лініі на геагр. картах, разрэзах і графіках, якія злучаюць кропкі з роўнымі колькаснымі значэннямі пэўнай велічыні. Даюць характарыстыку безупынных з’яў у некаторы перыяд або момант часу (напр., ізабары, ізабаты). Выкарыстоўваюцца пры картаграфаванні прыродных і сац.-эканам. з’яў, для атрымання іх колькаснай характарыстыкі і для аналізу карэляцыйных сувязей паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУКТАТЭРМІ́Я (ад лац. inductio навядзенне + грэч. thermē цяпло),
метад электралячэння, пры якім пэўныя ўчасткі цела хворага награваюцца пад уздзеяннем віхравых токаў, індуцыраваных высокачастотным эл.-магнітным полем. Пад уплывам токаў утвараецца цяпло ў месцах іх уздзеяння, паляпшаюцца кровазварот, умовы для рассысання запаленчых ачагоў, нармалізацыі нерв. і мышачных працэсаў, павышаецца абмен рэчываў, зніжаецца боль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРФІ́КСу граматыцы,
словаўтваральная марфема, якая служыць для злучэння 2 асноў пры ўтварэнні складанага слова. У якасці І. у бел. мове ўжываюцца галосныя «о» (не пад націскам — «а»), «е» (у 1-м складзе перад націскам — «я»), напр., вадохрышча, лесастэп, знешнегандлёвы, землямер. У бел. мове І. называюць таксама злучальнымі галоснымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФРАЧЫРВО́НАЯ ДЭФЕКТАСКАПІ́Я,
метад дэфектаскапіі, заснаваны на выкарыстанні інфрачырвонага выпрамянення. Дэфекты ў вырабе, які кантралюецца, знаходзяць па рознасці тэмператур паблізу дэфектнага месца і суседніх бездэфектных участкаў. Пры І.д. вырабы награюць, і тады яны выпраменьваюць інфрачырвоныя прамяні (фіксуюцца і вымяраюцца фотаэлементамі, фотарэзістарамі, балометрамі і інш.). Выкарыстоўваецца ў машына- і прыладабудаванні, электроннай тэхніцы і інш.
хваравіты стан, які характарызуецца празмернай увагай да стану свайго здароўя, страхам за яго і за жыццё. Бывае пры шызафрэніі, псіхапатыях, маніякальна-дэпрэсіўным псіхозе і інш. Скаргі хворых фантастычныя («згнілі, расплавіліся тыя ці інш. органы», «вантробы заселены дробнымі жывёламі» і інш.), дэпрэсіўна афарбаваныя, не адпавядаюць вынікам аб’ектыўнага (клінічнага і лабараторнага) даследавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТО́РИК-МАРКСИ́СТ»,
савецкі навуковы гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1926—41 у Маскве на рус. мове. У 1926—31 орган Т-ва гісторыкаў-марксістаў прыКамуніст. акадэміі і яе Ін-та гісторыі, у 1936—41 — Ін-та гісторыі АНСССР. З пазіцый марксізму асвятляў пытанні гісторыі СССР, Расіі, усеагульнай гісторыі. У 1941 аб’яднаны з «Историческим журналом».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСКАЯ ЗВА́РКА, пячная зварка,
зварка металаў і сплаваў ціскам, пры якой награванне вырабаў у зоне злучэння робіцца ў печах награвальных або горнах, а пластычнае дэфармаванне — ударамі молата, пракаткай ці выцісканнем. К.з. злучаюць пераважна дэталі з малавугляродзістай (да 0,3% С) сталі, а таксама наварваюць высакаякасную сталь на зношаныя дэталі. Якасць зваркі павышаюць, пакрываючы месца злучэння флюсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНСК-УРА́ЛЬСКІ,
горад y Pacü, раённы цэнтр у Свярдлоўскай вобл., пры ўпадзенні р. Каменка ў р. Ісець. Засн. ў 1682, горад з 1935, да 1940 Каменск. 194 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., лёгкай і харч. прам-сці. Краснагорская ЦЭЦ. Ф-т Уральскага тэхн. ун-та. 3 тэатры. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕ́ЕРНАЯ ПЕЧ,
печ, абсталяваная канвеерам (стужачным, люлечным, ланцуговым, скрабалкавым), які перамяшчае вырабы ў працэсе награвання ад загрузачнай адтуліны да выгрузачнай. Выкарыстоўваецца для награвання і тэрмічнай апрацоўкі металу. сушкі ліцейных форм, афарбоўкі вырабаў, абпальвання эмалі (пры вырабе посуду, карпусоў халадзільнікаў), у кандытарскай вытв-сці і інш. Абаграваюцца газам, вадкім палівам і эл. награвальнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСО́ЛЬ (франц. console) у архітэктуры, выступ у сцяне; канструкцыя, цвёрда замацаваная адным канцом у сцяну пры свабодным другім яе канцы (камень, бэлька, пліта, ферма) ці тая частка, што выступае за апору. К. звычайна падтрымліваюць карнізы, скульптуры, балкон, эркер і інш. Дзякуючы выразным маст. формам, з’яўляюцца элементамі дэкар. аздаблення будынка.