Ла́мтух ’абжора’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Да ламаць (Мартынаў, Слав. акком., 131). Утворана пры дапамозе суф.‑ух ад ламота (параўн. гродз. есці ламоту ’есці усё, што папала’), які цяпер успрымаецца як ‑тух (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65). Аўтары Сл. паўн.-зах. (616) мяркуюць, што гэта — фанетычны варыянт лексемы лантух ’гультай’, ’тоўсты і непаваротлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́жа ’ляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр. лежа ’ляжанне’, ц.-пал. лʼе́жа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск. leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжання, спання’, ’лежыва’, славен. lęža ’ляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл. legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лятуце́ць ’марыць’ (Гарэц., Др.-Падб., Крывіч). Беларускае. Балтызм. Параўн. літ. lėtutè (< lėtaĩ) ’павольна’, létùtis ’павольны’, ’палахлівы, нясмелы’, лат. lietuvēns ’кашмар, прывід, нячысцік, які мучыць чалавека, скаціну’, латгальск. lituńc ’прывід’. Утварылася пры ад’ідэацыі лексем лётаць, ляцець. Параўн. таксама бел. ляту́нак, ляту́нкі ’мара, летуценні’ (ТСБМ), летунковасць (КТС — У. Жылка), лята́вец (гл.). Сюды ж летуце́нні, летуце́ннік (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вясёлачка, вясёлычка — памяншальнае ад вясло́ ’вясло ў чаўне’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ачк‑а. Паводле рэдкасці суфікса н. р. і тэрытарыяльнай абмежаванасці ўжывання, можна меркаваць, што слова было запазычана з рус. гаворак, дзе маецца арханг., алан., валаг., перм. весёлышко ’тс’, суфікс якога быў відазменены на бел. глебе пад уплывам ‑ечк‑а (як лісцечка, гняздзечка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ка ’не; ніяк’ (бешанк., Нар. сл.; Цых.). Магчыма некалькі тлумачэнняў паходжання слова, якія маюць права на існаванне, асабліва пры дапушчэнні аманіміі форм: не́ка < не́а (адмаўленне, гл.) шляхам устаўкі к паміж галоснымі; не + ка (часціца, як у тута‑ка, тама‑ка, нямаша‑ка, немае‑ка і г. д.); утворана ад дзеяслова не́каць ’гаварыць «не»’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нечвіць ’пражора’ (Шат.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 91), з *ne‑čbv‑etь (< čbvati, čujo, гл. чуць), аднак пры гэтым прапануецца ўдакладніць значэнне слова, што не мае падстаў (выраз есьць ік ня ў сібе характарызуе пражорлівасць). Больш верагодна сувязь з фармальна блізкім нечвіда ’непрыгожая, неакуратная ці неахайная жанчына’ (*нечвідзь як жмодзь ’пражора’ і пад.). Гл. нячвіда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́цма ’ніц, тварам уніз’ (Кліх, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’стрымгалоў’ (Шат.). Да ніц 1 (гл.), прыслоўе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑ма, па паходжанню — назоўнікавы канчатак тв. скл. падв. л. (Карскі 2–3, 67). Шуба (Прыслоўе, 58) бачыць у ім кантамінацыю формы ніцам (гл.) з канчаткам тв. скл. і дзеясловаў на ‑ма (тыпу ле́жма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атрэ́п’е ’адыходы пры трапанні льну’ (БРС), ’парванае адзенне’ (Інстр. I); отрэпы, отрэпыны (Влад.), атрэпкі ’адыходы льну’ (Янк. I). Рус. отрепье ’адыходы льну; парванае адзенне’. Утворана з суф. ‑ие (‑ьje) ад дзеяслова атрапаць, утворанага з прэфіксам а‑ (о‑) ці ад‑ (otъ‑) ад трапаць (гл.). У іншых варыянтах выкарыстаны іншыя суфіксы: нулявы, ‑ін(ы), ‑ък(і).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазок 1 ’адзін рух пэндзля’, ’накладзены адным рухам пэндзля слой фарбы’ (ТСБМ), мазком ’лёгка дакранаючыся’, ’лёгка паціраючы’ (Нас.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. мазок ’тс’.

Мазок 2, мозо́к ’шпік’ (лун., Шатал.). Да мозг (гл.). Утворана пры дапамозе памяншальнага суф. ‑ok (< ъkъ). Націск на канцы, магчыма, для адрознення мозга галаўнога (мо́зок) ад шпіку (у касцях).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебенны ’набожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр. молебень, рус. молебен, ст.-рус. молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)