Гу́тарыць ’гаварыць, размаўляць’. Прасл. *gutoriti. Рус. гу́торить, гута́рить, укр. гу́тір ’размова, бяседа’, гуто́рити, славац. hutoriť. Лічыцца складаным словам: *gu‑ адносіцца да *govoriti, а другая частка (*‑toriti) — да літ. tar̃ti ’сказаць’ (параўн. і слав. *tortoriti). Гл. Фасмер, 1, 479; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 179–180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гібе́ць ’гібець, прападаць’ (БРС, Шат., Сл. паўн.-зах.). Укр. ги́біти, рус. дыял. гибе́ть ’старанна займацца чым-н.’, ст.-чэш. hyběti ’гінуць’, серб.-харв. (XV ст.) gibjeti ’гінуць’, дыял. ги́бети ’моцна жадаць’. Прасл. *gyběti ’тс’ (роднаснае з *gybnǫti, *gybati). Трубачоў, Эт. сл., 7, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзю́баць ’дзюбаць’ (БРС). Рус. дыял. дю́бать ’тс’. Параўн. чэш. ďubati, славац. ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е. dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел. дзю́ба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзясна́ ’дзясна’. Параўн. рус. десна́, укр. я́сни, польск. dziąsna, серб.-харв. де̑сна і г. д. Прасл. *dęsn‑, магчыма, ад і.-е. назвы зуба (літ. dantìs, ст.-інд. dant‑, лац. dens і г. д.). Бернекер, 1, 190; Фасмер, 1, 506; Трубачоў, Эт. сл., 5, 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзёрзкі ’дзёрзкі’ (БРС). Параўн. рус. де́рзкий, укр. дерзки́й, польск. dziarski, чэш. drzký, балг. дързък, серб.-харв. др̏зак. Прасл. *dьrzъkъ — утварэнне суфіксам ‑ъkъ ад *dьrzъ ’тс’ (< і.-е. *dhr̥su‑s ’тс’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 228–229; Фасмер, 1, 503–504; Бернекер, 1, 257–258.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дысцыплі́на ’дысцыпліна’ (БРС). У сучасным значэнні, відаць, з рус. дисципли́на ’тс’ (< польск. dyscyplina < лац.). Фасмер, 1, 516; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 137. Ст.-бел. дисциплина, дысцыплина ’дысцыпліна; бізун’ (Булыка, Запазыч.) і дыял. дысцыплі́на ’строгае выхаванне’ (Сл. паўн.-зах.) запазычаны прама з польск. dyscyplina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарэ́ць ’гарэць’ (Сцяшк. МГ). Славен. žaréti ’гарэць, тлець’. Таго ж кораня, што жар (гл.), з суфіксам *‑ě‑ti; параўн. ст.-рус. синѣти, цѣлѣти, бел. гарэць (гл.). Утворана, магчыма, яшчэ ў прасл. Гл. яшчэ жу́раць. Р. Казлова (ССл, 1980, 6, 87–92) звязвае з жа́ры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жгур ’матуз’ (Жд. 2.). Паводле Варбат (Этимология русских диалектных слов, Свердловск, 1978, 6), роднаснае жгут (і рус. дыял. жгуль), але ўтворанае з іншым суфіксам ‑р‑. Гэта, аднак, азначала б надта старажытны характар гэтага рэдкага мясцовага слова. Больш верагодна кантамінацыя жгут — шнур з блізкімі значэннямі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Забрыта́ць ’надзець аброць’ (ТСБМ). Рус. дыял. смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул. заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збру́я ’прыналежнасці для запрагання коней’. Рус. сбруя, укр. збруя ’тс’, ’прыстасаванне для промыслу і г д.’ Дыял. збруя ’пасаг’ (Жд. 2). З польск. zbroja, zbrój уст. ’ахоўнае пакрыццё для коней’ з далейшым развіццём значэння і кантамінацыяй формы. Фасмер, 3, 568; Праабражэнскі, 1, 244; КЭСРЯ, 401.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)