ПЛО́ДНАСЦЬ,
эвалюцыйна сфарміраваная здольнасць жывёл прыносіць уласцівы кожнаму віду прыплод, які ў нармальных умовах кампенсуе натуральную смяротнасць. Залежыць ад спосабу размнажэння. Жывёлы з большай працягласцю жыцця і высокай ступенню клопату аб патомстве выводзяць 1—2 дзіцяняці (часта не кожны год); недаўгавечныя жывёлы (напр., дробныя грызуны) здольныя размнажацца некалькі разоў за год і прыносіць у прыплодзе 10—15 дзіцянят. Некат. насякомыя (напр., тэрміты) адкладваюць да мільёна яец, месяц-рыба — да 300 млн. ікрынак і не клапоцяцца аб патомстве. П. мяняецца з узростам, вагаецца па сезонах (у відаў з паўторным размнажэннем) і ў розныя гады ў залежнасці ад забяспечанасці жывёл кормам, кліматычных умоў, шчыльнасці папуляцыі і інш. Павышэнне П. (велічыні прыплоду) с.-г. жывёл — адна з асн. праблем жывёлагадоўлі. Павышаная П. перадаецца патомству і замацоўваецца шляхам адбору і падбору як важная пародная адзнака. Пры працяглым блізкароднасным развядзенні П. зніжаецца (часам да поўнай бясплоднасці). Частковая ці поўная страта П. ў патомстве часта бывае пры аддаленай гібрыдызацыі.
т. 12, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зме́рзціся і змёрзціся, ‑знецца; пр. змёрзся, змерзлася і змёрзлася; зак.
1. Прымерзнуць адзін да аднаго, змацавацца лёдам. Рыба змёрзлася ў халадзільніку.
2. Зацвярдзець ад марозу, наскрозь прамерзнуць. Боты змёрзліся на марозе і, як абцугамі, сціснулі ногі нямым холадам. М. Ткачоў. [Ладынін] быў у ватоўцы, у ватніх штанах і ў валёнках, якія змёрзліся і стукалі аб падлогу. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
Пазбаўляцца ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчыся. Думка пра тое, што па ім страляюць, .. ускалыхнула [Андрэйку] і прымусіла ратавацца ад небяспекі. Кавалёў. У гэтым вадзяным зарасніку хавалася рыба, адпачывала пасля жыравання ці проста ратавалася ад сваіх заклятых ворагаў, шчупакоў і акунёў. Колас. // Хавацца, засцерагацца ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратавацца ад гарачыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
Прэснаводная рыба сямейства ласасёвых з чырвонымі і чорнымі плямамі, якая водзіцца пераважна ў горных рэчках і азёрах; фарэль. З абрыву крутога Спускаўся [мядзведзь] к вірам, Дзе разгульвае стронга. Калачынскі. [Міша:] — Сямёнаў-Цян-Шанскі адзначае, што ў Беларусі толькі на Навагрудчыне ды на Мінскім узвышшы ў крынічных рачулках захавалася стронга. Ёй патрэбна ледзяная вада. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ласось ’рыба Salmo salar L.’ (Жук., ТСБМ). Укр. ло́сось, рус. лосо́сь, польск. łosoś, н.-луж., в.-луж. łosos, чэш., славац. losos. Прасл. lososь мае не толькі паўн. і.-е. адпаведнікі (ст.-в.-ням. lahs, ст.-ісл. lax ’ласось’), але і ўсх.: ст.-прус. lasasso, літ. lãšis, lašašà, лат. lasis ’тс’. Параўн. таксама тах. B laks ’рыба’. Асец. lκsκgʼ ’ласось’ з’яўляецца спецыфічнай скіфска-еўрапейскай ізаглосай, якая не мае адпаведнікаў у індаіранскіх мовах. Да і.-е. *lak̑s ’плямісты, стракаты’, параўн. рус. ласа́ ’яркая пляма’, лат. làse ’пляма, крапіна’ (Бернекер, 1, 734; Фрэнкель, 341–342; Фасмер, 2, 522; Слаўскі, 5, 211–213; Геаргіеў, Introd., 294; Абаеў, 2, 32 з літаратурай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рак м., астр. Рак
рак I м., зоол. рак;
◊ чырво́ны як р. — кра́сный как рак;
сядзе́ць як р. на ме́лі — погов. сиде́ть как рак на мели́;
паказа́ць, дзе ра́кі зіму́юць — посл. показа́ть, где ра́ки зиму́ют;
на бязры́б’і і рак — ры́ба — посл. на безры́бье и рак — ры́ба;
гро́зны р., ды во́чы зза́ду — посл. гро́зен рак, да глаза́ сза́ди
рак II м., мед. рак
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сашчапу́ліваць ’стульваць (губы)’ (Юрч.). Рус. дыял. арл. сощепу́лить ’тс’. Відавочна, да шчапіць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ул‑ (параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 98 і наст.). Сюды ж і сашчалюпіць (рыба віз вады зябры то сышчалюпя, то рышчалюпя — Яшк., З жыцця) з метатэзай л і п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лінеа́тус
(н.-лац. aplocheilus lineatus)
рыба атрада карпазубых, якая водзіцца ў невялікіх застойных вадаёмах Шры-Ланка і ўсходняга ўзбярэжжа Індыі; вядома як акварыумная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брахіго́біус
(н.-лац. brachigobius)
рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў трапічных вадаёмах, часцей у саланаватай вадзе вусцяў рэк; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нанасто́мус
(н.-лац. nannostomus)
рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў стаячых і слабапраточных вадаёмах паўночнай часткі Паўд. Амерыкі; на Беларусі вядома як акварыумная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)