мужчынскі правасл. манастыр у г. Пінск Брэсцкай вобл. ў пач. 17 — пач. 20 ст. Узнік у ранні перыяд праваслаўна-уніяцкай канфрантацыі. У жн. 1614 на сродкі Р.Гарабурдзінай і Пінскага правасл. брацтва пабудавана Богаяўленская царква, пры ёй аселі манахі зПінскага Лешчанскага манастыра. Праз месяц царква разабрана уніятамі, скаргі праваслаўных да караля і ў сейм былі безвыніковымі. У 1633 кароль Уладзіслаў IV дазволіў брацтву пабудаваць на ўскраіне горада манастыр з вучылішчам, пач. школай і шпіталем. У 1647 драўляны манастыр згарэў, у 1650 зноў адбудаваны. Быў цэнтрам праваслаўя на Піншчыне. У 18 ст. цярпеў прыцясненні збоку пінскага уніяцкага епіскапа і фанатычнай шляхты. Аднак у 1757 за манастыр заступаўся канцлер Ф.М.Чартарыйскі, а ў 1775 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі вызваліў манастырскіх падданых ад усіх падаткаў. У 1799 драўляныя будынкі згарэлі, у 1800 манастыр размешчаны ў комплексе б.Пінскага касцёла і калегіума езуітаў (тады ж сюды пераведзены манахі зМінскага Петрапаўлаўскага манастыра, а ў 1848 — духоўнае вучылішча з Лядаў). Манастыр спыніў існаванне ў час 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЗЕНГА́ЎЗА РЭФО́РМА,
сістэма эканам. мерапрыемстваў у каралеўскіх сталовых эканоміяхВКЛ у 1760—70-я г., праведзеных па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам надворнага падскарбія ВКЛ А.Тызенгаўза. Рэформа прадугледжвала: аднаўленне ў эканоміях фальваркаўз паляпшэннем апрацоўкі зямлі і выкарыстаннем зах.-еўрап. тэхнікі; арганізацыю ў эканоміях мануфактур, заснаваных на дармавой працы каралеўскіх сялян; стварэнне разгалінаванай сістэмы сухапутных шляхоў і сплаву па рэках для стымулявання гандлю. Т.р. пачалася ў 1765 з перамеру зямлі. Для сялян была створана своеасаблівая сістэма страхавання («камунальныя магазіны» з рэзервовым запасам збожжа і «камунальныя касы»). У выніку рэформы сяляне эканомій пазбавіліся злоўжыванняў збоку арандатараў і трымальнікаў, набылі магчымасць пашыраць сваё землекарыстанне за кошт прыёмнай зямлі, са згоды адміністрацыі мелі права на перадачу зямлі па спадчыне. Значна выраслі даходы скарбу ВКЛ. Але павышэнне прыбыткаў было вынікам не толькі ўдасканалення гаспадаркі, але і дадатковага абцяжарання сельскага насельніцтва, якое не прыняло рэформу. Узмацненне павіннаснага абкладання сялян у выніку прывяло да пагаршэння эканам. становішча феадальна-залежнага насельніцтва эканомій. Рэформа не была канчаткова рэалізавана ў сувязі з унутрыпаліт. (адхіленне Тызенгаўза ад пасады і інш.) і знешнепаліт. (падзелы Рэчы Паспалітай) падзеямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ры́ткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен.rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtka ’яблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв.кайк.rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ.rite ’шпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бамбі́за ’вялікі, няўклюжы’ (БРС, Гарэц., Бір. Дзярж., Нас.), ’гультай, абібок, някемны’ (Бяльк.), таксама бамбі́с (Бір. Дзярж.), банбі́зіна (Шат.). Рус.дыял. (смал.) бамби́за. польск.bombiza ’няўклюжы, тоўсты, брухач’, bambiza ’пратэстанцкі свяшчэннік’. Лічыцца запазычаннем зліт.bambizà, bambìzas (bambỹzas) ’тс’. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 49–50 (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 33). З іншага бокупольск. словы (resp. бел.) хочуць растлумачыць запазычаннем зс.-лац.bombizare ’быць надутым, гаварыць пагардліва’ (Варш. сл., 1, 189, параўн. Брукнер, 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІНДЫ́ЙСКАЕ НАРО́ДНАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1857—59,
антыкаланіяльнае паўстанне пераважна на Пн і ў цэнтры Індыі. Выклікана ўзмацненнем калан. прыгнёту збокубрыт. Ост-Індскай кампаніі, рэзкім павелічэннем падаткаў і інш.Асн. масу паўстанцаў складалі сяляне, ударную сілу — палкі сіпаяў, незадаволеных сваім непаўнапраўным становішчам (у т. л. прыніжэннем рэліг. пачуццяў) у англ.калан. арміі. Пачалося ў маі 1857 зузбр. выступлення бенгальскай арміі (135 тыс. сіпаяў) і яго падтрымкі гарнізонам і насельніцтвам Дэлі. Паўстанцы занялі Дэлі, прымусілі фармальнага магольскага імператара Бахадур-шаха II абвясціць сябе правіцелем Індыі і падпісаць адозву да насельніцтва з заклікам да паўстання, якое хутка ахапіла тэр. ад Пенджаба да Бенгаліі і інш. раёны. Мусульм. духавенства абвясціла свяшчэнную вайну (газават) супраць англічан. Паўстанцы знішчалі англ.ваен. і цывільных чыноўнікаў (часта разам з сем’ямі), здраднікаў, авалодалі некалькімі крэпасцямі. У асн. цэнтрах паўстання (гарады Дэлі, Канпур, Лакхнаў) утварыліся самаст.мясц. ўрады. Раз’яднанасць паўстанцаў (сярод іх кіраўнікоў была княгіня Лакшмі-Баі) аблегчыла задушэнне паўстання англічанамі, якія былі лепш узброены і арганізаваны.
Літ.:
Юрлова Т.Ф. Народное восстание 1857—1859 гг. в Индии и английское общество. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДРА́Д,
1) у цывільным праве дагавор, паводле якога адзін бок (падрадчык) абавязваецца на сваю рызыку выканаць пэўную работу па заданні другога боку (заказчык). Работы выконваюць з матэрыялаў падрадчыка або заказчыка, заказчык абавязваецца прыняць і аплаціць вынікі работы. Парадак заключэння дагавораў на падрад, правы і абавязкі іх удзельнікаў рэгламентуюцца заканадаўствам. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь грамадзянін можа прыняць на сябе выкананне работы па П. ў выпадку, калі гэта не забаронена законам. Падрадчык, які выконвае работу з свайго матэрыялу, нясе адказнасць за яго якасць. Калі з закона або з дагавора не вынікае, што падрадчык павінен выканаць работу асабіста, ён мае права прыцягнуць для выканання работ інш. асоб (субпадрадчыкаў). Са згоды генеральнага падрадчыка заказчык можа заключаць дагаворы на выкананне асобных работ. Спец. правілы існуюць для асобных відаў П. (бытавы П., П. на буд-ва, выкананне праектных, вышукальных работ і інш.).
2) Форма арг-цыі працы, заснаваная на замацаванні за пэўным калектывам часткі або ўсяго аб’ёму работ па вытв-сці прадукцыі, аказанні паслуг (напр., калектыўны П., брыгадны П.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАЯ СПА́ДЧЫНА,
вайна за польскую спадчыну (1733—35) паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку і Францыяй — з другога. Падстава — выбары караля Рэчы Паспалітай пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, зацвярджэнне якой вяло да стварэння антырас. блоку дзяржаў на чале з Францыяй. Расія і Аўстрыя падтрымлівалі сына Аўгуста II саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II. Паводле просьбы групы магнатаў, Расія ў вер. 1733 увяла ў Рэч Паспалітую свае войскі. 12.9.1733 на сейме ў Варшаве каралём быў выбраны Ляшчынскі, але частка шляхты на занятай рас. войскамі тэр. ўзвяла на прастол Фрыдрыха Аўгуста II (гл.Аўгуст III). Рас. войскі ў студз. 1734 захапілі г. Торунь, у ліп. — Гданьск (Данцыг), адкуль Ляшчынскі ўцёк у Прусію. У 1734—35 Францыя з пераменным поспехам вяла ваен. дзеянні супраць Аўстрыі на р. Рэйн і ў Італіі. У кастр. 1735 заключаны папярэдні, а ў ліст. 1738 у Вене — канчатковы мір паміж Аўстрыяй і Францыяй, да якога ў 1739 далучыліся Расія, Рэч Паспалітая і Саксонія. Францыя прызнала каралём Рэчы Паспалітай Аўгуста III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ТРА (ням. Zither ад грэч. kithara кіфара),
струнны шчыпковы муз. інструмент. Мае плоскі драўляны корпус накшталт скрынкі ў форме прамавугольніка з адным фігурна выразаным бокам; уздоўж другога боку змешчаны грыф зметал. ладамі, 4—5 метал. струн — меладычныя, астатнія (25—40) — жыльныя, нацягнуты па-за грыфам над дэкай і служаць для акампанементу. Пры ігры кладзецца на калені або на падстаўку. Гук здабываецца з дапамогай плектра, а таксама зашчыпваннем іх пальцамі.
Вядома са старажытнасці. Карысталася папулярнасцю ў Аўстрыі, Германіі (Баварыя), у 19 ст. існавалі суполкі, клубы, акадэміі цытрыстаў. Сярод яе разнавіднасцей: прыма, тэнар, альт, бас.
На Беларусі пашырылася ў 2-й пал. 19 ст. Бытавала сярод музыкантаў-аматараў. Выйшла з ужытку ў пач. 20 ст. У сялянскім муз. побыце выкарыстоўвалася самаробная Ц., канструкцыя якой спалучала элементы стараж.-рус.гусляў і зах.-еўрап. струнна-клавішных інструментаў. На Ц. ігралі на вяселлях, бяседах, ігрышчах (сола ці ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі) і для суправаджэння прыпевак. Сустракалася ў 1930-я г. ў Чэрвеньскім, Стаўбцоўскім (Мінская вобл.), Пастаўскім (Віцебская вобл.) і Навагрудскім (Гродзенская вобл.) р-нах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХЕ́ЦКІ СЯДЗІ́БНА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва сярэдзіны 19 ст. ў б. маёнтку Чахец (цяпер в. Каштанаўка Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.). У 1853—1939 належаў памешчыку А.Ф.Кернажыцкаму і яго нашчадкам па жаночай лініі Дзяконскім (з 1873). Мураваны сядзібны дом складаецца з 2 аб’ёмаў, мае рысы позняга класіцызму. Гал. аб’ём 1-павярховы, у плане выцягнуты прамавугольнік, пад 2-схільным дахам. Уваход аформлены 4-калонным порцікам. Збоку паркавага фасада тэраса. Справа да гал. аб’ёму прымыкае 2-павярховы корпус. Дом моцна пашкоджаны. Парк (пл. 12 га) пейзажнага тыпу на раўнінным рэльефе. Перад домам партэрная ч. парку, за ім — ландшафтная, заканчваецца вадаёмам. Пераважаюць мясц. пароды дрэў, з экзотаў растуць хвоя веймутава, вяз амерыканскі, лістоўніца сібірская, бук лясны. Ансамбль знаходзіцца на тэр. Пружанскага агр.-тэхн. каледжа.
Літ.:
Антипов В.Г. Парки Белоруссии. Мн., 1975;
Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989;
Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. 2 wyd. Wrocław etc., 1992. T. 2. S. 31—32.
Ю.В.Бажэнаў.
Чахецкі сядзібна-паркавы ансамбль Сядзібны дом. Фота 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клін, ‑а, м.
1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што‑н. Дубовы Клін. Забіць клін у палена.
2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні. Уставіць кліны ў спадніцу.
3. У гарматным затворы — частка механізма, які закрывае адтуліну артылерыйскай гарматы перад выстралам. Тырчэла пятка патрона, заціснутага клінам затвора.Шамякін.
4.чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму. Жураўліны клін. □ Тодар Шалюта сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву з касым клінам валасоў на лбе.Дуброўскі.
5.узнач.прысл.клі́нам. Звужаючыся к аднаму боку. А над полем, што клінам упіралася аж у самую раку, у блакіце нябёс, трымцелі і нязмоўчна звінелі жаваранкі.Ляўданскі.
6. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой‑н. прымеце. Азімы клін. Правы клін. Пасяўны клін.// Участак зямлі ўвогуле. За лугавінай пачынаўся чорны клін ворыва.Савіцкі.Праплыў, нібы зарава пажару, бярозавы гай, чырвоны клін скошанага поля грэчкі.Хомчанка.
•••
Забіць (загнаць) клінгл. забіць.
Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго‑н. не хапае, усё не ладзіцца.
Свет клінам (не) сышоўсягл. свет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)