складны абраз, або т.зв. машчавік з двух (дыпціх), трох (трыпціх) ці больш (паліпціх) частак-створак. Выконваецца ў тэхніках тэмпернага жывапісу, разьбы па косці або дрэве, у метале з выкарыстаннем чаканкі, філіграні, эмалі і інш.
Жывапісныя С. належаць да стараж.-візант. літургічнай традыцыі. У зах.-еўрап. мастацтве позняй готыкі, Адраджэння, барока пашырыліся алтарныя С., якія аб’ядноўвалі жывапіс і скульптуру (напр., С. М.Пахера ў царкве г. Санкт-Вольфганг, Аўстрыя, 1471—81); скульптурныя (напр., драўляны С. В.Ствоша ў касцёле Дзевы Марыі ў г. Кракаў, Польшча, 1477—89); жывапісныя (напр., «Алтар Ільдэфонса» П.П.Рубенса, 1632). У Расіі з 15 ст. пашыраны мініяцюрныя, медналітыя, выразаныя з дрэва ці косці С. з гравіроўкай, залатой і сярэбранай сканню (трыпціх майстра Лукіяна, 1412—13, і інш).
На Беларусі С. меў вял. пашырэнне ў правасл. (напр., С. «Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл», 1760) і стараверскіх храмах (шматстворкавыя метал. С., аздобленыя выемчатай каляровай эмаллю 17—20 ст.).
Да арт.Складзень. Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл. Беларуская школа. 1760.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел.троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр.трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус.тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг.тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат.treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл.þreka ‘ціснуць’, ст.-англ.đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац.trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУРЫНО́ВІЧ Адам Гіляры Калікставіч [25.1.1869, б. фальварак Кавалі (Кавалькі), Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 4.2 (паводле інш. звестак 26 ці 29.1.1894), бел. паэт-дэмакрат, фалькларыст. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це (1887—93). Член, кіраўнік створанага ў 1889 нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай», які аб’ядноўваў студэнтаў шэрагу пецярбургскіх ВНУ і быў звязаны з Г.В.Пляханавым. У 1893 арыштаваны і зняволены, відаць, у Петрапаўлаўскую крэпасць. З-за хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль (Смаргонскі р-н), дзе і памёр ад чорнай воспы. На фарміраванне светапогляду Гурыновіча аказалі ўплыў распаўсюджанне марксізму ў Расіі, ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і рэв. народніцтва 1880-х г., у т. л.бел. групы «Гоман». Пісаў на бел., рус. і польск. мовах. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф.Багушэвіча (праграмны верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею...»), выступаў з пазіцый рэалізму і народнасці, супраць сац., нац. і рэліг. ўціску, заклікаў да сац. барацьбы, да духоўнага абнаўлення (вершы «Перш душылі паны...», «Што ты спіш, мужычок...»). Пісаў у жанры пейзажнай («Бор», «Вясна») і элегічнай («Сцямнела на дворы і ціха кругом») лірыкі. Адзін з пачынальнікаў бел. дзіцячай паэзіі («Каток», «Рыбак»). На бел. мову пераклаў асобныя творы А.Пушкіна, І.Крылова, М.Някрасава, А.К.Талстога, А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, Я.Каспровіча, І.Франко. У Свянцянскім пав. зрабіў шмат запісаў бел. фальклору («Зборнік беларускіх твораў...», 1893). Упершыню яго творы апубл. (з уступным артыкулам Б.Тарашкевіча) у газ. «Беларускі звон» (1921). Частка рукапісаў спадчыны Гурыновіча зберагаецца ў БДАМ ЛІМ і Цэнтр. б-цы АН Літвы.
Тв.:
У кн.: Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст., Мн., 1956;
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Літ.:
Гульман Р.І. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даслед. і публ.Мн., 1958. [Вып.] 1;
Шутовіч І. Адам Гурыновіч // Полымя. 1966. № 11;
Саламевіч Я. Адам Гурыновіч — фалькларыст // Тамсама. 1969. № 1;
Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1971;
Пачынальнікі: З гіст.-літ. матэрыялаў XIX ст., Мн., 1977;
Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд.Мн., 1989;
Мальдзіс А. Невядомыя здымкі Адама Гурыновіча // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пе́начка ’птушка атрада вераб’іных, Phylloscopus’ (ТСБМ). Укр.пі́ночка, рус.пе́ночка ’тс’, дыял. ’малінаўка’, польск.pienka ’сітаўка, (жоўтая) пліска’, ст.-польск. ’шчыгол’, ’зяблік’, н.-луж.pěnica, чэш.pěnice, славац.penica, славен.pẹ́nica, peníca ’валасянка’. Няма адзінай думкі наконт паходжання. Сной (Бязлай, 3, 25) зыходзіць з прасл.*pě(g)nica/*pęga ’невялікая пеўчая птушка’, пацвярджаючы супастаўленне Міклашыча (245) з літ.spigti ’свістаць, шчабятаць’, speñgti ’звінець, гудзець, шумець’. Махэк₂ (443) мяркуе, што pěnice паходзіць з *pěhnice < pěhza ’валасянка’, паходжанне якога няяснае. Брукнер (409) звязвае польск.pienka з пянька́ (каноплі), Мараўскі (Sprawozdania Poznańskiego TPN, 1, 1928, 37) і Сакалоўскі (Ptaki ziem pol., 2, W-wa. 1952, 162) выводзяць слова з гукапераймання pink‑pink, якое стала падставай нават для ням.Fink (ст.-в.-ням.fincho ’зяблік’), англ.finch, італ.pincione, грэч.σπίγγος ’тс’, гл. Струтыньскі, 95, які мяркуе, што pěnъka узнікла на слав. глебе. Беларуская назва, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імгла́ ’дробны дождж, імжа’, ’туман, смуга’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ, Яруш., Інстр. I), імла́ (Кліх., Сцяшк. МГ, Мат. Гродз.); параўн. зах.-бранск., смал.имгла́ ’тс’. Рус.мгла, укр.мла, імла́, польск.mgła, в.-луж., н.-луж.mła, палаб.ḿåglă, чэш.mlha, уст. і дыял.mhla, славац.hmla, славен.megla, серб.-харв.ма̀гла, балг.мъгла́, макед.магла, ст.-слав., ст.-рус.мьгла — усе са значэннем ’туман, смуга’. Прасл.*mьgla ўзыходзіць да і.-е.*meigh‑ ’станавіцца цёмным’ (параўн. міг) з фармантам ‑l‑ (гл. Мейе, Études, 418); параўн. генетычна роднасныя літ.miglà, лат.migla, грэч.ὀμίχλη, алб.mjégullë ’туман’, нідэрл.miggelen ’імжэць’, ст.-інд.mih‑ ’дождж’, mēghás ’воблака’, авест.maēγa‑ ’тс’, перс.mēγ‑ ’тс’, арм.mēg ’туман’, англа-сакс.mist ’тс’. Гл. Покарны, 1, 712; Праабражэнскі, 1, 518; Фасмер, 2, 587–588; Махэк₂, 368; Скок, 2, 353. Беларуская лексема з пратэтычным і‑; форма імла са спрашчэннем кансанантнай групы. Гл. імгліць, імжа1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крыні́ца, ‑ы, ж.
1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі. Вуглякіслыя крыніцы. Мінеральныя крыніцы. Серавадародныя крыніцы.// Вадаём, які ўтвараецца на месцы выхаду падземных натуральных вод. Набраць вады ў крыніцы. □ Коціцца, ўецца далінкай крыніца, Б’ецца, плюскоча ў каменнях вадзіца.Купала.
2.перан.; чаго. Тое, з чаго бярэцца, чэрпаецца што‑н.; тое, што дае пачатак чаму‑н., служыць асновай для чаго‑н. Крыніца багацця. Крыніца радасцей. □ Народная, жывая мова, яе каларытная фразеалогія з’яўляюцца асноўнай крыніцай моўных сродкаў пісьменніка.Адамовіч.Прызнанне жыцця крыніцай мастацтва — асноўны прынцып рэалізму.У. Калеснік.
3.Спец. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні. Літаратурныя крыніцы.
•••
Біць крыніцайгл. біць.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане. Стыхія народнай творчасці з дзіцячых гадоў акружала Самуіла Плаўніка, а беларуская мова яму была вядома з жывых крыніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суб’е́кт, ‑а, М ‑кце, м.
1. У філасофіі — чалавек, які пазнае знешні свет (аб’ект) і ўздзейнічае на яго сваёй практычнай дзейнасцю.
2. Асоба, калектыў, арганізацыя, краіна і пад., якія актыўна выступаюць у якім‑н. працэсе, акце, зносінах і пад. Аўтар мае рацыю, падкрэсліваючы, што з моманту абвяшчэння Беларуская рэспубліка, як суверэнная дзяржава, з’яўлялася паўнапраўным суб’ектам міжнароднага права.«Полымя».
3.Спец. Асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі, дакладна акрэсленымі правамі і абавязкамі. Суб’ект права. Суб’ект злачынства.
4.Разм. Чалавек як носьбіт якіх‑н. уласцівасцей; асоба. [Марынчук:] — Брыдка, самая нікчэмная рэч — у вырашэнні канфлікту даваць волю рукам. Іншага суб’екта, праўда, можна сяк-так зразумець.Ракітны.//Зневаж. Пра чалавека з адмоўнымі рысамі характару, пра падазронага чалавека. [Ганя:] — [Намыснік] паклёпнік і наогул небяспечны суб’ект...Грамовіч.
5. У логіцы — прадмет суджэння, лагічны дзённік. Суб’ект суджэння.
6. У граматыцы — дзённік.
[Лац. subjectum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Напісаны, зроблены начарна; неканчатковы. Чарнавы чарцёж. □ І на самай справе, як аб гэтым сведчаць даты на лістах чарнавога рукапісу паэмы, некаторыя дні прыносілі па 30 і больш вершаваных радкоў.У. Калеснік.У асобе Міколы Аўрамчыка беларуская літаратура якраз мае вельмі патрабавальнага паэта, які .. не спяшаецца друкаваць яшчэ чарнавыя накіды вершаў.Бугаёў.// Прызначаны для запісаў начарна, з такімі запісамі. Чарнавы сшытак. □ — Вось, малады чалавек, — сказаў інжынер Блок, — тут два аркушы — чарнавы і чысты. На чысты аркуш вы перан[есяце] папраўленыя лічбы...Колас.
2. Дапаможны, падсобны; цяжкі, брудны (пра работу). Рабочых сцэны не было, артысты самі выконвалі ўсе чарнавыя работы.Сабалеўскі.Купала не цураўся ніякай чарнавой работы, толькі б падтрымаць маладых пісьменнікаў.Ярош.
3. Звязаны з першапачатковай стадыяй вытворчасці. Чарнавая апрацоўка.
4.Спец. Са значнай колькасцю прымесей (пра каляровыя металы). Чарнавы цынк. Чарнавая медзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д-ргіст.н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел.нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм. паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА (Васіль Васілевіч) (25.4.1904, г. Барысаў — 26.7.1984),
бел.літ.-знавец, крытык. Акад.АН Беларусі (1969), д-рфілал.н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў БДУ (1929). З 1924 на выкладчыцкай і навук. рабоце. У 1937—41 дырэктар Ін-та л-ры і мовы АН Беларусі. З 1946 дырэктар, з 1973 навук. супрацоўнік-кансультант Ін-та л-ры АН Беларусі. Даследаваў творчасць Ф.Багушэвіча («Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя», 1957), Я.Купалы, Я.Коласа, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Труса і інш. У некаторых працах 1930—40-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму («Нацдэмаўская літаратуразнаўчая метадалогія М.Гарэцкага», 1936; «Вораг пад маскай крытыка», 1937; «Аб ідэалагічных скажэннях у працы асобных літаратуразнаўцаў і крытыкаў», 1948, і інш.). Аўтар хрэстаматыі і падручніка для 8-га кл. «Беларуская літаратура» (1959, 19-е выд. 1978, з В.Івашыным). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).