прост, ‑у, М ‑сце, м.

Абл. Рад роўна складзенага на ржышчы зжатага не звязанага ў снапы збожжа. Жыта кладзецца роўным простам. Гартны. Увесь дзень людзі і сушыліся — мэдлікі разварушвалі, прост варочалі, у снапы вязалі, жалі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыс, ‑а, м.

Абл. Шост для кіравання плытом, чаўном і пад. Адпіхнуўшы ад берага човен І махаючы прысам кляновым, Я плыву. Трус. — Там такая букта, што і прысам дна не дастанеш. Там можа хвоя схавацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сага́н, ‑а, м.

Абл. Чыгунны кацёл для стравы. І смажылася свежына, І маці на стол высыпала Бульбы гару з сагана. Танк. Саган блішчыць, калі ён новы... Калі яго ставяць у печ, ён робіцца чорны, чорны... Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́йва, ‑а, н.

Абл. Тое, што і сяйво. Ірвануўся [касцёр] у неба, зліўся з высямі І змяшаўся з сейвам зыркіх зор. Сіпакоў. Ля прызбы кроплі ў капяжы выбіваюць ямачкі і пырскаюцца, і пырскаюцца драбнюткім мяккім сейвам. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сянні́к, сенніка, м.

1. Матрац, набіты сенам ці саломай. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. На .. [нарах] ляжалі адзін каля аднаго сеннікі, напханыя саломай. Пальчэўскі.

2. Абл. Адрына. Да сянец хаты было прыбудавана нешта накшталт сенніка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́нак, ‑нку, м.

Абл. Алкагольны напітак. Прыемна ў дом зайсці з дарогі, Дзе рады вам гаспадары, Дзе вас частуюць, што ёсць змогі, Дзе трунак знойдзецца стары. Такі, што чарачка-другая Вам разагрэе ў сэрцы кроў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́хля, ‑і, ж.

Абл.

1. Спарахнелы, струхлелы будынак. Ды і якая там хата — трухля адна. «Беларусь».

2. Пацяруха. Грузавік .. зароў і ўлез у самую гразь. Затрашчаў, падаўся леташні насціл, змяшалася трухля з перапрэлай чорнай граззю. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́рла, ‑а, н.

Абл. Месца на пашы, дзе стаіць жывёла (авечкі, каровы, коні) у час гарачыні або ноччу. [Гараська:] — А пастухі казалі, што вы нешта ўсё вакол каро[віна]га тырла кружылі. Якія ж там грыбы ў алешніку?.. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хамла́к, ‑а, м.

Абл. Кусцік травы, жмак сена, саломы і пад. Заместа сівое травы, якая там расла асобнымі хамлакамі, зямля густа велянела. Броўка. У шчылінах і між камянёў раслі хамлакі жорсткай травы, валяліся старыя косці. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Костачка сагнутага пальца. — Го, мой браток! — і дзед Куцейка Пастукаў чучкаю аб бронь. Колас. [Стахно] ўстаў, акінуў позіркам пакой, падышоў да акна, пастукаў чучкамі па падаконніку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)