апанава́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.

1. Ахапіць, авалодаць (пра фізічны стан, настрой і пад.).

Жанчыну апанаваў страх.

2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць, накінуцца.

Яго апанавалі сабакі.

3. З’явіцца ў вялікай колькасці (разм.).

Справы апанавалі.

|| незак. апано́ўваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бро́нза, -ы, ж.

1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі.

2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву.

Выстаўка бронзы.

3. Пра медаль, атрыманы ў спартыўных спаборніцтвах за трэцяе месца (разм.).

Атрымаць бронзу на спаборніцтвах.

|| прым. бро́нзавы, -ая, -ае.

Б. медаль.

Б. загар (цьмяна-залацісты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца ў які-н. бок на пэўную адлегласць.

Кола адкацілася.

Хваля адкацілася ад берага (перан.).

2. перан. Пра войска: хутка адступіць пад націскам праціўніка.

Адкаціўся вораг за раку.

|| незак. адко́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. адка́т, -у, М -ка́це, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абліза́цца, -ліжу́ся, -лі́жашся, -лі́жацца; -ліжы́ся; зак.

1. Аблізаць сабе губы.

2. перан. Выявіць пачуццё незадаволенай зайздрасці, не атрымаўшы таго, на што разлічваў.

3. Пра жывёлу: аблізаць на сабе поўсць.

|| незак. аблі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| аднакр. аблізну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіцца, адбіцца, адпасці (пра рэчы, тынк і пад.).

2. перан. Звыкнуцца з чым-н., перастаць заўважаць дрэннае.

За столькі год абабіліся, дык і зараз церпім.

|| незак. абабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зма́зацца, зма́жуся, зма́жашся, зма́жацца; зма́жся; зак.

1. гл. мазацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.).

Штрыхі змазаліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (разм.).

|| незак. зма́звацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знаёмы, -ая, -ае.

1. каму. Такі, пра якога ведалі раней, вядомы.

Знаёмая мелодыя.

2. з чым. Які зведаў, выпрабаваў што-н.

Чалавек, з. з тутэйшымі парадкамі.

3. Які знаходзіцца ў знаёмстве (у 1 знач.) з кім-н., асабіста вядомы.

З. чалавек.

Добры з. (наз.). Спаткаць знаёмага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каардына́та, -ы, ДМ -на́це, мн. -ы, -на́т, ж.

1. Адна з велічынь, якая вызначае месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы (спец.).

Геаграфічныя каардынаты.

2. перан., мн. Звесткі пра месцазнаходжанне або месцапражыванне каго-н. (разм.).

Напішы мне свае к.

|| прым. каардына́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́цца¹, калю́ся, ко́лешся, ко́лецца; каліся; незак.

1. Мець здольнасць калоць (у 1 знач.).

Шыпшына колецца.

2. Наносіць адзін аднаму раны вострай зброяй.

К. пікамі.

3. Мець звычку бадацца (разм.).

Каровы колюцца.

◊

І хочацца і колецца (разм., жарт.) — пра адначасовае адчуванне жадання і нерашучасці зрабіць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́зні, -яя, -яе.

1. Пра час дня, года, перыяд развіцця чаго-н.: які набліжаецца да свайго канца, ужо праходзіць.

П. вечар.

Позняя восень.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены.

П. прыход.

Сёлета вясна позняя.

Позняе раскаянне.

3. Які паяўляецца пасля ўсіх іншых.

Познія кветкі.

Познія гатункі яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)