ДВУХПАРТЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
палітычная сістэма, пры якой дзве найбуйнейшыя партыі перыядычна змяняюць адна адну ва ўладзе. Характэрна для ЗША (рэсп. і дэмакр. партыі), Вялікабрытаніі (кансерватыўная і, да 1920-х г., ліберальная, потым лейбарысцкая), Канады (ліберальная і прагрэс.-кансерватыўная) і некат. іншых краін. Д.с. не выключае існавання іншых паліт. партый і арг-цый.
т. 6, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ САКРАТА́Р,
адна з вышэйшых службовых асоб у некат. краінах, чл. урада. У ЗША — кіраўнік дзярж. дэпартамента (ведамства замежных спраў), у Вялікабрытаніі — афіц. тытул міністраў (унутр. спраў, абароны і інш.), у Францыі — нам. міністра або кіраўнік ведамства, у Расійскай імперыі з 1810 — нач. Дзярж. канцылярыі (аддзел справаводства ў Дзярж. савеце).
т. 6, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААФІ́ЛІЯ (ад заа... + ...філія),
1) перакрыжаванае апыленне раслін з дапамогай жывёл, звычайна насякомых, што жывяцца кветкавым пылком, нектарам, сакаўнымі тканкамі кветкі і інш., іншы раз (пераважна ў тропіках) — птушкамі (калібры) і млекакормячымі.
2) Адна з форм палавой ненармальнасці ў чалавека, пры якой ён атрымлівае задавальненне ад сексуальнага кантакту з жывёлай.
т. 6, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПРЭ́СІЯ (ад франц. impression уражанне),
адна з жанравых разнавіднасцей апавядання ў бел. л-ры, якая ўтварылася ад спалучэння адзнак апавядання і лірычнага верша (кароценькае лірычнае апавяданне, блізкае да верша ў прозе). Звычайна аснову І. складае перажыванне аўтара, выкліканае жыццёвай з’явай, выпадкам або ўражаннем. У наш час больш ужывальнае вызначэнне абразок.
т. 7, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі адзін з элементаў чалавечай існасці або адна з душ чалавека. Першапачаткова — увасабленне жыццёвай сілы багоў і цароў і іх магутнасці. Пазнейшыя міфы прыпісваюць наяўнасць К. ўсім людзям. Гэта духоўнае «другое я» кожнага чалавека, якое нараджаецца разам з ім, прадвызначае яго лёс і застаецца пасля яго смерці.
т. 7, с. 376
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЭЛАЦЫ́ТЫ [ад грэч. myelos (касцявы) мозг + ...цыт(ы)],
адна з форм клетак крывятворнай (міэлоіднай) тканкі чырвонага касцявога мозгу ў пазваночных. Утвараюцца са ствалавых крывятворных клетак, праходзяць стадыі міэлабласту і праміэлацыту. З М. развіваюцца зярністыя лейкацыты (гранулацыты). У норме М. ў кроў не паступаюць, але могуць з’яўляцца пры паталаг. працэсах (напр., лейкозах).
т. 10, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ро́ўнасць, -і, ж.
1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.
Гаворка раптам страціла р.
Палявая р.
2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).
Р. сіл.
3. Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.
Р. народаў і нацый.
4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.
Знак роўнасці (=).
Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (перан.: прызнаваць раўнацэнным).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
це́рціся, тру́ся, трэ́шся, трэ́цца; тро́мся, траце́ся, тру́цца; цёрся, це́рлася; тры́ся; незак.
1. Церці сябе чым-н.
Ц. ручніком.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца, дакранаючыся да паверхні іншага прадмета.
Крыгі церліся адна аб адну.
Змазаць дэталі машыны, каб не церліся.
3. перан. Знаходзіцца дзе-н., каля каго-н. без пэўнага занятку, ацірацца (разм.).
Хлапчукі церліся каля машыны.
|| зак. паце́рціся, патру́ся, патрэ́шся, патрэ́цца; патро́мся, патраце́ся, патру́цца; патры́ся.
|| аднакр. цярну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, церняце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
член, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у склад якога-н. саюза, аб’яднання, групы, таварыства.
Правадзейны ч.
Нацыянальнай акадэміі навук.
Ч.
Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага.
Ч. прапорцыі (спец.). Ч. сказа.
3. Частка цела чалавека або жывёлы (часцей пра канечнасці).
4. Тое, што і артыкль (спец.).
Азначальны ч. (напр., у нямецкай мове — der, die, das).
|| прым. чле́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і чле́нны, -ая, -ае (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фра́за ж., в разн. знач. фра́за;
адна́ ф. з пісьма́ — одна́ фра́за из письма́;
музы́чная ф. — музыка́льная фра́за;
хадзя́чая ф. — ходя́чая фра́за;
прыкры́цца ~зай — прикры́ться фра́зой;
зво́нкая ф. — зво́нкая фра́за;
◊ збі́тая ф. — изби́тая фра́за
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)