галі́т

(ад гр. hals = соль + -літ)

мінерал класа хларыдаў, бясколерны, празрысты, са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца ў харчовай, керамічнай, скураной прамысловасці, медыцыне, сельскай гаспадарцы і інш.; каменная соль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парамфістамата́ты

(н.-лац. paramphistomatata)

падатрад чарвей класа смактуноў, якія пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі; паразітуюць у слізістай абалонцы тонкіх кішак і ў рубцы свойскіх і дзікіх жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фала́нга2

(гр. phalanks, -ngos)

1) кожная з кароткіх трубчастых костачак пальцаў чалавека і пазваночных жывёл;

2) ядавітая членістаногая жывёла класа арахнідаў, якая жыве ў цёплых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фельдшпато́іды

(ад ням. Feldspat = палявы шпат + -оід)

група пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў (нефелін, лейцыт, лазурыт і інш.) з адносна меншай колькасцю крэменязёму ў параўнанні з палявымі шпатамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фу́кус

(лац. fucus, ад гр. phykos)

марская бурая водарасць класа цыкласпоравых, якая пашырана пераважна ў паўночных морах; выкарыстоўваецца для атрымання ёду, калійных солей, як угнаенне і корм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

халцэдо́н

(гр. chalkedon)

мінерал класа сілікатаў, валакністая разнавіднасць кварцу, вядомы разнавіднасці — чырвоны х. (карнеол), зялёны (хрызапраз, геліятроп), буры (сардэр), паласаты (агат, онікс, сердалік) і інш. ; паўкаштоўны камень.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цаізі́т

(ад славен. Zois = прозвішча славен. асветніка)

мінерал класа сілікатаў у выглядзе зярністых агрэгатаў шэрага, зялёнага, ружовага, чырвонага або бурага колеру са шкляным бляскам, структурай аналагічны эпідоту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпсамі́т

(англ. epsomite, ад Epsom = назва англ. горада)

мінерал класа сульфатаў белага колеру, часам бясколерны, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, хімічнай прамысловасці для атрымання магніевых прэпаратаў; горкая соль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біч, ‑а, м.

1. Ударная частка цэпа. Бічы ў цапах былі важкія і зручныя. Чорны. Па распушчаных снапах праходзімся толькі па разу: салома аж курыць пад бічамі, нібы яе задзірае, скубе, трасе і не можа ўзняць нейкі віхор... Місько. // Наогул — пра ўдарныя часткі некаторых механізмаў. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання і бічамі барабана. Шамякін.

2. Бізун, сплецены з драбных раменьчыкаў. Не дагодзіш [князю] — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі. // перан.; чаго. Выкрывальнае ўздзеянне чаго‑н. Біч сатыры.

3. перан.; каго-чаго. Бедства, няшчасце. Беспрацоўе — біч рабочага класа капіталістычных краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абраць.

2. у знач. прым. Які мае законныя паўнамоцтвы, правы. І вось вам яны, партызаны, І тайны хаўрус, І ён, камандзір ваш абраны, Кандрат Белавус. Колас.

3. у знач. прым. Які да спадобы, пад густ; любімы. Было адно такое абранае месца, куды.. [Лабановіч] звычайна і хадзіў, калі хацелася пабыць аднаму. Колас.

4. у знач. наз. абра́ны, ‑ага, м. Той, хто карыстаецца ўсімі правамі і дабротамі жыцця; прадстаўнік эксплуататарскага класа. Была тут [на Балканах] воля для абраных, Для неабраных — ланцугі. Калачынскі.

5. у знач. наз. абра́ны, ‑ага, м. Той, каго выбіраюць для душы; каханы. Звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)