to undertake the impossible — бра́цца за немагчы́мае
3) бра́цца
She undertook the feeding of my dogs — Яна́ ўзяла́ся кармі́ць маі́х саба́каў
2.
v.i.
распачына́ць, выбіра́цца
to undertake a journey — вы́брацца ў падаро́жжа
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Laeditur urbanus, non claudicat inde Romanus
Пакалечыў сабе нагу Урбан, але не кульгае з-за гэтага Раман.
Повредил себе ногу Урбан, но не хромает из-за этого Роман.
бел. Чужая болька не баліць. Што дразду па чужому гнязду. На чужой шкуры і вала спёк бы, а на сваёй ‒ і камара не заб’е.
рус.За чужою щекою зуб не болит. Чужая болячка в боку не сидит. По чужой шкуре не больно. Чужое горе не болит. Чужая слеза ‒ вода/что с гуся вода. Чужая беда ‒ людям смех.
фр. Mal d’autrui n’est que songe (Чужая беда ‒ только сон).
англ. He jests at scars that never felt a wound (Указывает на шрамы тот, у кого не было ран).
нем. Fremder Schmerz geht nicht ans Herz (Чужая боль не доходит до сердца).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
АБАРО́НА ДЫПЛАМАТЫ́ЧНАЯ,
абарона дзяржавай сваіх грамадзян пры парушэнні іх правоў і інтарэсаў у замежнай дзяржаве. Ажыццяўляецца праз дыпламат. і консульскія прадстаўніцтвы за мяжой. Рэгулюецца міжнар. пагадненнямі, двухбаковымі консульскімі канвенцыямі і нац. Заканадаўствам. Абарону і заступніцтва грамадзян Беларусі на яе тэр. і за межамі дзяржавы гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧНЫЯ СНЯГІ́,
шматгадовыя намнажэнні снегу і лёду ў палярных краінах і ў гарах вышэй заснегавую лінію. Уласцівы абласцям з дадатным гадавым балансам цвёрдых атм. ападкаў, частка якіх не паспявае растаць і выпарыцца за лета і назапашваецца з году ў год. На тэр. Беларусі былі ў час зледзяненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАВЕ́ЦКІ КАНА́Л, Крываль,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Салігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Чырвонапалянскага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 40,4 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Цясова Салігорскага р-на, вусце за 2 км на Пд ад в. Камуна Любанскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЖА́,
від ападкаў атмасферных у выглядзе вельмі дробных (дыяметр менш за 0,5 мм) кропель дажджу. Выпадае з слаістых, слаіста-кучавых воблакаў і туману. Пры адмоўных т-рах І. можа выпадаць у пераахалоджаным стане, замярзаць на паверхні зямлі і ўтвараць галалёдзіцу. На тэр. Беларусі бывае 20—40 сутза год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ШЧАРДА,
рака ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дрыса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 346 км². Выцякае з воз.Нешчардаза 1 км на ПнУ ад в. Парэчча, вусце за 800 м на У ад в. Прыбыткі. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМАТО́ЧНЫ КАЦЁЛ,
тып паравога катла, у якім нагрэў і выпарэнне вады, а таксама перагрэў пары, ажыццяўляецца за адзін праход асяроддзя па змеевіках, што знаходзяцца ў топцы (вада падаецца ў кацёл помпай). У адрозненне ад катлоў са шматразовай цыркуляцыяй у П.к. атрымліваюць пару звышкрытычнага ціску (больш за 22,1 МПа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛОЎСТ, Слоўсць,
рака ў Мінскім і Чэрвеньскім р-нах, правы прыток р.Волма (бас. р Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 162 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Лебядзінец Мінскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Карзуны Чэрвеньскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РЫНА,
вёска ў Кляноўскім с/с Дубровенскага р-на Віцебскай вобл., па левым беразе р. Расасенка. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПдУ ад Дуброўна, 128 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Асінаўка. 205 ж., 69 двароў (2003). Клуб. За 1,5 км на ПдЗ ад вёскі гарадзішча.