род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. 3—5 відаў. Пашыраны на Пд Еўропы, у Паўн. і Паўд. Афрыцы, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі вырошчваюць К. сталовы (C. vulgaris), пераважна ў цяпліцах і на ўцепленым грунце; пры выкарыстанні расаднага спосабу яго можна вырошчваць і ў адкрытым грунце на паўд. і паўд.-зах. схілах.
К. сталовы — аднагадовая расліна з паўзучым, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце рассечанае, апушанае, з васковым налётам. У пазухах лісця ўтвараюцца вусікі, у верхняй ч. сцябла — раздзельнаполыя жоўтыя кветкі. Плод — несапраўдная ягада (гарбузіна). Мякаць сакаўная, салодкая, мае цукры (да 11%), вітаміны, карацін, мінер. рэчывы. Сарты: Любімец хутара Пяцігорска, Стокса, Крымскі пераможца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НКАВІЦКА-МАЗЫ́РСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войск левага крыла Бел. фронту (камандуючы ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 8 студз. — 8 лютага ў Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 61-я, 65, 16-я паветр. арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Гомельскага, Мінскага і Палескага злучэнняў. Задача аперацыі: разбіць калінкавіцка-мазырскую групоўку ворага, стварыць плацдарм для наступлення ў напрамку Бабруйск—Мінск, часткай сіл — уздоўж р. Прыпяць на Лунінец. У ходзе аперацыі вызвалены Даманавічы (8 студз.), Ельск (11 студз.), Калінкавічы і Мазыр (14 студз.), Азарычы (20 студз.), Лельчыцы (23 студз.); сав. войскі прасунуліся на 60 км, адкінулі праціўніка да р. Пціч і ў раён Петрыкава, нанеслі ворагу значныя страты. 21 злучэнню і часці нададзены ганаровыя найменні «Калінкавіцкіх», 18 — «Мазырскіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́ЦЫУМ (Calicium),
род парашкаплодных лішайнікаў сям. каліцыевых. 90 відаў. Пашыраны ў Галактыцы, трапічных і субтрапічных краінах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 8 відаў, найчасцей трапляюцца К.: піхтавы (C. abietinum), бэлечны (C. trabinellum), зялёны (C. viride) на кары хвойных і лісцевых дрэў, гнілой драўніне; К. усыпаны (C. adspeisum) занесены ў Чырв. кнігу.
Слаявіна накіпная, тоўстая, зярністая шэра-карычневага колеру, на ёй цвікападобныя пладовыя целы (апатэцыі), бывае малапрыкметная, паглыбленая ў драўніну, без пладовых цел. Апатэцыі на ножках выш. да 5 мм з шырокім выпуклым дыскам, на якім утвараецца спорападобная маса. Сумкі цыліндрычныя, споры 1—2-клетачныя, бываюць з перацяжкай пасярэдзіне. Водарасці (фікабіёнты) родаў Protococcus, Stichococcus, Trentepohlia.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНА́Т (позналац. combinatus злучаны ад combino злучаю),
1) прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі тэхналагічна звязаных паміж сабой спецыялізаваных вытв-сцей. Асн. іх прыкметы: аб’яднанне разнастайных вытв-сцей, іх прапарцыянальнасць, тэхніка-эканам. і вытв. адзінства. Грунтуюцца на паслядоўнай перапрацоўцы сыравіны да атрымання гатовай прадукцыі, выкарыстанні адходаў вытв-сці для выпрацоўкі інш. відаў прадукцыі або на комплекснай перапрацоўцы сыравіны На Беларусі працуюць шынны, сілікатных вырабаў, камвольны, цэлюлозна-папяровы і інш.К. Некаторыя з іх з’яўляюцца аб’яднаннямі.
2) Адм. аб’яднанне не звязаных тэхналагічна прадпрыемстваў адной галіны (напр., у вугальнай прам-сці), дробных вытв-сцей, мясц. прам-сці (райпрамкамбінат), прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, вучэбных фарміраванняў (вучэбны К.) Гл. таксама Камбінаванне ў вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛАВА Таіса Фёдараўна (н. 10.1.1924, в. Легастаева Іскітымскага р-на Новасібірскай вобл., Расія),
бел. і расійская актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Новасібірскае тэатр. вучылішча (1949). Працавала ў т-рах Новасібірска, Кустаная, Брэсцкім абл.драм. (1951—56), у 1956—93 у валгаградскіх абл.драм. і юнага гледача. Творчасць актрысы адметная тонкім лірызмам, глыбокім псіхалагізмам у распрацоўцы характараў. У Брэсцкім абл.драм. т-ры выканала ролі: Наталлі («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Байбы («Вей, ветрык» Я.Райніса), Ніны («Маскарад» М.Лермантава), Кацярыны («Навальніца» А.Астроўскага), Лізы («Дваранскае гняздо» І.Тургенева), Ніны Зорынай («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ніны Зарэчнай («Чайка» А.Чэхава), Веры («Апошнія» М.Горкага), Каці («Гісторыя аднаго кахання» К.Сіманава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКРЭ́ЦЫЯ (ад лац. concretio зрастанне, згушчэнне), сцяжэнне,
мінеральнае ўтварэнне шарападобнай ці няправільнай формы ў асадкавых горных пародах і глебах. Канцэнтруе рассеяныя кампаненты змяшчальных парод або цэментуючага матэрыялу — крэменязёму, кальцыту, даламіту, аксідаў жалеза, пірыту, гіпсу, фасфату і інш. Цэнтрамі сцяжэння могуць быць зерні мінералаў, абломкі парод, ракавіны, косці рыб. часткі раслін і інш. Памеры К. вагаюцца ад 1 мікрона да 3 м у дыяметры. Паводле будовы найб. частыя шкарлупінаватыя (канцэнтрычна-слаістыя), радыяльна-прамянёвыя, грубапалоскавыя. У сучасных акіянічных асадках пашыраны жалеза-марганцавыя канкрэцыі. Трапляюцца ў адкладах усіх геал.сістэм. На Беларусі вядомы К. крамянёвыя (верхні мел), фасфарытавыя (дэвон, верхні мел, палеаген), а таксама жалезістыя на дне азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПО́ (Copeau) Жак (4.2.1879, Парыж — 20.10.1949),
французскі рэжысёр, акцёр, тэатр. дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай франц. рэжысуры. Вучыўся ў Сарбоне. У 1913 у Парыжы заснаваў т-р «В’ё каламб’е» («Тэатр старой галубятні»; кіраваў да 1924). Ставіў п’есы Мальера, У.Шэкспіра, К.Гальдоні, К.Гоцы, М.Гогаля, П.Мерымэ, творы сучасных яму драматургаў («Крамдэйр стары» Ж.Рамэна, 1920; «Мішэль Аклэр» Ш.Вільдрака, 1922). Імкнуўся ствараць паэт.філас. спектаклі, адстойваў выхаваўча-этычнае значэнне мастацтва. У 1915 адкрыў тэатр. школу. Як акцёр выканаў ролі: Жака («Як вам гэта спадабаецца» Шэкспіра), Івана Карамазава («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага). У 1936—40 працаваў у т-ры «Камеды Франсэз». Аўтар п’ес «Ранішні туман» (1897), «Родны дом» (1924) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́СЦІН Міхаіл Дзянісавіч (18.11.1907, в. Мікулічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.2.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Волхаўскім, 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся пры вызваленні Украіны і Малдавіі. 10—11.5.1944 у баях на правым беразе р. Днестр каля г. Ціраспаль мал. лейтэнант К. замяніў параненага камандзіра батальёна. Батальён на чале з К. 2 дні адбіваў контратакі ворага, знішчыў больш за 400 гітлераўцаў, 23 танкі і самаходныя гарматы. У ліп. 1944 батальён прарваў абарону праціўніка каля в. Мілянавічы на З ад г. Ковель і захапіў вышыню. Удзельнік вызвалення Варшавы і баёў за Берлін. Да 1946 у Сав. Арміі, пасля на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РГЕР Міхаіл Канстанцінавіч (30.5.1903, г. Казань — 26.8.1976),
расійскі археолаг і мастацтвазнавец. Д-ргіст.н. (1959), праф. (1949). Скончыў Петраградскі ун-т (1923). З 1949 у Ленінградскім ун-це, з 1964 у Ін-це археалогіі АНСССР. Вывучаў славянскую археалогію і гісторыю стараж.-рус. культуры і мастацтва. У 1950-я г. даследаваў стараж.арх. помнікі ў гарадах Тураў, Навагрудак, Ваўкавыск, Полацк, царкву Благавешчання ў Віцебску. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Новый памятник зодчества XII в. в Турове. М., 1965;
Раскопки храма Бориса и Глеба в Новогрудке // Археологические открытия 1965 г.М., 1966;
К вопросу о памятниках зодчества в Волковыске // Славяне и Русь. М., 1968;
К истории полоцкого зодчества XII в. // Новое в археологии. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДАІ́ТАВЫЯ (Cordaitales),
парадак вымерлых голанасенных раслін. Дрэвы і, магчыма, кусты. Існавалі ў карбоне—пермі. Найб. вывучаны зборны род кардаітаў (Cordaites), у якім больш за 100 відаў. На Беларусі іх выкапнёвыя рэшткі (лісце, стробілы, насенне, злепкі стрыжня) адзначаны ў адкладах сярэдняга і позняга карбону, пермі. Нагадвалі сучасныя хвойныя. Існавалі ва ўмовах вільготнага, цёплага клімату, раслі паблізу вадаёмаў.
Выш. да 30 м, ствол дыям. да 1 м, гладкі, разгалінаваны каля верхавіны. Лісце лінейнае, ланцэтападобнае ці стужкападобнае, даўж. да 1 м. Органы размнажэння ў выглядзе каташкоў з мужчынскімі і жаночымі стробіламі («кветкамі»). К., магчыма, далі пачатак хвойным. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў.