Мэдзіцца ’прымервацца да справы, меціцца яе зрабіць, доўга збірацца рабіць’ (дзярж., Нар. сл.; Калюга, КТС). У выніку кантамінацыі лексем мэта і мудзіць < мудик (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абу́ць у ла́пці ’абмахляваць’ (Шат.), (параўн. абармот (гл.) ’махляр’ < аборо‑мот) = ’зрабіць лапцюжнікам’, г. зн. чалавекам дурным. Параўн. яшчэ ўкр. обути (узути) у постоли.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысадзі́ць ’пасадзіць дадаткова да ўжо пасаджанага’; ’зрабіць меншым па вышыні, ніжэйшым, мізарнейшым’; ’прыладжваць’ (Нас., Байк. і Некр., ТСБМ), прыса́джваць ’прыстаўляць’ (ТС). Да садзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́іцца ‘адбыцца’ (ТС), ‘знябыцца, абцяжарыцца’ (Варл.). Прыставачнае ўтварэнне ад *kojiti, параўн. укр. ско́їтизрабіць нешта нядобрае, учыніць’; чыстая аснова прадстаўлена ў койкнуць ‘памерці’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папулярызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць (рабіць) папулярным, даступным што‑н. Папулярызаваць навуковыя вывады.

2. Зрабіць (рабіць) шырока вядомым, распаўсюджаным. Папулярызаваць новы метад. □ Савецкія людзі, дасягнуўшы новага поспеху, імкнуцца папулярызаваць перадавы вопыт, зрабіць яго здабыткам народа. «Беларусь». Слоўнік Вярынды прызначаўся папулярызаваць царкоўнаславянскую мову, занядбаную і незразумелую тагачаснаму насельніцтву Украіны і Беларусі. Шакун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.

Зрабіць карацейшым. Падкараціць валасы. □ [Бацька:] — Паглядзі ў матчынай скрыні якую яе сукенку. Можа што падкароціш, што падшыеш, дык яно і добра будзе. Сабаленка. // Трохі скараціць, зрабіць меншым. Падкараціць артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсаладзі́ць, ‑саладжу, ‑салодзіш, ‑салодзіць; зак., што.

Зрабіць трохі салодкім ці больш салодкім. Падсаладзіць малако. Падсаладзіць яблычны сок. // перан. Зрабіць больш прыемным. Гаварыла Дзіміна проста, без жадання згладзіць вострыя вуглы або падсаладзіць непрыемную праўду. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамбі́т

(фр. gambit, ад іт. dare il gambetto = зрабіць падножку)

пачатак шахматнай партыі, у якой ахвяруюць пешку ці фігуру для забеспячэння пазіцыйнай і тактычнай перавагі (ферзевы г.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Nedertracht f - ні́засць, по́дласць;

ine ~ verüben зрабі́ць [дапусці́ць] по́дласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usfliegen*

1. vi (s) вылята́ць

2. зрабі́ць прагу́лку [экску́рсію]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)