зава́дзіць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіць; зак. (разм.).

Пашкодзіць.

Лішняя капейка не з.

Гэта яго здароўю не з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́вадзь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Невялікі заліў ракі ці возера з запаволеным цячэннем.

Ціхая завадзь — бяспечнае, спакойнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завадны́, -а́я, -о́е.

З заводам, які прыводзіцца ў дзеянне заводам² (у 3 знач.).

Завадная лялька.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завадскі́, -а́я, -о́е.

1. Тое, што і заводскі.

2. Племянны, пародзісты (пра свойскіх жывёл).

Завадскія свінні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заваёва, -ы, ж.

1. гл. заваяваць.

2. мн. -ы, -ёў. Тое, што заваявана; дасягненне, набытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заваёўваць гл. заваяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заваёўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто заваяваў або заваёўвае што-н.

Заваёўнікі космасу (перан., высок.).

|| ж. заваёўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заваёўніцкі, -ая, -ае.

Накіраваны на заваяванне чужых зямель; захопніцкі.

Заваёўніцкая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зава́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пачаць важнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; зак. (разм.).

Паказаць пры ўзважванні пэўную вагу.

Рыбіна заважыла два кілаграмы.