абагульненая назва людзей сучаснага віду (Homo sapiens). Асн.антрапал. асаблівасці Н., якія адрозніваюць іх ад палеаантрапаў і архантрапаў — аб’ёмісты мазгавы чэрап з высокім скляпеннем, лоб, які вертыкальна падымаецца, адсутнасць надвочнага валіка, добра развіты падбародачны выступ. Выкапнёвыя Н. мелі больш масіўны шкілет, чым сучасныя людзі. Самыя стараж. з вядомых касцявых рэшткаў Н. (на в-ве Каліманган) датуюцца радыевугляродным метадам у 39 тыс.г., але больш верагодна, што Н. ўзніклі 70—60 тыс.г. назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАМЕТА́Н,
найпрасцейшае нітразлучэнне аліфатычнага раду, CH3NO2. Бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю, tкіп 100,8 °C, шчыльн. 1137,1 кг/м³. Добра раствараецца ў арган. растваральніках (акрамя аліфатычных вуглевадародаў), маларастваральны ў вадзе. Вогне- і выбухованебяспечны. У прам-сці атрымліваюць дэструктыўным нітраваннем прапану канцэнтраванай азотнай к-той у паравой фазе (400—700 °C). Выкарыстоўваюць як растваральнік для эфірацэлюлозных лакаў і смол, экстрагент араматычных вуглевадародаў, дабаўку да дызельнага паліва, высокакіпячае аднакампанентнае ракетнае паліва. Моцны яд, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАДЫ́ЗКА, райка, райская яблыня,
разнавіднасць яблыні нізкай. Радзіма — Закаўказзе. Выкарыстоўваецца як карлікавая прышчэпа для яблыні. Ва ўмовах Беларусі малазімаўстойлівая.
Слабарослае дрэва або куст. выш, да 2 м, з дробнаразгалінаванай і неглыбокай каранёвай сістэмай. Плады рознай формы і афарбоўкі, часта плоска-круглявыя, дыяметрам 1,5—2 см і болей на кароткіх пладаножках. Мякаць дробна-зярністая, кіславата-салодкая, прыемная. Парадызка Будагоўскага, або ПБ 9, — клонавая прышчэпа. Характарызуецца павышанай зімаўстойлівасцю і слабаросласцю, добра размнажаецца атожылкамі. Лісце і сцёблы цёмна-чырвоныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛА (Pula),
горад у Харватыі, на п-ве Істрыя. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Каля 100 тыс.ж. (2000). Порт на Адрыятычным м.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., у т. л. танкераў; буд. матэрыялаў, хім., дрэваапр., тэкст., харчовая; цэнтр рыбалоўства і рыбакансервавай прам-сці. Археал. музей. Добра захаваліся рымскія пабудовы 1 ст. да н.э. — 2 ст.н.э.: трыумфальная арка, амфітэатр, рэшткі гар. умацаванняў і віл. Маўзалей і царква св. Міколы (абодва 6 ст.) і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мілата́, мілыта́ ’чароўнасць, прыгажосць, абаянне’ (ТСБМ, Бяльк.; ст.-дар., Жыв. сл.), ’пра захапленне, зачараванне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’добра, прыемна’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да прасл.milota. Гл. мі́лы. Сюды ж мілоцця ’любата, прыгажосць’ (Крыў., Дзіс.) < milotьje.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пахадзюшчы, походзюшчы ’хуткі, хуткі ў хадзьбе’ (ТС). Палескае. Суфікс ‑ушч‑(‑юшч‑) характэрны для аддзеепрыметнікавых прыметнікаў (параўн. драг.пыку́шчы ’пякучы’, помыту́шчы ’з добрай паняццю’, выдюшчы ’які добра бачыць’, нысу́шчы ’курыца’, якая часта нясецца’. Да па‑хадзіць (гл.).