умя́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., умне́цца; умя́ўся, умя́лася; зак.

Стаць умятым, уціснутым у што-н. або шчыльным ад сціскання, прымінання.

Трава ўмялася ў зямлю пад коламі трактара.

Мокры жвір умяўся пад ботамі.

|| незак. уміна́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усачы́ць, усачу́, усо́чыш, усо́чыць; усо́чаны; зак., за кім-чым.

1. Сочачы за кім-, чым-н., паспець заўважыць што-н.

За падзеямі не ў.

2. Назіраючы, не дапусціць чаго-н. непажаданага, утрымаць ад непажаданых учынкаў.

У. за дзіцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэ́лядзь, -і, ж., зб.

1. Насельніцтва феадальнай вотчыны Старажытнай Русі, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці ад феадалаў (гіст.).

2. Дваровыя людзі, слугі (гіст.).

3. перан. Людзі нізкага службовага становішча, якія імкнуцца выслужыцца перад высокапастаўленымі асобамі (пагард.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́таваць léiden* vt, vi;

ён паві́нен быў шмат паку́таваць er hat viel léiden müssen*; sich (áb)quälen, sich (áb)plágen (мучыцца – над чым-н. mit D);

паку́таваць ад хваро́бы [на хваро́бу] an éiner Kránkheit léiden*;

паку́таваць ад вайны́ durch den Krieg léiden*;

паку́таваць ад хо́ладу únter der Kälte léiden*;

ён му́сіць паку́таваць па сваёй віне́ er muss durch séine éigene Schuld léiden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ocalić

зак. выратаваць, уратаваць;

ocalić życie — выратаваць жыццё;

ocalić co od zniszczenia (zapomnienia) — уратаваць (выратаваць) што ад знішчэння (забыцця);

ocalić kogo od śmierci — уратаваць (выратаваць) каго ад смерці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

odrywać

незак. адрываць;

nie odrywać od kogo/czego oczu — не адрываць (адводзіць) вачэй ад каго/чаго;

odrywać kogo od pracy (książki) — адрываць каго ад працы (кнігі);

гл. oderwać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

żółknąć

żółkną|ć

незак.

1. жоўкнуць, жухнуць;

trawy żółknąć od słońca — травы жоўкнуць ад сонца;

2. жаўцець;

palce mi żółknąć od tytoniu — у мяне пальцы жаўцеюць ад тытуню

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

старана́, -ы́, мн. сто́раны і (з ліч. 2, 3, 4) стараны́, старо́н, ж.

1. Напрамак, а таксама месца ў якім-н. напрамку ад каго-, чаго-н.; бок.

Хмара паднялася са стараны лесу.

У старане ад дарогі.

2. Мясцовасць, краіна; бок.

З роднай стараны.

Нясоладка жыць на чужой старане.

3. У матэматыцы: прамая лінія, якая абмяжоўвае геаметрычную фігуру.

С. прамавугольніка.

4. у знач. прысл. старано́й (-о́ю). У абход, ідучы на пэўнай адлегласці ад чаго-н.

Аб’ехаць вёску стараной.

◊

Мая (твая, яго і пад.) справа старана (разм.) — мяне (цябе і пад.) менш за ўсё датычыцца.

На старане (разм.) — не дома, на чужым месцы (жыць, працаваць і пад.).

У старане —

1) на некаторай адлегласці, воддаль;

2) асобна, не разам.

|| памянш. старо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сэ́рца¹, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Цэнтральны орган крывяноснай сістэмы, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці).

С. б’ецца.

Хворае с.

2. перан. Сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў, настрояў.

У яго добрае с.

Жыць так, як падказвае с.

3. перан. Важнейшае месца чаго-н., цэнтр.

Мінск — с. нашай дзяржавы.

4. Унутраная частка ствала дрэва, сцябла ці плода расліны.

На выгляд дрэва магутнае, а с. гнілое. С. морквы.

◊

Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні.

Ад усяго сэрца — шчыра, чыстасардэчна.

З адкрытым сэрцам — даверліва, ад душы.

Прымаць блізка да сэрца што (разм.) — аднесціся да чаго-н. з увагай, спачуваннем.

Сэрца кроўю абліваецца чыё, у каго (разм.) — каму-н. вельмі цяжка ад душэўнага болю.

|| памянш. сэ́рцайка, -а, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. сардэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страсяну́цца erbében vi (h, s), erzíttern vi (s) (ад чаго-н. vor D); scháudern vi (пра чалавека)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)