1) тонкая вяровачка, звітая з некалькіх кручаных нітак;
2) вяроўка, намазаная мелам або вугалем, якая служыць цеслярам для адбівання прамой лініі на бярвеннях;
3) электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл;
4) вузкая палоска зямлі;
5) перан. чарада птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МЕСІЯ́Н (Messiaen) Аліўе Эжэн Праспер Шарль (10.12.1908, г. Авіньён, Францыя — 28.4.1992),
французскі кампазітар, муз. тэарэтык, арганіст, педагог. Чл. Ін-та Францыі (1967). Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1930). Вучань П.Дзюка (кампазіцыя), М.Дзюпрэ (арган). З пач. 1930-х г. арганіст сабора Ла-Трынітэ ў Парыжы. З 1936 уваходзіў у творчае аб’яднанне «Маладая Францыя». У 1941—42 у лагеры для ваеннапалонных, дзе напісаў «Квартэт на канец часу». З 1942 праф. Парыжскай кансерваторыі. Яго своеасаблівы стыль сфарміраваўся ў выніку ўзаемадзеяння розных культавых вучэнняў і муз.сістэм. У тэарэт. працах «Тэхніка маёй музычнай мовы» (1944) і «Трактат аб рытме» (1948) сфармуляваў новыя прынцыпы кампазіцыі, заснаваныя на складаных ладавых і рытмавых структурах. У творчасці адбіліся тэалагічныя ідэі і пошукі (фп. цыкл «Дваццаць поглядаў на маленькага Ісуса» і арк.-хар. твор «Тры маленькія літургіі божай прысутнасці», абодва 1944), вывучэнне традыцый нееўрап. культур — інд., яп., лац.-амер. (вак. цыкл «Яраві», 1945; сімфонія «Турангаліла» для хваляў Мартэно, фп. і арк., 1948), захапленне арніталогіяй, асабліва вывучэннем галасоў птушак («Каталог птушак» для фп., ударных і духавых, сшыткі 1—7-ы, 1956—58; «Экзатычныя птушкі» для фп., ударных і духавых інструментаў, 1956). Аўтар манум. оперы «Святы Францыск Асізскі» (паст. 1983; яго ж лібрэта, дэкарацыі і эскізы касцюмаў). Арганіст-імправізатар і піяніст, адзін з лепшых інтэрпрэтатараў уласных твораў. Сярод вучняў: П.Булез, Я.Ксенакіс, К.Штокгаўзен.
Прэмія Міжнар.муз. савета пры ЮНЕСКА 1985.
Літ.:
Мелик-Пашаева К.Л. Творчество О.Мессиана. М., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вытылі́нгаваць ’іграць на язык’ (Жд., 2), вытылі́нкванне (птушак) (КЭС, слуц.). Ад гукапераймальнага выклічніка тылі-тылі; параўн. рус.тили́кать, тилили́кать ’выпускаць тонкія, высокія гукі’, укр.тілікати ’дрэнна граць на скрыпцы’, выкл. тылі-тылі, чэш.tikati ’шчабятаць (аб птушанятах)’. Гл. таксама Махэк₂, 643.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скіркава́ць ‘адзывацца скірканнем — пра птушак глухароў’ (Сцяшк.), скірканне ‘крык глухароў’ (Інстр. 2). Гукаперайманне. Параўн. укр.ки́ркати ‘рэзка, пранізліва крычаць, крыкнуць (аб курыцы)’, выкл. кирр! ‘аб пранізлівым крыку спалоханай курыцы’. Параўн. кіркаць (гл.), якое суадносіцца з літ.kir̃kti ‘крычаць (аб гусях)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клептапаразіты́зм
(ад гр. klepto = краду + parasitos = нахлебнік)
прымусовае прысваенне корму, здабытага іншай асобінай; найбольш распаўсюджана сярод птушак, млекакормячых і рыб, радзей сярод насякомых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыкрацэліі́ды
(н.-лац. discrocoeliidae)
сямейства гельмінтаў класа трэматодаў; паразітуюць у жоўцевых пратоках і пузыры, пратоках падстраўнікавай залозы млекакормячых, птушак, паўзуноў, спарадычна ў чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
траго́ны
(гр. trogon = які грызе)
атрад птушак з доўгім хвастом, крывой дзюбай і яркім апярэннем; жывуць у трапічных лясах Азіі, Афрыкі і Амерыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэніі́ды
(н.-лац. taeniidae)
сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (напр. бычыны цэпень, свіны цэпень і інш).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
hop3[hɒp]v.
1. скака́ць на адно́й назе́ (пра чалавека); скака́ць (пра птушак)
2.infml уско́кваць;
Hop in, I’ll drive you home. Заскоквай, давязу дамоў.
3.AmE садзі́цца, сяда́ць (на аўтобус, цягнік і да т.п.)
♦
hop to itAmE спяша́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
prey2[preɪ]v.(on/upon)
1. палява́ць, лаві́ць;
Cats prey on birds and mice. Каты ловяць птушак і мышэй.
2. гра́біць; вымага́ць; жыць за чужы́ кошт; ашу́кваць
♦
prey on smb.’s mind му́чыць (пра думкі, пачуцці, турботы і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)