кінеты́зм
(ад гр. kinetikos = рухомы)
мастацтва, якое стварае складаныя рухомыя канструкцыі, дзе спалучаюцца і выкарыстоўваюцца ўласцівасці і якасці архітэктуры, скульптуры, жывапісу, часам кіно, а таксама гук і пераменнае святло.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кіно́
(ням. Kino, ад гр. kineo = рухаю)
1) род мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай кіназдымкі падзей рэчаіснасці; кінамастацтва;
2) тое, што і кінафільм;
3) тое, што і кінатэатр.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мі́мезіс
(гр. mimesis)
1) перайманне як тэрмін старажытнагрэчаскай філасофіі ў адносінах да творчасці;
2) эстэтычная катэгорыя, якая вызначае адносіны паміж творам мастацтва і знешнім светам; перайманне рэчаіснасці ў мастацтве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гра́фіка
(гр. graphike = жывапіс)
1) від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі і штрыхамі, а таксама твор, выкананы такім чынам;
2) сістэма знакаў для перадачы гукавога складу мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геатэхні́я
(ад геа- + гр. techne = мастацтва, майстэрства, уменне)
прыродазнаўча-тэхнічная дысцыпліна, якая распрацоўвае прынцыпы і метады рацыянальнага ўмяшання ў прыродныя працэсы для наладжвання аптымальнага ўзаемадзеяння паміж грамадствам і прыродай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эксперты́за
(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)
вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г.д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСЦЮКО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобласці. За 35 км на ПдУ ад Вілейкі, 91 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Уша. 122 ж., 50 двароў (1995). Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст.
т. 2, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЗІНА (Іна Дзмітрыеўна) (н. 31.10.1937, Мінск),
бел. этнамузыколаг, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1998). Скончыла Бел. кансерваторыю (1961). З 1970 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, з 1992 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1995 праф.). Працы па гісторыі бел. прафес. музыкі. традыц. муз.-інстр. фальклоры, этнаарганалогіі і выканальніцтве, этнаарганафоніі, візуальнай антрапалогіі. Аўтар манаграфій «Беларускія народныя музычныя інструменты» (кн. 1—2, 1979—82), «Беларуская народная інструментальная музыка» (1989), «Жаніцьба Цярэшкі» (1993, з Л.Салавей, у серыі «Бел. нар. творчасць»), раздзела кн. «Беларуская этнамузыкалогія» (1997), артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, у т. л. замежных (англ. «Новы слоўнік музыкі і музыкантаў Грова», т. 2, 1984), сцэнарыяў дакумент. і навук.-папулярных відэафільмаў (1992—99). Падрыхтавала інстр. частку грампласцінкі «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (1982, Гран-пры ЮНЕСКА 1988). Збіральнік бел. нар. муз. інструментаў і арганізатар іх выставак. Чл. міжнародных арг-цый: нар. мастацтва, к-та музеяў муз. інструментаў і калекцый, т-ва этнамузыколагаў (ЗША) і інш.
Тв.:
Белорусский фортепианный концерт. Мн., 1977;
Белорусские народные наигрыши. М., 1986;
Беларускія народныя музычныя інструменты. Мн., 1997. Белорусский фортепианный концерт. Мн., 1977;
Белорусские народные наигрыши. М., 1986;
Беларускія народныя музычныя інструменты. Мн., 1997.
Літ.:
Баяркін М. Помнік з’яве жывой і багатай // Мастацтва Беларусі. 1991. № 10;
Якіменка Т. Каб зберагчы..: // Мастацтва. 1998. № 3.
т. 11, с. 127
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вака́льны
(лац. vocalis = галасавы)
які адносіцца да выканання голасам, прызначаны для спеваў; галасавы, пеўчы (напр. в-ае мастацтва).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вар’етэ́
(фр. variété = літар. разнастайнасць)
эстрадны тэатр лёгкага жанру, у якім аб’яднаны забаўляльныя элементы камедыйнага, цыркавога, музычнага мастацтва.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)