тра́верс 1, ‑а, м.
Спец.
1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, якое засцерагае ад агню з флангаў або з тылу.
2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.
[Фр. traverse.]
тра́верс 2, ‑а, м.
Спец. Пераход альпіністаў на маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.
[Ад фр. treversee — пераезд, пераправа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шыны (у 1, 2 знач.); прызначаны для вырабу шын. Завод будуюць людзі шынны. Смагаровіч.
2. Спец. Які мае адносіны да шыны (у 3 знач.), робіцца, накладваецца з дапамогай шын. Шынная павязка.
3. Спец. Які складаецца з шын (у 4 знач.). Шынная магістраль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
градуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Нанесці (наносіць) дзяленні (шкалу) на які‑н. вымяральны прыбор. Градуіраваць тэрмометр.
[Ням. graduiren ад лац. gradus — ступень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Спец. Металічны злітак грубай формы для якога‑н. вырабу. Стальная балванка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесемерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак. што.
Спец. Атрымліваць сталь з вадкага чыгуну шляхам прадзімання яго паветрам у спецыяльным збудаванні — канвертары.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апрэту́ра, ‑ы, ж.
Спец.
1. Апрацоўка тканіны, скуры і пад. асобымі рэчывамі для надання канчатковага выгляду.
2. Лак для скуры.
[Ад фр. apprêter — канчаткова апрацоўваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аргано́іды, ‑аў; адз. арганоід, ‑а, м.
Спец. Пастаянныя часткі жывёльнай або расліннай клеткі, якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асіміля́тар, ‑а, м.
1. Той, хто праводзіць асіміляцыю, прыхільнік асімілятарства.
2. Спец. Арганізм або частка арганізма, якая асімілюе пажыўныя рэчывы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацыклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Спец. Выраўнаваць, зрабіць гладкая паверхню чаго‑н. драўлянага з дапамогай цыклі або цыклявальнага станка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ездка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Спец. Прывучванне маладога каня хадзіць пад сядлом або ў запрэжцы; аб’ездка (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)