Несхадзі́мы (несходзімы) ’вельмі вялікі, які цяжка абысці, непраходны’ (ТС), ’бясконцы’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. несходи́мый ’непраходны’. Да хадзіць, схадзіць ’абысці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кусамя́ка ’добры, вялікі кавалак’ (Янк. III). Структура слова не зусім празрыстая. Першая аснова да кусаць (гл.). Другая — да мяккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лавэрвялікі непарадак’ (ушац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, звязана з фін. levaperä, параўн. jättää leväperän ’запускаць, адносіцца неахайна’, leväperäinen ’неакуратны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наба́т

(цюрк. naubāt, ад ар. nauba)

1) сігнал трывогі, які падаецца пры дапамозе звана;

2) вялікі вайсковы барабан у старажытнай Русі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спленамега́лія

(ад гр. splen = селязёнка + megas, -alos = вялікі)

павелічэнне селязёнкі ў сувязі з яе захворваннем або хваробамі крыві, печані і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

wchtig a

1) ця́жкі; цяжкава́гавы, ва́жкі

2) грува́сткі, вялі́кі

3) ду́жы, во́латаўскі, атлеты́чны

4) уплыво́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гран-пры́

(фр. grand prix = літар. вялікі прыз)

самая высокая ўзнагарода на некаторых музычных конкурсах, кінафестывалях, выстаўках.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

равя́к Вялікі равок (Карм.).

ур. Равякі́ каля в. Казіміроў Карм.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

медве́дица мядзве́дзіца, -цы ж., разг. мядзве́дзіха, -хі ж.;

Больша́я Медве́дица астр. Вялі́кая Мядзве́дзіца, разг. Вялі́кі Воз;

Мала́я Медве́дица астр. Мала́я Мядзве́дзіца, разг. Малы́ Воз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аграго́рад, ‑а, М ‑дзе, м.

Вялікі сельскі населены пункт, які пабудаваны па тыпу горада і які з’яўляецца цэнтрам буйной вытворчай сельскагаспадарчай адзінкі. — Памятаеш, — з задавальненнем успамінае.. [Міхал], — як былі загаварылі ў нас пра будаўніцтва аграгарадоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)