адзін з лепшых у свеце збораў зах.-еўрап. жывапісу. Засн. ў 1824 на аснове калекцыі Дж.Дж.Ангерстайна. Захоўвае калекцыі еўрап. школ жывапісу розных часоў, у т. л. шэдэўры Дж.Беліні, Д.Веласкеса, Г.Гольбейна Малодшага, Т.Гейнсбара, В. ван Гога, Ф.Гоі, Дуча ды Буанінсеньі, Дж.Констэбла, Леанарда да Вінчы, П’ера дэла Франчэскі, П.Сезана, Тыцыяна, Рэмбранта, П.Учэла, У.Хогарта, Я. ван Эйка і інш. Будынак галерэі пабудаваны ў 1830-я г. ў стылі класіцызму (арх.У.Уілкінс).
Літ.:
Кузнецова И.А. Национальная галерея в Лондоне. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯКЕ́ВІЧ Зіновій Лявонцьевіч (н. 3.9.1932, г. Ковель Валынскай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1979). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1955). З 1973 ва Упраўленні геалогіі (нач. аддзела), з 1984 уБел.н.-д. геолагаразведачным ін-це (нам. дырэктара). Навук. працы па геалогіі і нафтагазаноснасці тэр. Беларусі, пошуку і разведцы нафтавых і газавых радовішчаў, распрацоўцы кірункаў геолагаразведачных работ на аснове вывучэння ўмоў фарміравання пакладаў нафты і газу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Геология нефтяных месторождений Белоруссии. М., 1972 (у сааўт.);
Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. Полезные ископаемые. М., 1977 (у сааўт.);
Геология и нефтегазоносность запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ ПРЭПАРА́ТЫў медыцыне,
хімічныя злучэнні, якія ўтрымліваюць у сваіх малекулах радыеактыўныя нукліды. Уласцівасці Р.п. вызначаюцца ўтрыманнем у іх радыенуклідаў, здольнасцю самаадвольна распадацца з выпусканнем іанізавальнага выпрамянення. Радыенукліды выпраменьваюць у вызначаным спектры, абумоўліваюць мінім. прамянёвую нагрузку, адлюстроўваюць стан органа, што даследуецца. Р.п. выбіраюць з улікам іх фармакадынамічных і ядзерна-фіз. уласцівасцей. Фармакадынаміку прэпарата вызначае хім. злучэнне, на аснове якога ён сінтэзаваны. Магчымасці рэгістрацыі радыеактыўнасці рэчыва залежаць ад тыпу распаду радыенукліда. Умед. радыялогіі і анкалогіі Р.п. выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння розных захворванняў, найб. часта — Р.п. тэхнецый 99mTc-альбумін, 99mTc-мечаныя эрытрацыты, 99mTc-калоід (тэхніфіт), ксенон 133Xe, самарый, 18Sm-самарын-оксабіфор і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДНІ́ЦКІ Антон Сяргеевіч (н. 3.1.1943, в. Піліпавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1966 уБДУ (у 1972—98 уНДІ прыкладных фіз. праблем БДУ). Навук. працы па электрадынаміцы аптычных і радыёэлектронных сістэм. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння краявых задач электрадынамікі. Развіў тэорыю распаўсюджвання і дыфракцыі эл.-магн. хваль у калейдаскапічных структурах, стварыў на аснове такіх структур прыстасаванні рознага функцыянальнага прызначэння для лазерных, аптычных і радыёэлектронных сістэм.
Тв.:
К решению краевых задач методом парциальных плоских волн // Радиотехника и электроника. 1988. Т. 33, вып. 11;
Волноводы и объемные резонаторы сложной формы. Мн. 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДАВІ́ТЫЯ РЫ́БЫ,
рыбы, якія маюць у арганізме рэчывы, таксічныя для інш. відаў жывёл. Каля 500 відаў. Маюць асобыя залозы, якія выпрацоўваюць яд, ці змяшчаюць ядавітыя рэчывы ў некат. тканках цела. Напр., у марскіх дракончыкаў, ці рыб-змеек, на жаберных накрыўках ёсць доўгія вострыя шыпы з раўчукамі, уаснове якіх знаходзяцца ядавітыя залозы. Пры ўколе шыпам залозістыя клеткі разрываюцца і па раўчуках яд трапляе ў рану. У скарпенавых рыб залозы злучаны з шыпамі на плаўніках. Ядавітай бывае ікра некат. рыб (вусача, марынкі), сываратка крыві (напр., вугра, мурэны, скатаў). Пры выдаленні з рыб частак, якія маюць ядавітыя рэчывы, іх мяса ядомае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уну́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца, размяшчаецца ўнутры чаго‑н.; проціл. знешні (у 1 знач.). Унутраныя дзверы. Унутраны замок. □ Рашчэня адчыніў шырокае акно свайго кабінета адразу ж, як толькі вынеслі ўнутраную раму.Шамякін.// Які дзейнічае знутры. Трэцяя печ уздрыгвала ад моцных унутраных штуршкоў.Данілевіч.// Звернуты ў сярэдзіну чаго‑н. Унутраная разьба.
2. Які мае адносіны да псіхічнай дзейнасці чалавека, адбываецца ў яго псіхіцы. Некалькі кароткіх хвілін дырэктар перажываў пакутлівую ўнутраную барацьбу.Краўчанка.Гаварыў Слаўка спакойна, роўна, але ў голасе яго адчувалася вялікая ўнутраная сіла.Новікаў.
3. Які ляжыць уаснове чаго‑н., з’яўляецца сутнасцю чаго‑н. Унутраныя супярэчнасці. Унутраная сувязь з’яў. □ [Песня] раскрыла перад гм [Грыневічам] сваю душу, усе зманлівыя таямніцы свайго ўнутранага хараства.Ліс.
4. Які мае адносіны да жыцця, дзейнасці ўнутры дзяржавы, установы, арганізацыі; проціл. знешні (у 3 знач.). Унутраная палітыка. Унутранае становішча краіны. □ У кароткай гутарцы .. [Пракоп] даведаўся аб размеркаванні работы паміж калгаснікамі і аб унутраныя распарадку ў калгасе.Колас.
•••
Рухавік унутранага згараннягл. рухавік.
Унутраная флексіягл. флексія.
Унутраныя хваробыгл. хвароба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самадзе́йнасць, ‑і, ж.
1. Праяўленне асабістага пачыну, ініцыятывы ў якой‑н. справе; актыўная самастойная дзейнасць. Сваю шматгранную культурна-асветную работу прафсаюзныя арганізацыі фабрык і заводаў рэспублікі наладжвалі на аснове самадзейнасці і актыўнасці шырокіх працоўных мас.«Весці».// Творчыя адносіны, самастойны падыход да справы. У адпаведнасці з мэтамі камуністычнага будаўніцтва грамадзяне СССР маюць права аб’ядноўвацца ў грамадскія арганізацыі, якія садзейнічаюць развіццю палітычнай актыўнасці і самадзейнасці, задавальненню іх разнастайных інтарэсаў.Канстытуцыя СССР.//Разм.іран. Самаініцыятыва, якая не ўвязваецца з арганізаванымі мерапрыемствамі. [Андрыюк:] — [Медыкаменты] я маю магчымасць даставаць... Але трэба грошы і сталая сувязь. Прадуманая арганізацыя, а не самадзейнасць.Навуменка.
2. Творчасць (музычна-харавая, тэатральная, харэаграфічная) народных мас, для якіх мастацтва не з’яўляецца прафесіяй. Мастацкая самадзейнасць.//Разм. Удзельнікі самадзейнага мастацтва. Прыехала самадзейнасць. Спяваць будзе самадзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумле́нне, ‑я, н.
Маральная ацэнка сваіх дзеянняў і ўчынкаў на аснове разумення абавязку перад грамадствам, радзімай, калектывам, сям’ёй. І не магло быць іншага рашэння, Чым тое, што падказана сумленнем: Памерці, а свабоду адстаяць!Жычка.Сэрца і чыстае сумленне патрабавалі не маўчаць.Няхай.Работа ў гаспадароў была гэтакая, што калі і не калупацца з ёю, дык сумленне вельмі мучыць не будзе.Чорны.// Пра найбольш сумленных, справядлівых, адказных за свае паводзіны прадстаўнікоў якога‑н. калектыву, грамадства і пад. За партыю мы тост свой узнімаем, Яна сумленне нашае і сцяг.Астрэйка.
•••
Для ачысткі сумленнягл. ачыстка.
Здзелка з сумленнемгл. здзелка.
Са спакойным (з чыстым) сумленнем — будучы ўпэўненым у правільнасці сваіх учынкаў, дзеянняў, зусім спакойна (рабіць што‑н.).
Сумленне загаварыла — стала сорамна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯСЦО́ВЫЯ САВЕ́ТЫ ДЭПУТА́ТАЎу Рэспубліцы Беларусь,
прадстаўнічыя органы дзярж. улады на тэр.адм.-тэр. адзінак і асн. звяно мясц. самакіравання. Адзіная сістэма М.с.д. складаецца з сельскіх, пасялковых, гар., раённых і абласных Саветаў. Існуюць 3 тэр. ўзроўні М.с.д.: першасны, базавы і абласны. Да першаснага тэр. ўзроўню адносяцца сельскія, пасялковыя, гар. (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветы, да базавага — гар. (гарадоў абл. падпарадкавання) Саветы, да абласнога — абл. Саветы. Мінскі гар. Савет валодае статусам базавага і абласнога. М.с.д. выбіраюцца грамадзянамі адпаведных адм.-тэр. адзінак тэрмінам на 4 гады. Выбары дэпутатаў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах на аснове ўсеаг., свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Апошнія выбары ў М.с.д. 23-га склікання адбыліся ў красавіку 1999 (выбрана 24 058 дэпутатаў).
У межах сваёй кампетэнцыі М.с.д. вырашаюць пытанні мясц. значэння, зыходзячы з агульнадзярж. інтарэсаў і інтарэсаў насельніцтва, што пражывае на адпаведнай тэрыторыі, выконваюць рашэнні вышэйстаячых дзярж. органаў. Да выключнай іх кампетэнцыі адносяцца: зацвярджэнне праграм эканам. і сац. развіцця, мясц. бюджэтаў і справаздач аб іх выкананні; устанаўленне ў адпаведнасці з законам мясц. падаткаў і збораў; вызначэнне ў межах, устаноўленых законам, парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю; назначэнне мясц. рэферэндумаў. М.с.д. з’яўляюцца юрыд. асобай, ажыццяўляюць дзейнасць праз сесіі, пастаянныя і часовыя камісіі, інш. органы Саветаў, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў. М.с.д. падсправаздачныя ў сваёй дзейнасці грамадзянам, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, і адказныя перад імі. На аснове дзеючага заканадаўства М.с.д. прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на падведамнай ім тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫІ́Л (свецкае Васкрасенскі Васіль Мікалаевіч; 1795 — 10.5.1868),
багаслоў, гісторык рус. філасофіі. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1820). У 1821 прыняў манаства і пераведзены ў Пецярбургскую духоўную акадэмію. З 1825 рэктар Арлоўскай, Магілёўскай семінарый, ігумен казанскага Зілантава манастыра. У 1835—50 прафесар Казанскага ун-та. Аўтар «Гісторыі філасофіі» (ч. 1—6, 1839—40), у якой на аснове помнікаў стараж.-рус. пісьменнасці спрабаваў даць сістэматычнае тлумачэнне гісторыі рус. філасофіі. Лічыў, што кожны народ мае свой асаблівы характар і сваю філасофію, «больш ці менш навукападобную ці рассеяную ў паданнях, аповесцях. Павучаннях, вершах і рэлігіі».