Во́чарадзь ’чарга’ (Шн., 2, КТС, Бяльк., Сцяшк., З нар. сл., Інстр. I). Новае запазычанне з рус. о́чередь, аб чым сведчыць ужыванне гэтага слова толькі ў адзіным значэнні ’людзі, якія размяшчаюцца ў пэўнай паслядоўнасці для атрымання чаго-небудзь’, у той час як у іншых значэннях ужываецца бел. чарга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́гріў ’сонечная, захаваная ад ветру мясціна, дзе добра грэе сонца’ (З нар. сл.). Рус. угрева ’ўчастак зямлі, які лепш награваецца сонцам дзякуючы схілу ў паўднёвы бок’, укр. вигріви ’месца, дзе грэе сонца’, чэш. výhřev ’ціхае месца, дзе добра грэе сонца’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад уграваць (гл. грэць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуса́ч ’вусаты чалавек’ (Мат. Гом.); ’рыба з сямейства карпавых’ (КТС), вусач ’ячмень’ (Жд., 3, відаць, жартоўнае); параўн. таксама ўкр. вуса́ч, рус. уса́ч, польск. wąsacz, чэш. vousač. Ад вус (адносна суфіксацыі гл. Грам. бел. мовы, 1, 102; Вярхоў, Бел. мова, 76; Сцяцко, Словаўтв. 245; Слаўскі, SP, 1, 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вучы́цель ’настаўнік’ (Касп.; КЭС, лаг.), укр. учитель, вчитель, рус. учитель, польск. uczyciel (да XVI ст.), nauczyciel, чэш. učitel, славен. učitelj, серб.-харв. у̀чител, макед. учител, балг. учи́тел. Хутчэй за ўсё запазычана са ст.-слав. учитель, пра што сведчыць суфіксацыя (Юргелевіч, Курс, 132; Суф. словообр., 59 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вы́рапіць, вы́рапити (очи) ’вытарашчыць вочы’ (Бес.). Няясна. Магчыма, звязана з рыпець, рыпаць (гл.), рус. рыпе́ть, польск. rypać, славац. rapkať і г. д.; асабліва параўн. укр. ра́піти ’тс’. Адносна семантыкі параўн. вызверыцца ’закрычаць са злосцю’ і ’вытарашчыць вочы’, г. зн. дзеяслоў, відавочна, меў сінкрэтычнае значэнне ’крычаць, вытарашчыўшы вочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вытво́рнік (БРС). Ад вытварыць, тварыць. Калька рус. производи́тель (Крукоўскі, Уплыў, 121). Калькамі Крукоўскі (там жа) лічыць і іншыя дэрываты ад гэтага кораня: вытво́рца, вытво́рчасць, вытво́рчы. Але ў апошнім выпадку практычна нельга размежаваць калькі і магчымыя запазычанні, адпаведна калькі, з польскай мовы; параўн. польск. wytwórczy, wytwórca, wytwórczość.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярханскі шар ’сонца’ або ’месяц’ у загадцы: «Па гары гаранкай каціўся шар вярханскі…» (староб., Заг., 1972). Лексема вярханскі ўтворана ад верх (гл.) пры дапамозе суф. ‑ан‑скі па аналогіі да гаранскі; параўн. рус. горенский таксама ў загадцы: «На горе горенской стоит дуб смоленский…» (СРНГ, 7, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяшчэ́ль ’вяшчун’ (Крывіч). Ад вяшчаць з суф. ‑ель. Прымаючы пад увагу архаічны характар суфікса (параўн. Слаўскі, SP, 2, 108) і запазычанасць утваральнай асновы, магчыма бачыць тут штучнае ўтварэнне «пад старажытнасць». Не выключаны таксама ўплыў суфіксацыі ‑цель; параўн. рус. дыял. богатель, гл. аб апошнім Слаўскі, SP, 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віда́ль 1 ’незвычайная, дзіўная, прывабная рэч’ (Нас.) з рус. невидаль ’нябачанае дзіва’. Сюды ж відальшы 1 ’прыгажэйшы, статнейшы, больш відны’.
Віда́ль 2 ’перспектыва, від’ (Нас., Гарэц., Яруш.), магчыма, з *відадаль < відзець даль. Параўн. яшчэ відальшы ’здольны бачыць далей, адрозніваць прадметы на большай адлегласці’. Да відзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаварэ́ц іран. ’гаварун’ (Сцяшк.). Беларускі архаізм (у рус. і ўкр. мовах няма). У аснове ўтварэння ляжыць прасл. мадэль *govorьcь (утварэнне суф. *‑ьcь ад *govoriti). Астаткі гэтай фармацыі сустракаюцца ў некаторых слав. мовах. Параўн. ст.-чэш. прозвішча Hovořec (Гебаўэр, Sl. stč., 1, 479), славен. govórec ’той, хто гаворыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)