адстаўні́к, ‑а, м.

Той, хто знаходзіцца ў адстаўцы (цяпер звычайна пра ваенных). [Максім Сілыч] — адстаўнік-пенсіянер, жонка таксама нідзе не працуе, так што на ўсё лета прыехалі зноў. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахры́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ахрып, ‑ла; зак.

Стаць хрыплым (пра голас). Хай скамянею я, Хай лепш замоўкнуць струны, Калі пявучы рытм Ахрыпне ў грудзях зноў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васілько́вы, ‑ая, ‑ае.

Сіні, колеру васілька. Васільковая аблямоўка. □ Ідучы заспявалі пра жыта, васільковыя, сінія вочы, што ніколі не будуць забыты, ані ў песні, ні сэрцам дзявочым... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велікаму́чанік, ‑а, м.

Назва, якую праваслаўная царква прысвойвала тым паслядоўнікам хрысціянства, якія, паводле паданняў, перанеслі самыя цяжкія мукі за веру. // Уст. Пра чалавека, які многа пакутуе, мучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́дана,

У выразе: дзе (гэта) віданапра што‑н. незвычайнае, якое выклікае здзіўленне або абурэнне. [Пракоп:] — Дзе гэта было відана, каб бядняцкі сын стаў гэтакім відным чалавекам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкапнёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Здабыты з нетраў зямлі. Выкапнёвая сыравіна.

2. Які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў пластах зямлі (пра жывёл, расліны). Выкапнёвы мамант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ламаць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

1. Адламаўшы, аддзяліць. Выламаць палку, штыкеціну.

2. Зламаўшы, выбіць, высадзіць. Выламаць дзверы.

•••

Выламаць з каленапра немагчымасць дастаць, знайсці што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмачы́цца, ‑мачуся, ‑мочышся, ‑мочыцца; зак.

1. Абмачыць на сабе адзенне, абутак; зрабіцца мокрым ад дажджу, мокрага снегу і пад.

2. Спусціць пад сябе мачу (пра дзяцей, хворых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́жысты, ‑ая, ‑ае.

Тоўсты, каржакаваты (пра дрэва, палена). Кражыстыя хвоі, карава-разложыстыя дубы і ясені хавалі ад панскага вока грамаду людзей, якая ўцякла сюды з вёсак. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́гам, прысл.

У форме круга, утвараючы круг. Сесці кругам вакол стала. □ [Партызаны] стаялі кругам і пра нешта ціха і стрымана размаўлялі. М. Ткачоў.

•••

Галава ідзе кругам гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)