то́ўчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад таўчы.

2. у знач. прым. Які стаў дробным, цёртым у выніку таўчэння. Тоўчаная кара. Тоўчаны цукар. Тоўчаная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад увагнуць.

2. у знач. прым. Які мае паверхню з угінам; проціл. выпуклы. Увагнутае люстра. Шапка з увагнутым верхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлаваць.

2. у знач. прым. Злы, сярдзіты. Узлаваная маці моцна і гучна пляскала .. [Валодзьку] па голых паружавелых палавінках. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад укрыць.

2. у знач. прым. Скрыты, абаронены ўкрыццем. [Кастусь:] — Нам прыйдзецца рабіць напады і засады з укрытых пазіцый. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экано́міцца, ‑міцца; незак.

1. Зберагацца, заставацца нявыкарыстаным. І Васіль сам спраўляецца з работай, без учотчыка: няхай эканомяцца працадні. Палтаран.

2. Зал. да эканоміць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмалірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад эмаліраваць.

2. у знач. прым. Пакрыты эмаллю (у 1 знач.). Фрося працадзіла малако, наліла эмаліраваны кубак сырадою. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасадзіць.

2. Дзеепрым. зал. пр. Змешчаны, размешчаны нейкім чынам (пра вочы, вушы і інш.). Доўгія, трохі блізка адно да аднаго пасаджаныя вочы глядзелі сумна і засяроджана. Караткевіч. Крыху дзіўна пасаджаныя вушы стваралі ўражанне, быццам галава ў Берсана заўсёды адкінута назад. Мехаў. Вялікая, нізка пасаджаная галава [зубра] з чорнай барадой і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гранёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад граніць.

2. у знач. прым. Які мае грані; з гранямі. Гранёная ваза. Гранёны штык. // Які падвяргаўся граненню. Гранёны крышталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашало́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ашаламіць.

2. у знач. прым. Збянтэжаны, разгублены. Рая ўзяла з буфета вафлю, здзіўлена, пільна паглядзела на ашаломленага бацьку. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаці́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Падвяргацца балаціраванню, праходзіць абранне шляхам балаціравання. [Кавалеўскі:] — Выбаршчыкі просяць, каб ты [Міхал] даў згоду балаціравацца ў Вярхоўны Савет. Карпаў.

2. Зал. да балаціраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)