рання... (гл. ранне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «ранне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: ранняспелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарта... (гл. сорта...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «сорта...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: сартазмена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чае... (а таксама чая...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «чай» (у 1, 2 знач.), напрыклад: чаеапрацоўка, чаеразважачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чая... (гл. чае...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «чае...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: чаявод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відэа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да электрычных сігналаў, што выклікаюць адлюстраванне (відэасігналаў), напр.: відэазапіс, відэамагнітафон, відэатэлефон;

2) які мае адносіны да відэазапісу, напр.: відэаплёнка, відэафільм, відэаінжынер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вугле...² (а таксама вугля...²).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да вугляроду, утрымлівае вуглярод, напр.: вуглевадарод, вуглекіслотны; пішацца «вугле...», калі ў другой частцы слова націск падае не на першы склад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альфа-...

Першая састаўная частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў.

○

Альфа-часціцы — ядры атама гелію.

Альфа-прамяні — адзін з відаў выпрамянення радыеактыўных ядзер.

Альфа-распад — выдзяленне альфа-часціц пры самаадвольным распадзе атамных ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільна... і (пасля галосных) льна... // ільно... і (пасля галосных) льно...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну і пад., напр.: ільнаводства, ільнасеялка, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) у мільён разоў большы за адзінку, указаную ў другой частцы слова, напр.: мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;

2) вялікі, гіганцкі, грандыёзны, напр.: мегаліт, мегаспора, мегаполіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руда-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) руды, з рудым адценнем, напр.: руда-жоўты, руда-чорны, руда-чырвоны;

2) руды, у спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр.: руда-ружовы, руда-шэры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)