verscháffen vt дастава́ць, здабыва́ць, набыва́ць;

j-m éine Stélle [Árbeit] ~ устро́іць на рабо́ту каго́-н.;

sich (D) Gewíssheit ~ упэўніцца ў чым-н.;

sich (D) etw. ~ дабі́цца [дасягну́ць] чаго́-н.;

sich (D) éinen Námen ~ набы́ць вядо́масць [папуля́рнасць]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vórbauen

1. vt будава́ць (што-н. перад чым-н.)

2. vi (D) разм. прадухіля́ць, папярэ́джваць, быць аба́члівым;

man muss ímmer ~ трэ́ба быць заўсёды прадба́члівым;

éinem Zwécke ~ падрыхтава́ць гле́бу для дасягне́ння яко́й-н. мэ́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

náchtun*

1. vt

1) дабаўля́ць

2) (D) перайма́ць, імітава́ць;

kéiner kann es ihm ~ ніхто́ не мо́жа параўна́цца з ім у гэ́тым

2. vi (j-m in D) перайма́ць (каго-н. у чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schléier m -s, -

1) вэ́люм

2) перан. по́крыва, засло́на;

den ~ lüften прыпа́дняць засло́ну над чым-н., зняць засло́ну;

únter dem ~ der Nacht пад по́крывам но́чы;

es liegt ein ~ darüber гэ́та пакры́та це́мрай невядо́масці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Flámme f -, -n

1) по́лымя, аго́нь;

in ~n stéhen* пала́ць;

in ~n sétzen запа́льваць;

in ~n áusbrechen* загарэ́цца, успы́хнуць

2) перан. аго́нь, запа́л;

Féuer und ~ sein пала́ць натхне́ннем; (für A) захапі́цца (чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бач, ф. заг. ладу ад дзеясл. бачыць.

Разм.

1. Ужываецца, каб звярнуць чыю‑н. увагу на што‑н. — Бач, якімі волатамі ўзнімаецца новае пакаленне! — усклікнуў мой таварыш, і ў яго голасе чуліся гонар і замілаванне. Гарбук. Бач, газетчыкі разносяць Свежыя газеты. А. Александровіч. // у знач. выкл. Выкарыстоўваецца пры выражэнні абурэння, незадавальнення чым‑н., здзіўлення (звычайна ў спалучэнні з словам «ты»). [Гукан Шыковічу:] «Бач, раскрычаўся! Пісьмы яго прымушалі пісаць!.. Перапрацаваўся!..» Шамякін. — Бач ты яго, Алёшку, як прыбраўся... — шапталіся жанчыны, седзячы на лаўках. Дайліда.

2. у знач. пабочн. Бачыш; як бачыш. Я яго, бач, сам сустрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяза́цца, вяжуся, вяжашся, вяжацца; заг. вяжыся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца ў адпаведнасці з кім‑, чым‑н.; узгадняцца. Версія не вяжацца з фактамі. □ Гэта была праўда, але праўда гэтая не вязалася з душой жанчыны. Чорны. // Ладзіцца, атрымлівацца. Гаворка не вязалася. Лявону больш не было чаго казаць. Чарнышэвіч.

2. Прыставаць, прывязвацца, чапляцца. — А ты таксама не вяжыся вельмі да людзей! — параіла Вычыха. Кулакоўскі.

3. Зал. да вязаць (у 1, 3 знач.).

•••

Вязацца слатою — прыставаць, чапляцца да каго‑н.

Вязацца ў сварку — умешвацца, увязвацца ў сварку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; незак.

1. Незак. да аддаць (у 1–7, 9 знач.).

2. чым. Мець які‑н. прысмак, пах, колер чаго‑н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і магутным пахам. Лынькоў. // перан. Разм. Нагадваць што‑н., мець адценне, рысы чаго‑н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго‑н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню. Шамякін. Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе і (радзей) адыму, адымеш, адыме; пр. адняў, ‑няла, ‑няло; заг. аднімі і (радзей) адымі; зак., каго-што.

1. Раз’яднаць з чым‑н., аддзяліць ад чаго‑н. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец. Гартны. // Адрэзаць, ампутаваць (канечнасць або частку яе). Адняць нагу.

2. што ад чаго. Паменшыць лік на некалькі адзінак. Ад пятнаццаці адняць сем.

3. безас. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. Мову адняло. Ногі адняло.

4. Прымусіць патраціць што‑н. (час, сілы і пад.). Вячэра адняла больш за гадзіну.

5. Спыніць кармленне малаком маці; адвучыць ссаць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; зак.

1. Аддзяліўшыся, адарваўшыся ад чаго‑н., адваліцца. Сукі на старадрэвіне засохлі і адпалі. □ Вучні атынкавалі ўсе месцы, дзе адпала тынкоўка, пафарбавалі парты. «Звязда». Молат гучна грымне — Ржа-луска адпадзе. Бядуля.

2. Страціць сувязь з кім‑, чым‑н., выйсці са складу якога‑н. аб’яднання. Ад сістэмы капіталізму адпаў шэраг краін Еўропы і З. Азіі.

3. перан. Страціць значэнне, сэнс; аказацца неістотным, непатрэбным. Цяпер, калі праблема зямлі адпала, калі зямлі хапае, колькі хочаш, нашы бацькі хочуць аддаваць сваіх дзяцей у навуку. Дамашэвіч. // Прайсці, знікнуць. Ахвота адпала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)