водны раствор (звычайна 37—40%-ны) фармальдэгіду, які мае таксама 6—15% метанолу (інгібітар полімерызацыі); зручная форма захоўвання і транспарціроўкі фармальдэгіду. Бясколерная вадкасць з характэрным рэзкім пахам, шчыльн. 1110,9—1076,4 кг/м³ (18 °C). Пры захоўванні мутнее з-за выпадзення белага асадку парафармальдэгіду. Выкарыстоўваюць як дэзінфіцыруючы і дэзадарыруючы сродак, для захоўвання анатамічных прэпаратаў і бальзаміравання, пры дубленні скур.
Бясколерныя крышталі, tпл 101 °C. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле (растворы флуарэсцыруюць блакітным колерам). Хім. ўласцівасцямі падобны да нафталіну. У прыродзе пашыраны вытворныя Ф. (напр., алкалоіды групы марфіну, некат. тэрпены). Звычайна вылучаюць з антрацэнавай фракцыі каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць як стабілізатар выбуховых рэчываў, кампанент дымавых саставаў і некат. фарбавальнікаў. ГДК 0,8 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́БЕК (Fibek) Франц (н. 1960, Вена),
першы аўстрыйскі касманаўт. Скончыў Вышэйшы тэхн.ун-т (1985). З 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 2—10.10.1991 здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт у складзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-13» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-12») па праграме «Аўстрамір». У космасе правёў 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОНД ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ,
сукупнасць прыродных рэсурсаў, умоў і найб. важных кампанентаў прыроднага асяроддзя, якія выкарыстоўваюцца ці могуць быць выкарыстаны для задавальнення патрэб чалавецтва. Вызначаецца як прыроднае багацце і гал. аб’ект прыродакарыстання, падлягае рацыянальнай эксплуатацыі, спалучанай з дзейнасцю па захаванні і паляпшэнні якасці прыроднага асяроддзя. Асн. састаўныя часткі Ф.п.р.: водны фонд, зямельны фонд, лясны фонд, тарфяны фонд і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАРЭЗІ́СТАР (ад фота... + рэзістар),
паўправадніковы рэзістар, эл. супраціўленне якога мяняецца ў залежнасці ад яго асветленасці. Дзеянне заснавана на ўнутр.фотаэфекце ў паўправадніках. Характарызуецца высокай адчувальнасцю, стабільнасцю фотаэл. характарыстык у часе, малой інерцыйнасцю, прастатой будовы, здольнасцю працаваць у шырокім дыяпазоне мех. і кліматычных уздзеянняў. Выкарыстоўваецца як дэтэктар выпрамянення ў сістэмах аўтам. рэгулявання і сачэння, устройствах для ўзнаўлення гуку, фотатэлеграфіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭЗЕРАВА́ННЕ ГЛЕ́БЫ,
спосаб апрацоўкі глебы, які забяспечвае яе адначасовае рыхленне, раскрышванне і перамешванне на глыб. 20—25 см. Стварае роўную і рыхлую паверхню, у вял. ступені распыльвае глебу. Праводзяць пры асваенні асушаных балот, задзернаваных і ўкрытых купінамі зямель, таксама пры паляпшэнні лугоў і пашы, пры здабычы торфу, якасн. прыём перадпасяўной апрацоўкі цяжкіх мінер. глеб. Выконваецца глебаапрацоўчымі прыладамі фрэзернага і ратацыйнага тыпу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́НКЕЛЬ Ян Абрамавіч (21.11.1920, Кіеў — 25.8.1989),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1989). Вучыўся ў Кіеўскай кансерваторыі (1938—41). З 1946 у Маскве. Выступаў як скрыпач у розных аркестрах. Аўтар папулярных песень «Гады», «Каліна чырвоная», «Тэкстыльны гарадок», «Рускае поле», «Жураўлі», «Для цябе» і інш.; музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 60). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУМІГА́НТЫ [ад лац. fumigans (fumigantis) які акурвае, дыміць],
хімічныя рэчывы (інсектыцыды, акарыцыды, фунгіцыды і інш.), якія спосабам фумігацыі (парамі і газамі) выкарыстоўваюцца для знішчэння шкоднікаў, узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб раслін. Ф. апрацоўваюць глебу, расліны, норы грызуноў, тару, с.-г. прадукцыю, склады, млыны, аранжарэі, цяпліцы, парнікі і інш.Як Ф. выкарыстоўваюць хлорпікрын, хлорэтан, сярністы газ, фармалін і інш. Большасць Ф. лятучыя, таксічныя, вогненебяспечныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЛА́РАВА Зейнаб Ях’я кызы (н. 28.12.1936, Баку),
азербайджанская спявачка (лірычнае сапрана). Нар.арт. Азербайджана (1975). Нар.арт.СССР (1980). Скончыла муз. вучылішча імя А.Зейналы ў Баку (1961). З 1961 у Азерб. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Лейлі, Аслі («Лейлі і Меджнун», «Аслі і Керэм» У.Гаджыбекава). Выступае як канцэртная спявачка з выкананнем мугамаў, нар. песень. Дзярж. прэмія Азербайджана 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́НТЫ-МАНСІ́ЙСК,
горад, цэнтр Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, у Рас. Федэрацыі. Засн. ў 1931 як пасёлак, да 1940 наз. Асцяка-Вагульск, з 1950 горад. 39,7 тыс.ж. (2001). Прам-сць: харч. (рыбакансервавая, малочная і інш.), дрэваапрацоўчая. Факультэты Цюменскага с.-г. ін-та і Ніжнявартаўскага пед. ін-та. Краязнаўчы музей. Біятлонны цэнтр. Каля Х.-М. музей пад адкрытым небам «Тарум-Маа» (архітэктура народаў Поўначы).