скру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скруціць.

2. у знач. прым. Сагнуты, пакрыўлены (ад хваробы, старасці). Не слухаліся скручаныя пальцы, Не выпрастацца згорбленай спіне. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Вызначыць сваю вагу пры дапамозе вагаў; зважыцца. На вагі не адважыцца Ісці сама «мадам» [свіння]. Не так і лёгка ўзважыцца Трынаццаці пудам! Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умяшча́льня, ‑і, ж.

Месца, ёмішча, прызначанае для чаго‑н. Плошча... Ці не, не плошча — хутчэй гэта вялізная празрыстая ўмяшчальня паветра і сонца, накрытая ясным блакітам неба. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чака́льня, ‑і, ж.

Разм. Пакой для чакання. Барадач агледзеў чакальню і, пераканаўшыся, што яшчэ нікому не надакучыла слухаць пераказы розных гісторый і здарэнняў, пачаў [расказваць] не спяшаючыся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чый-не́будзь, чыя-небудзь, чыё-небудзь; займ.

неазначальны. Які належыць каму‑н. Тое, што Міканор збіраўся бурыць не чыё-небудзь, а сваё гумно, не давала супакаення. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шво́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Абл. Корпацца, поркацца. Толькі ў сваім куту шворыўся і шамацеў не то паперай, не то плашч-палаткай Майсей, укладваючыся спаць. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Не прапасці, не знікнуць; застацца ў наяўнасці. Цяпер жа дрэвы парадзелі, і ўвесь парк прасвечваўся з аднаго канца ў другі... Захаваўся толькі барок на адным з узгоркаў. Хадкевіч. Аб жыцці і творчасці Паўлюка Багрыма захавалася мала дакументальных звестак, нічога пэўнага не могуць сказаць яго землякі. С. Александровіч. // Не змяніцца, застацца ў ранейшым стане. — Дзіўна, як голас .. у чалавека захаваўся. Чорны. // Застацца ў каго‑н., пры кім‑н.; не страціцца. Я ля брамкі стаю. Прыглядаюся пільна і строга. Штосьці ўсё ж захавалася, штось пазнаю Ад таго птушаняці малога. Гілевіч. // перан. Утрымацца ў памяці, запомніцца. У галаве цьмяна захаваліся толькі некаторыя эпізоды [сустрэчы з Данутай]. Карпюк. У мяне трывала захаваліся ў памяці вялікі луг з густой і высокай травой і дубы на беразе Сажа. Шамякін.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не папсавацца, не пашкодзіцца. Бульба ў склепе добра захавалася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не прайсці, не страціцца (пра пачуцці, настрой). І хоць часу прайшло багата і абое яны сталі не такія, якімі былі шмат гадоў назад, але ж колішняя прыязнасць захавалася. Новікаў. Ваяўнічы, прыўзняты настрой захаваўся ў Міхала і назаўтра. Карпаў.

4. Разм. Размясціцца так, каб другія не маглі ўбачыць, знайсці; схавацца. Па бацькавых старых плячах Гуляў бізун белапаляка... Са страхам жудасным у вачах Сын захаваўся й горка плакаў. Чарот. // Стаць нябачным або малапрыметным сярод чаго‑н., у чым‑н. Рады бярозавых крыжоў.. амаль што захаваліся ў густых зялёных травах. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lecz

кніжн. але; ды; усё-такі; усё ж такі;

nie tylko tu, lecz i tam — не толькі тут, але і там;

byliśmy tu, lecz nic nie widzieliśmy — мы былі тут, але (ды) нічога не бачылі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ліня́ць

1. (пра матэрыю) verblássen vi (s), áusbleichen* vi (s), verschíeßen* vi (s);

не ліня́ць fárb¦echt [wásch¦echt] sein, nicht ábfärben;

2. біял. sich háaren, háaren vi (пра жывёл); máusern vi, sich máusern (пра птушак); sich häuten, die Haut ábwerfen* (пра паўзуноў);

◊

воўк ко́жны год ліня́е, а нату́ры не мяня́е der Wolf ändert wohl das Haar, doch bleibt er wie er war

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спра́віцца

1. (дарабіць) schaffen, bewältigen vt; éiner Sáche (G) Herr wérden (кніжн.);

спра́віцца з пра́цай die Árbeit scháffen [bewältigen];

спра́віцца з зада́ннем die Áufgabe méistern, der Áufgabe gerécht wérden;

ён не спра́віцца з гэ́тым er wird damít nicht zuréchkommen;

2. (адолець) fértig wérden (mit D), zuréchtkommen* аддз. vi (s) (mit D);

з ім не про́ста спра́віцца mit ihm hat man kein léichtes Spiel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)