; 2, 3 — вібрацыйныя адно- і двухсітавыя.

т. 5, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЦЭНТРА́ТАР,

1) у акустыцыпрыстасаванне для павелічэння інтэнсіўнасці гуку. Бываюць факусавальныя (сферычнай, цыліндрычнай ці інш. формы) і хваляводныя (напр., у выглядзе труб пераменнага сячэння з цвёрдымі сценкамі). Выкарыстоўваюцца ў хірургічных інструментах, ультрагукавых станках, для ультрагукавой зваркі і інш. 2)У тэлеграфіі — аўтаматычная (ці паўаўтаматычная) прылада, з дапамогай якой паведамленні ад многіх малазагружаных ліній сувязі канцэнтруюць на адным (або больш) тэлегр. апараце. Дае магчымасць без змяншэння колькасці ліній сувязі рабіць тэлегр. станцыі больш кампактнымі.

3) У тэлефаніі — прылада з клавішнай камутацыяй для непасрэднай сувязі з некалькімі абанентамі мясц. сувязі або абанентамі гар. тэлеф. сетак. Дае магчымасць адначасова размаўляць з некалькімі мясц. абанентамі, далучаць іх да тэлеф. станцыі і інш. Выкарыстоўваецца для аператыўнай сувязі.

т. 8, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕКУЛЯ́РНЫ ГЕНЕРА́ТАР,

квантавы генератар, у якім незатухальныя ваганні падтрымліваюцца вымушаным выпрамяненнем пучка ўзбуджаных малекул або атамаў; разнавіднасць мазера. Выкарыстоўваецца як актыўны квантавы стандарт частаты ў службе часу (гл. Квантавы гадзіннік), у касм. навігацыі, геадэзіі, картаграфіі, як радыёспектраскоп высокага раздзялення пры даследаваннях малекул аміяку, атамаў азоту і вадароду, а таксама іх ядраў.

Першы М.г. на малекулах аміяку створаны ў 1955 М.Г.Басавым і А.М.Прохаравым і незалежна амер. фізікам Ч.​Таўнсам. Пучок малекул аміяку накіроўваўся ў сартавальнае прыстасаванне, праз якое ў аб’ёмны рэзанатар праходзілі толькі ўзбуджаныя часціцы. Пучок, які пралятае праз настроены на частату малекулярнага пераходу рэзанатар, выпрамяняе лішак сваёй энергіі. Вызначаецца высокімі стабільнасцю частаты генерацыі і монахраматычнасцю.

Л.​М.​Арлоў.

Схема малекулярнага генератара.

т. 10, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКРО́МЕТР (ад мікра... + ...метр),

інструмент з дакладным (мікраметрычным) вінтом для вымярэння лінейных памераў кантактным спосабам. Бывае некалькіх тыпапамераў для вымярэння даўжынь ад 0 да 25 мм, ад 25 да 50 мм і г.д. Цана дзялення ад 0,001 да 0,01 мм, мяжа вымярэння да 2000 мм.

Адрозніваюць М.: гладкія — для вымярэння вонкавых памераў дэталей; ліставыя з цыферблатам — для вымярэння таўшчыні лістоў і стужак; трубныя — для вымярэння таўшчыні сценак і труб; зубамерныя — для вымярэння даўжыні агульнай нармалі зубчастых колаў. Ёсць М. з плоскімі, разьбовымі і шаравымі ўстаўкамі для вымярэння дэталей з мяккіх матэрыялаў, стандартных рэзьбаў, сферычных паверхняў і інш.

Гладкі мікрометр: 1 — скаба; 2 — пятка; 3 — мікраметрычны вінт; 4 — стопарнае прыстасаванне; 5 — сцябло; 6 — барабан; 7 — трашчотка.

т. 10, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)