1) ваенна-паліт. адзінка падзелу грамадзян у Стараж. Рыме. Паводле ант. традыцыі ў 8—6 ст. да н.э. на Ц. падзялялася рым. конніца. У выніку рэформы Сервія Тулія (6ст. да н.э.) Ц. стала агульнавайск. і выбарчай адзінкай: усе грамадзяне былі падзелены на 5 маёмасных разрадаў, якія выстаўлялі вызначаную колькасць Ц. і мелі адпаведную колькасць галасоў у цэнтурыяльных каміцыях. Было ўтворана 193 Ц., да сярэдзіны 3 ст. да н.э.іх колькасць павялічылася да 373.
2) Асн.арганізац. адзінка войска Стараж. Рыма ў 6—4 ст. да н.э. і ніжэйшая арганізац. адзінка легіёна з 4 ст. да н.э. Ц. звычайна налічвала 60 чал., у легіёне складала 1/6кагорты або 1/2маніпулы. На чале Ц. стаяў цэнтурыён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРВАКО́Ў Васіль Фёдаравіч (4.4.1894, с. Канабеева Разанскай вобл., Расія — 3.1.1976),
бел. і рас. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1935), праф. (1936). Засл. дз. нав. РСФСР (1955). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). З 1924 у БДУ, з 1930 у Мінскім мед. ін-це. Адзін з арганізатараў БелНДІ крыміналістыкі, крыміналогіі і суд. экспертызы і Цэнтр. судова-мед. лабараторыі. З 1939 у 1-м Маскоўскім мед. ін-це. У 1945 у Надзвычайнай дзярж. камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў ням.-фаш. захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт на тэр. Беларусі. Навук. працы па суд. балістыцы, судова-мед. гельмінталогіі і дэанталогіі.
Тв.:
Судебномедицинская деонтология. М., 1957;
Судебная медицина. 3 изд. М., 1963 (разам з У.М.Смальянінавым, К.І.Таціевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ГАЎСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў 1802—1925 на сумежных тэр. сучасных Украіны і Расіі. Цэнтр — г.Чарнігаў. Створана ў складзе Рас. імперыі, мела 15 паветаў: Асцёрскі, Барзнянскі, Гараднянскі, Глухаўскі, Казялецкі, Канатопскі, Кралявецкі, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Нежынскі, Ноўгарад-Северскі, Сасніцкі, Старадубскі, Суражскі, Чарнігаўскі. Паводле перапісу 1897 пл. губерні 46 042 кв. вярсты, насельніцтва 3 321 900 чал. З іх украінцаў 86%, рускіх 6%, беларусаў 5%, яўрэяў 3%. Беларусы, паводле карты Я.Ф.Карскага, пражывалі пераважна ў Суражскім, Мглінскім, Старадубскім, Навазыбкаўскім, Гараднянскім пав. З 1917 у складзе Украіны. У 1919 Мглінскі, Навазыбкаўскі, Суражскі, Старадубскі пав. перададзены ў склад Гомельскай губерні РСФСР. Ч.г. скасавана пастановай ЦВК Украіны ад 3.6.1925, на яе тэр. створаны Глухаўская, Канатопская, Нежынская, Чарнігаўская акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЧЭ́Н-ІЦА́ (Chichén-Itzá),
палітычны і культ. цэнтр народа майя на Пн п-ва Юкатан (Мексіка). Заснавана, верагодна, у 8 ст.н.э. У 10 ст. захоплена тальтэкамі, з сярэдзіны 11 ст. сталіца іх дзяржавы. У 1178 заваявана войскамі 3 гарадоў-дзяржаў — Майяпана, Ушмаля і Іцмаля. У 13 ст. страціла значэнне паліт. цэнтра, у 15 ст. заняпала. У час ісп. заваёў (сярэдзіна 16 ст.) — у руінах. Археал. раскопкамі (сістэматычна з 1924) адкрыты буйныя архіт. помнікі майя-тальтэкаў: «Храм Кукулькана», «Храм воінаў», абсерваторыя «Караколь», стадыёны для гульні ў мяч і інш. У адрэстаўрыраванай частцы Ч.-І. — музей. Помнікі архітэктуры Ч.-І. ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́МБЕРЛІН (Chamberlin) Эдуард Хейсцінгс (18.5.1899, Ла-Конер, штат Вашынгтон, ЗША — 1967),
амерыканскі эканаміст, аўтар манапалістычнай канкурэнцыі тэорыі. Чл.Амер.эканам. асацыяцыі і інш. т-ваў. Вучыўся ва ун-тах штата Аява, Мічыганскім і Гарвардскім. З 1920 выкладаў у Мічыганскім, Гарвардскім, Парыжскім і Капенгагенскім ун-тах. Лічыў, што ва ўмовах рыначнага гаспадарання канкурэнцыя паміж фірмамі набывае форму канкурэнцыі прадуктаў, пры якой вял. значэнне маюць іх якасць, рэклама і цэнавая канкурэнцыя. Сцвярджаў, што кожная фірма валодае элементам манапольнай улады, бо яна выпускае свой прадукт, адрозны ад інш. Паводле Ч., ва ўмовах манапаліст. канкурэнцыі фірма працуе з залішнімі магутнасцямі (выдаткамі), таму яна заўсёды менш эфектыўная, чым аналагічнае прадпрыемства пры дасканалай (поўнай) канкурэнцыі.
Тв.:
Рус.пер. — Теория монополистической конкуренции. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЛО́ЎСКАЯ Ірына Вікенцьеўна (н. 12.12.1939, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1988), праф. (1988). Скончыла БДУ (1962), з 1969 працуе ў ім (у 1979—2001 заг. кафедры). Даследуе чэш. і славянскія л-ры 20 ст., пытанні іх параўнальнага аналізу з бел. л-рай у кантэксце сусветнай. Аўтар манаграфіі «Самай высокай мерай: Сучасная проза еўрапейскіх сацыялістычных краін пра вайну» (1984), вучэбных дапаможнікаў «Паэтыка чэшскага рамана XX ст.» (1995), «Гісторыя замежнай літаратуры: (XX ст., першая палова)» (1998), а таксама праграмы курса гісторыі чэш. л-ры для студэнтаў на бел. мове (1998) і інш. На бел. і рус. мовы пераклала кн. «Дужасць нядужых» В.Гавела (1991), аповесць «Маё дзіўнае вужаня» С.Рудольфа (1998), творы Б.Грабала, М.Мацсурка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́КАЎ Аляксей Пракопавіч (н. 23.3.1929, в. Вербеж Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхнікі. Д-рс.-г.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953), працуе ў Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1975—2000 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні кармоў Беларусі, прадуктаў мікрабіял. сінтэзу, кармавых дабавак; распрацоўцы рэцэптаў камбісіласаў, бялкова-вітамінна-мінер. дабавак, камбікармоў і выкарыстанні іх у свінагадоўлі.
Тв.:
Силосование кормов: (Справ. материалы). Мн., 1965 (разам з У.П.Лемешам, В.К.Назаравым);
Кормовые нормы и таблицы. 2 изд. Мн., 1973 (з імі ж);
Приготовление и использование кормовых смесей и комбикормов в хозяйствах. Мн., 1988 (разам з М.Ф.Садоўскім);
Кормовые нормы и состав кормов: Справ. пособие. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАКО́ВЫЯ (Sturnidae),
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. Паводле розных сістэм класіфікацыі 24—36 родаў, 104—111 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, акліматызаваны ў Паўн. Амерыцы, Новай Зеландыі, на некат. акіянічных астравах. Жывуць у лесастэпах, стэпах, пустынях, лясах і інш. На Беларусі 2 віды: шпак звычайны (Sturnus vulgaris) і залётны від шпак ружовы (Pastor roseus).
Даўж. цела 17—45 см, маса 50—150 г. Апярэнне ў большасці цёмнае, карычневае або чорнае з метал бляскам, у некат. яркае, чырв., сіняе і інш. Самцы буйнейшыя за самак. Крылы завостраныя ці закругленыя. Ногі моцныя. Дзюба прамая, радзей злёгку кручкаватая Нясуць 2—9 (часцей 4) яец. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі беспазваночнымі, ягадамі, насеннем і інш. Многія добра спяваюць, могуць пераймаць галасы інш. птушак і розныя гукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТА́ЎТЭ (Staudte) Вольфганг Георг (9.10.1906, г. Саарбрукен, Германія — 19.1.1984),
нямецкі кінарэжысёр. З 1926 акцёр т-ра «Фольксбюнэ» ў Берліне. Працаваў у трупах М.Райнгарта і Э.Піскатара. З 1931 здымаўся ў кіно, ставіў рэкламныя фільмы. Адзін са стваральнікаў кінастудыі «ДЭФА» (1946). З 1966 праф. кінашколы ў Зах. Берліне. Яго лепшыя фільмы антыфаш. накіраванасці: «Забойцы сярод нас» (1946, у сав. пракаце «Яны не схаваюцца»), «Ратацыя» (1949, у сав. пракаце «Карычневая павуціна»), «Вернападданы» (1951, паводле Г.Мана), «Ружы для пана пракурора» (1959, за абодва прэміі Міжнар. кінафестываляў у Карлавых Варах), «Кірмаш» (1960), «Мужчынская кампанія» (1964) і інш. У іх спалучэнне жорсткай рэаліст. манеры і элементаў экспрэсіянісцкай стылізацыі, якая падкрэслівае неўладкаванасць чалавечых лёсаў, спустошанасць і разгубленасць людзей, якія перажылі вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ГЛЯ Зоя Міхайлаўна (н. 25.18.1933, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1989). Скончыла БСГА (1960). З 1960 у Гродзенскім занальным НДІ сельскай гаспадаркі (у 1981—98 заг. аддзела). Навук. працы па распрацоўцы энергазберагальных сістэм выкарыстання ўгнаенняў. Вывучаны характар і кірунак дзеяння сістэм угнаенняў на асн. аграхім. паказчыкі ўрадлівасці дзярнова-падзолістых супясчаных глеб і ўмовы іх рэгулявання.
Тв.:
Влияние длительного применения навоза и минеральных удобрений на свойства почвы и продуктивность севооборота (разам з Л.А.Карагінай) // Агрохимия. 1982. № 5;
Изменение агрохимических свойств супесчаной почвы под влиянием длительного применения удобрений в севообороте // Почвенные исследования и применение удобрений. Мн., 1992. Вып. 22;
Системы удобрения дерново-подзолистых супесчаных почв. Мн., 1998.