прыстасаванні, прылады, агрэгаты, машыны для пераўтварэння (змены параметраў) электрычнага току (па напружанні, частаце, фазе і інш.). Выкарыстоўваецца ў электраэнергетыцы, на электрыфікаваным чыг. транспарце, у электрапрыводах станкоў, электрахіміі, электратэрміі і інш.
Устройствы П.т. пераўтвараюць: пераменны ток у пастаянны або ў пульсоўны аднанакіраваны (выпрамнікі току з асн. прыладай — вентылемэл.); пастаянны ці пульсоўны аднанакіраваны ток у пераменны (інвертары); частату, напружанне і інш. параметры пераменнага току (пераўтваральнікі электрычныя, напружання рэгулятары), пераменны аднафазны ток у трохфазны (асінхронныя або сінхронныя электрамашынныя расшчапляльнікі фаз). Часта выкарыстоўваюцца камбінацыі пераўтваральнікаў розных тыпаў. Да П.т. адносяцца таксама бескантактавая камутацыйная апаратура, кіравальныя і некіравальныя пераўтваральныя агрэгаты пераменнага току ў пастаянны і наадварот (статычныя на аснове тырыстараў і дыёдаў, вярчальныя тыпу рухавік-генератар). Асн. характарыстыкі пераўтваральнікаў: ккдз, каэф. магутнасці, рэгуліровачныя характарыстыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЯЎЛЕ́ННЕ ФАТАГРАФІ́ЧНАЕ,
пераўтварэнне скрытага фатагр. відарыса, што ўзнік у святлоадчувальным матэрыяле пры фатаграфаванні, у бачны. Найб. пашырана хім. П.ф. з выкарыстаннем спец. рэчываў (праявіцеляў) для пераўтварэння (аднаўлення) галагенідаў серабра да метал. серабра, неабходнага для ўтварэння бачнага відарыса.
Пры праяўленні колерафатаграфічных матэрыялаў атрыманне відарыса з фарбавальнікаў адбываецца адначасова з аднаўленнем метал. серабра, якое выдаляецца пры наступнай апрацоўцы. Праявіцелі для хім. П.ф. маюць праяўляльныя рэчывы (напр., метол, гліцын), захавальныя рэчывы (найб. пашыраны сульфіт натрыю), якія прадухіляюць акісленне праявіцелю кіслародам паветра, і паскаральныя рэчывы (напр., карбанат ці гідраксід натрыю), якія актывізуюць праявіцель. У праявіцель таксама дадаюць процівуаліруючыя рэчывы (брамід калію) і інш. кампаненты. Для выдалення рэшткаў галагенідаў серабра, не адноўленых пры П.ф., выкарыстоўваюць замацаванне фатаграфічнае. Акрамя хімічнага распрацавана фіз. П.ф., дзе метал. серабро відарыса аднаўляецца з раствору сярэбранай солі. Для П.ф. выкарыстоўваюць кюветы, спец. бачкі, праявачныя машыны і інш. Праяўленне бессярэбраных фотаматэрыялаў грунтуецца на інш. прынцыпах, напр., на выкарыстанні электрычна зараджаных парашкоў (гл.Электрафатаграфія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНАЯ ЗБРО́Я,
від зброі, у якім сродкі паражэння дастаўляюцца да цэлі за кошт рэактыўнай цягі. Да Р.з. адносіцца наземная, авіяц. і марская рэактыўныя сістэмы залпавага агню, рэактыўныя гранатамёты. Пускавыя ўстаноўкі гэтых сістэм мнагаствольныя, малагабарытныя і простыя па канструкцыі (з-за выкарыстання прынцыпаў рэактыўнага руху адсутнічае аддача пры выстрале). Многазараднасць і залпавасць агню дазваляе паражаць цэлі адначасова на значных адлегласцях і плошчах, забяспечвае раптоўнасць, высокую эфектыўнасць і інш.Рэактыўная сістэма залпавага агню ўключае пускавую ўстаноўку, рэактыўныя снарады (некіравальныя ракеты, рэактыўныя глыбінныя бомбы), трансп. машыну і інш. Манціруецца на самаходных (баявыя машыны рэактыўнай артылерыі) і буксірных шасі, самалётах, верталётах (пускавыя ўстройствы), караблях (рэактыўныя бамбамётныя ўстаноўкі). Маюць калібр снарадаў да 375 мм, далёкасць стральбы да 45 км і больш, колькасць накіравальных 45—50 Сухап. войскі Беларусі маюць на ўзбраенні Р.з., у т. л. сістэмы БМ-21 «Град». Гл. таксама Рэактыўная артылерыя.
А.У.Аляхновіч.
Да арт.Рэактыўная зброя. Устаноўка БМ-21 «Град» у час пуску ракет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць прыродных, сацыяльных, духоўных магчымасцей, сродкаў і даходаў, якія могуць быць выкарыстаны ў працэсе стварэння матэрыяльных даброт і каштоўнасцей (тавараў, паслуг і інш.). Адрозніваюць Р. прыродныя, матэрыяльныя, працоўныя і фінансавыя. Прыродныя Р. — частка прыродных багаццяў, прыдатная для выкарыстання ў вытв-сці або для задавальнення патрэб людзей. Да іх адносяцца: зямля, вада, атмасфера, карысныя выкапні, раслінны і жывёльны свет, натуральныя крыніцы энергіі (сонца, вецер, прылівы і адлівы, унутрызямное цяпло і інш.). Падзяляюцца на вычарпальныя і невычарпальныя; вычарпальныя бываюць узнаўляльныя ці неўзнаўляльныя. Матэрыяльныя Р. — сукупнасць сродкаў і прадметаў працы, якія прызначаны для выкарыстання ў працэсе вытв-сці (машыны, абсталяванне, сыравіна, матэрыялы, паліва, энергія і інш.). Працоўныя Р. — частка насельніцтва, здольная да мэтазгоднай прац. дзейнасці. Фінансавыя Р. — грашовыя сродкі, якія грамадства мае магчымасць выкарыстоўваць. Сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе стварэння матэрыяльных даброт або інш. каштоўнасцей, наз. фактарамі вытв-сці (зямля, праца, капітал, прадпрымальніцтва). У якасці спецыфічных фактараў вытв-сці вылучаюць навуку і інфармацыю.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
апера́тар, ‑а, м.
1.Уст. Доктар, які праводзіць аперацыю (у 1 знач.); хірург.
2. Кваліфікаваны рабочы, які кіруе работай складанага механізма або ўстаноўкі. Аператар стаіць збоку, а фрэза машыны, нібы слухаючыся рукі ўмелага майстра, рэжа на тоўстай пласцінцы пяціканцовую зорку, затым другую складаную геаметрычную фігуру.«Звязда».
3. Службовая асоба на транспарце, якая, прымае распараджэнні дыспетчара і паведамляе яму звесткі аб руху.
4. Спецыяліст, які праводзіць кіназдымкі; кінааператар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ліць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; заг. вылі; зак., што.
1. Прымусіць вадкасць выцечы; выплюхнуць. Выліць ваду з вядра. Выліць малако ў каструлю.
2.перан. Даць выйсце якім‑н. пачуццям, выказаць што‑н. Выліць боль. Выліць гнеў. Выліць думкі. □ Васіль Ціханавіч гаварыў многа і доўга, здавалася, хацеў выліць усё, што, як цяжкі груз, ляжала на душы.Сіўцоў.
3. Зрабіць што‑н. шляхам ліцця. Выліць дэталь для машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
істу́жкавыісту́жкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да істужкі (у 1 знач.). Істужкавая фабрыка.// Прызначаны для вырабу істужак. Істужкавыя машыны.// Зроблены з істужкі. Істужкавыя банцікі.
2. Які мае выгляд, форму істужкі, вузкі і доўгі. Істужкавыя чэрві. Істужкавыя расліны. Істужкавыя рыбы.
3. З рухомым палатном, лентай, пасам (пра розныя прыстасаванне механізмы). Істужкавы транспарцёр. □ У цэху — самы разгар работы. Ужо безупынна стракацяць стужкавыя пілы.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згрузі́ць, згружу, згрузіш, згрузіць; зак., што.
1. Зняць які‑н. груз з чаго‑н. Такуеў дапамог згрузіць з воза мяхі з бульбай.Корзун.// Разгрузіць (воз, машыну і пад.). Згрузіць тры машыны пяску.
2.Разм. Злажыць які‑н. груз дзе‑н., на што‑н. Згрузіць рэчы на воз. □ Некалькі аўтамашын прывезлі і згрузілі непадалёк ад палаткі, дзе жыла Люся, цэлыя сцены, дах і вокны новага дома.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знасі́цца, знашуся, зносішся, зносіцца; зак.
1. Стаць непрыгодным ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). Сукенкі святочныя Ад дажджоў парадзелі, У дарогах знасіліся, Палінялі ад сонца.Панчанка.
2.Спец. Сапсавацца, стаць непрыгодным ад доўгай работы (пра машыны, механізмы і пад.). — Знасіліся поршні, укладышы падшыпнікаў, прыйшлося ўсё гэта замяніць.Краўчанка.
3.перан.Разм. Дачасна састарыцца, аслабець. Змітрок падняў вочы. — Няўжо праўда, доктар, што я ўжо знасіўся?Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)