вёска ў Прыбыткаўскім с/с Гомельскага р-на, чыг. ст. на лініі Гомель—Чарнігаў. Цэнтр эксперым. базы «Гомельская». За 21 км ад Гомеля. 949 ж., 396 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́НЫ,
вёска ў Мінскім р-не, каля аўтадарогі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПнЗ ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Беларусь. 539 ж., 192 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абанеме́нт
(фр. abonnement)
1) права на карыстанне пэўны час чым-н. (напр. тэлефонам, месцам у тэатры, басейнам), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права;
2) аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
архітэкту́ра
(лац. architectura, ад гр. architekton = будаўнік)
1) мастацтва праектаваць, будаваць і прыгожа афармляць будынкі;
2) характар, стыль будынка (напр.дом гатычнай архітэктуры);
3) перан. будова, кампазіцыя чаго-н. (напр. а. рамана).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПАЎКШЦЯ́ЛІС (Paukštelis; сапр.Пташынскае) Юозас
(2.3.1899, с. Цітаняй Шаўляйскага пав., Літва — 20.7.1981),
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1969). Нар. пісьменнік Літвы (1974). Скончыў Каўнаскі ун-т (1927). Друкаваўся з 1922. У зб.апавяд. «Паўночная балада» (1928), аўтабіягр. рамане «Дзіця ўдавы» (1932), раманах «Першы год» (1936) і «Суседзі» (1939) жыццё літоўскай правінцыі. Трылогія «Юнацтва» (1959), «Не ўзыходзь, сонейка!» (1963) і «Тут наш дом» (1969, Дзярж. прэмія Літвы 1969) пра падзеі ў краіне ў 1940, фаш. акупацыю, пасляваен. калгаснае жыццё. Аўтар кн. мемуараў «Часта ўспамінаю іх» (1979), зб.апавяд. «Быў хмель у квецені» (1971), п’ес, нарысаў. На бел. мову апавяданне П. «На Радзіме» пераклаў М.Кусянкоў.
Тв.:
Рус.пер. — Соседи. Вильнюс, 1959;
Юность. Не всходи, солнышко! Здесь наш дом: Трилогия. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
tabernacle
[ˈtæbərnækəl]
n.
1) дом мале́ньня, мале́льня
2) даразахава́льніца, скі́нія f. (у царкве́), табэрна́кулюм -а m. (у касьце́ле)
•
- Feast of Tabernacles
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аніко́лі, прысл.
Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць.Кірэенка.Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары?Гілевіч.Гэтак кажуць спрадвеку: калі пад страхой Галубоў завядзецца пара, Аніколі ўжо самай грознай парой Перуны ў гэты дом не ўдараць.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́яць, рэе; незак.
1. Лятаць плаўна і лёгка; лунаць. За акном у небе сінім Рэе голуб — белы цвет.А. Александровіч.Недзе, пад намі, Кружылі спалохана хмары, Ды адзінокія рэялі ў небе арлы.Танк.
2. Развявацца (пра сцяг). І там, дзе ў бітве сцяг наш рэяў, Цяпер узняўся новы дом.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флі́гель, ‑я, м.
Жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка. [Гендарсан] памалу злез з брычкі, кінуў лейцы ў рукі Кірылу Вераб’ю, нешта буркнуў яму і пайшоў у свой флігель.Чарнышэвіч.У двары, за вуглом асабняка, стаяў прысадзісты флігель, у якім свяціліся ўсе чатыры акны.Хацкевіч.
[Ад ням. Flügel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карчма́ ’піцейны дом, шынок, заезны дом’, укр.корчма (корчми робити ’праводзіць пацехі, гульні з музыкам’), рус.корчма, чэш.krčma, славац.krčma, в.-луж.korčma, польск.karczma, рус.-ц.-слав.кърчма ’карчма’, ’моцны напітак’, ’сасуд для віна’, серб.-харв.кр̀чма ’карчма, пачастунак, частаванне’, славен.kȓčma, балг.кръчма ’частаванне, пачастунак’, прасл.kъrčma. У гэтай лексемы відавочна выдзяляецца суфікс ‑ьma. Суфікс мала прадуктыўны, найбольш надзейны прыклад vědъma, якое, аднак, да Nomāna agentis, чаго нельга сказаць пра kъrčma. Ва ўсякім разе іншы падзел на марфемы наўрад ці магчымы. Каранёвая марфема kъrč‑ прадстаўлена, як здаецца, у серб.-харв.кр̀чити ’частаваць або прадаваць алкагольныя напіткі’. Апошні прыклад вельмі няпэўны (адзіная фіксацыя ў песні). Да таго ж гэты дзеяслоў вядомы і шырока распаўсюджаны ў іншым значэнні (прасл.kъrčiti ’карчаваць’), таму, калі ісці ад чыстай формы, мы атрымліваем досыць нечаканы рэзультат: kъrčiti ’карчаваць’ + ‑ьma = kъrčma ’выкарчаванае месца’. Семантычна гэта амаль што немагчыма вытлумачыць. Найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца ўзвядзенне kъrčma да kъrkati ’прагна есці, жэрці’ (параўн. серб.-харв.кр́кати і балг.къркам у гэтым значэнні). Іншыя версіі зусім неверагодныя (Агляд версій у Слаўскага, 2, 73–74).