бязме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які немагчыма або цяжка вымераць. Бязмерная глыбіня. Бязмерная вышыня.

2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Заламаў дзед на галаве рукі і з бязмерным горам пазіраў на Панаса. Колас. [Колышаў] адчуваў бязмерную нянавісць да тых, хто прымушаў пакутаваць і катаваў гэтых людзей. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяльмо́, ‑а; мн. бельмы, ‑аў; н.

1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.

2. толькі мн. Разм. груб. Вочы.

•••

Выкаціць (вылупіць) бельмы гл. выкаціць.

(Як) бяльмо на вокупра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыгіна́л, ‑а, м.

1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, спісвання і пад.; проціл. копія, спіс. Арыгінал карціны, рукапісу. // Тэкст, які перакладаецца на іншую мову. Блізкасць перакладу да арыгінала. Чытаць у арыгінале. // Спец. Рукапіс, з якога робіцца набор. Вычытаць арыгінал.

2. Непадобны да іншых (пра чалавека); дзівак.

[Ад лац. originalis — першапачатковы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў халодным, прастыў. Мацей прынёс з-пад паветкі бярэмца дроў, пакідаў іх у рэдкі душок астылай печы. М. Стральцоў.

2. перан. Які стаў спакайнейшым. Не астылы ад уражанняў дня, Васіль Пятровіч зноў і зноў спрабаваў загаварыць з.. [Верай Антонаўнай] пра работу камісіі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрасці́, ‑сце; зак.

Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ‑ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым як косць, ператварыўся ў косць.

2. Адубелы, застылы (пра труп). Аднаго ранку Збігнеў знайшоў сябра ў гушчары нежывога.. Там Дамарацкі і прыкрыў яго, акасцянелага, галлём. Карпюк. // Які страціў гнуткасць, адчувальнасць.

3. перан. Які застыў у пэўных формах, перастаў развівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксамі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Дзед.. у чорнай, аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля. // З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Сіняк на ўвесь лобік і кроў прасочваецца праз тонкую аксамітную скурку. Крапіва. // перан. Прыемны, мяккі (пра голас, гукі). Аксамітны басок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акура́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які захоўвае парадак, дакладнасць. Акуратны вучань. □ Рыгорка рабіў, што хацеў, і нават лічыўся акуратным брыгадзірам. Дуброўскі.

2. Які ўтрымліваецца ў парадку, старанна зроблены, дакладна выкананы або выконваецца (пра дзеянне, прадмет). Акуратная праца. Акуратнае адзенне. □ Ніколі яшчэ не было такога акуратнага ворыва. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анало́гія, ‑і, ж.

1. Падабенства ў якіх‑н. адносінах паміж прадметамі ці з’явамі. Поўная аналогія. Вонкавая аналогія.

2. Спец. Форма высновы, калі, грунтуючыся на падабенстве двух прадметаў, з’яў у якіх‑н. адносінах, робяць вывад пра іх падабенства ў іншых адносінах. Гістарычныя аналогіі. Падабраць па аналогіі. Шукаць аналогію.

[Грэч. analogia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)