самалёт або планёр з адной нясучай паверхняй (крылом), якая размешчана па абодва бакі фюзеляжа.
Адрозніваюць нізкаплан (з нізкім размяшчэннем крыла), сярэдне- і высакаплан. Крыло М. можа быць свабоднанясучым, падкосным ці расчалачным (замацаваным знізу і зверху падкосамі або расчалкамі). У параўнанні збіпланам М. мае лепшую абцякальнасць форм, меншае лабавое супраціўленне, большыя скорасці лёту. Свабоднанясучы М. — асн. тып сучасных самалётаў. Іл.гл. да арт.Авіяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́ФА,
адно з буйнейшых марскіх нафтавых радовішчаў свету, на шэльфе Персідскага зал., у тэрытарыяльных водах Саудаўскай Аравіі (гл.Персідскага заліва нафтагазаносны басейн). Адкрыта ў 1957. Распрацоўваецца з 1964. Пач. запасы 1,22 млрд.т. Паклады пластавыя скляпенневыя ў карбанатных адкладах ніжнемелавога і верхняюрскага ўзросту на глыб. 2,4—2,75 км. Шчыльн. нафты 0,88 г/см³, уключае серу 3%. Нафта з фантануючых свідравін перапампоўваецца па нафтаправодзе ў порт Рас-Танура (Персідскі зал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУ́РАў выяўленчым мастацтве,
рэальныя аб’екты рэчаіснасці (чалавек, рэчы, ландшафт і інш.), якія мастак выкарыстоўвае як мадэль пры рабоце над творам. З Н. выконваюць замалёўкі, накіды, эцюды, часта партрэты, пейзажы, нацюрморты. Працуюць у натуральных прыродных умовах (пленэр) або ў майстэрні (перадача вобраза натуршчыка). Часам пры падрыхтоўцы твора работу з Н. спалучаюць з работай па памяці ці фантазіі. Праз выбар Н. і яе інтэрпрэтацыю мастак выяўляе сваё светаадчуванне і творчую задачу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НГУЕ́Н ВАН Х’ЕЎ (Nguyễn Vãn Hieû; н. 21.6.1938, Ханой),
в’етнамскі фізік-тэарэтык. Замежны чл.АНСССР (1982). Скончыў Ханойскі пед.ін-т (1956). З 1960 у Аб’яднаным ін-це ядз. даследаванняў (г. Дубна), з 1970 дырэктар Ін-та фізікі ў Ханоі, з 1983 старшыня Нац. цэнтра навук. даследаванняў В’етнама. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц (класіфікацыя і структура элементарных часціц) і фізіцы нейтрына. Ленінская прэмія 1986.
шапкавы грыб сям. радоўкавых. Пашырана ў Еўропе. На Беларусі звер.пакастр. трапляецца ў хваёвых лясах. Нар. назвы сівуха, плюсы.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 3—9 см, пукатая, потым плоская з надтрэснутым прыўзнятым краем, брудна-шэрая, злёгку ліпкая. Пласцінкі прырослыя, шырокія, белыя або жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або шараватая з мучным пахам і смакам. Споры белыя. Ядомая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛЯДО́ЎНЫ АНА́ЛІЗу матэматычнай статыстыцы,
метад рашэння статыстычных задач, пры якім неабходная колькасць назіранняў (аб’ём выбаркі) вызначаецца ў працэсе эксперыменту па яго выніках. Адна з пераваг — у многіх выпадках для атрымання абгрунтаваных вывадаў можна абмежавацца значна меншым аб’ёмам выбаркі, чым у метадах з загадзя вызначаным яе аб’ёмам. Вызначэнне неабходнай колькасці эксперыментаў — адна з задач планавання эксперыменту. П.а. выкарыстоўваецца ў статыст. радыёлакацыі, паслядоўным кантролі вытв-сці, выпрабаваннях вырабаў на даўгавечнасць.
нямецкі геолаг і геамарфолаг, адзін з заснавальнікаў ням. геамарфалагічнай школы. Сын А.Пенка. З 1914 у Лейпцыгскім ун-це, у 1915—18 праф. Стамбульскага ун-та. Вывучаў геамарфалогію і геалогію Андаў, Гавайскіх а-воў, Апенінаў, Сіцыліі. М. Азіі, Сярэдняй Еўропы і інш. рэгіёнаў. Навук. працы па ўплыве верт. рухаў зямной кары і дэнудацыйных працэсаў на фарміраванне рэльефу. Прапанаваў марфалагічны аналіз як адзін з метадаў вывучэння рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ Марыя Людвігаўна (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд.эканам.н. (1972). Сястра І.Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1992 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.І.Давідовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕА́Т»
(SEAT, скар. ад Sociedad Espafiola de Automoviles de Turismo),
сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм.ісп. фірмы. Аўтамабілі асабліва малога і малога класаў выпускаюцца ў асн.па ліцэнзіі італьян. канцэрна «ФІ́АТ» з 1950. Кузаў 2- ці 4-дзверны седан або хэтчбэк. Усе мадэлі пярэднепрывадныя і з пярэднім размяшчэннем рухавіка. Магутнасць рухавіка ад 29 да 110 кВт, найб. скорасць да 218 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «СЕАТ»: мадэль «Ібіза» з кузавам хэтчбэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯНЬКО́ Віктар Георгіевіч (н. 21.6.1949, в. Пліса 2-я Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1976). З 1983 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. З 1985 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па выкарыстанні лазераў у хірургіі анарэктальнай вобласці.
Тв.:
Применение лазеров в хирургии аноректальной области. М., 1991 (у сааўт.).