адгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Уволю пагуляць, адпачыць. Усе ведалі, што Адарка ў апошні час любіць адгуляцца. Лупсякоў.
2. Адпасвіцца на падножным корме (пра жывёлу). Мой конь, ты добра адгуляўся, Пакуль я ездзіў на машыне, Мой конь, ты добра назбіраўся Дарожкай белай канюшыны. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., каго-што.
1. Паставіць у пэўныя рамкі, межы; звузіць чыю‑н. сферу дзейнасці. Размову з Лемяшэвічам [Жураўскі] абмежаваў тым, што спытаў пра жыццё і папрасіў перадаць прывітанне Касцянкам. Шамякін.
2. Вызначыць мяжу, граніцу якога‑н. участка зямлі. // З’явіцца мяжой, граніцай чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць, стаць нежывым (пра клеткі, тканкі, часткі цела).
2. перан. Стаць нячулым пад уплывам чаго‑н.; змярцвець, анямець; акамянець. Твар Паліводскага.. то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Нарэшце ён як бы абмярцвеў, і вочы быццам ашклянелі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы-хто́, абы-каго, займ. няпэўны.
1. Хто‑н., любы, хто папала, кожны. Быць блазнам, весяліць абы-каго, Якая невясёлая задача! Лойка.
2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым‑н. вылучаецца сярод іншых. [Старшыня калгаса:] — А вы думаеце, ён [Антось] сам абы-хто? Першакласны музыка і цясляр першай рукі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абадра́цца, абдзяруся, абдзярэшся, абдзярэцца; абдзяромся, абдзерацеся; зак.
1. Аблупіцца (пра кару дрэва). // Пашкодзіць скуру, пакрыць паверхню чаго‑н. драпінамі. — Пакурым, — яшчэ ўсё спакойна вырашыў Максім, — а потым усцягнем свой карабель на гэтыя клавішы. Вось толькі смала са дна абдзярэцца. Брыль.
2. Разм. Знасіць усю вопратку, абутак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвіс, ‑ла; зак.
Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек. Шамякін. Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася. Якімовіч. // Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка. Крапіва. // Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапасава́цца, ‑суецца; незак.
1. Узгадняцца з чым‑н., адпавядаць чаму‑н. Не заўсёды ў рамане паводзіны і ўчынкі героя дапасуюцца да яго характару, адпавядаюць яго псіхалагічнаму партрэту. Хромчанка.
2. Стаяць у аднолькавым родзе, ліку, склоне або асобе з галоўным словам (пра залежнае слова). Прыметнік дапасуецца да назоўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́мік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да дом; невялікі дом. // Невялікая пабудова для птушак, звяроў, пчол і пад. Бацька .. [Міхасёў] быў яшчэ пчаляром, і ўсё з калод мёд выкачваў, домікаў не прызнаваў. Б. Стральцоў.
•••
Картачны домік — пра меркаванні, разлікі і пад., якія не маюць пад сабой трывалай асновы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ўбня, ‑і і даўбня́, ‑і, ж.
1. Вялікая палка з патаўшчэннем на канцы (для ўбівання чаго‑н., забою жывёлы і пад.). Машэка доўбняй замахнуцца яшчэ на некага спяшыць... Купала. Яшчэ парася ў чэраве, а доўбня ўжо гатова. З нар.
2. перан. Пагард. Пра няцямкага, дурнога чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж., зб.
Дробныя істоты, прадметы. Часта бывае так: у вас нічога не ловіцца або клюе адна драбната, а ваш сусед цягае адну за адной вялікіх плотак ці галаўнёў. Матрунёнак. / Пра дзяцей. — На руках у яе [ўдавы] засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)