Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
барацьбі́т, ‑а, М ‑біце, м.
Удзельнік барацьбы за што‑н. Барацьбіты падполля. □ У спіс барацьбітоў за мір і я Сваё імя паставіць права маю.Зарыцкі.// Актыўны дзеяч, змагар за распаўсюджанне новага, перадавога. Ударнік — барацьбіт за высокія тэмпы, за беззаганную якасць работы.Шынклер.Песенны голас паэта .. ўздымаецца да голасу барацьбіта, у якога ёсць пэўная мэта і ваяўнічы запал.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аго́рклы, ‑ая, ‑ае.
1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся.Барадулін.
2.перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: «Мар-ры!»Брыль.// Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адамкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адчыніцца; стаць незамкнутым. Замок адамкнуўся. Дзверы адамкнуліся.
2. Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе. Дзікі, прарэзлівы голас, поўны роспачы, выгукваў: — Адчыні! Адамкніся!Колас.
3.перан. Стаць даступным, магчымым для каго‑н. Спяць дзяды — ім былое абрыўкамі сніцца: адамкнуўся для іх зачараваны сад.Дудар.
•••
Рай адамкнуўсякамугл. рай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мелады́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Спец. Які мае адносіны да мелодыі (у 1 знач.). [Птушынае] пяянне зліваецца ў адну меладычную гаму.Барашка.Меладычны лад верша, захаваны перакладчыкам, дае магчымасць адчуць нацыянальную форму арыгінала.Палітыка.
2. Прыемны для слыху; мілагучны. У Маі быў голас ціхі, але меладычны і такі багаты пачуццямі, што яе слухалі, нават ніхто ў зале не варухнуўся.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Рабіцца мяккім, мякчэйшым. Надвор’е сёння спякотнае, нават асфальт мякчэе пад нагамі.В. Вольскі.— Тытунёвую расаду пасеялі, як толькі пачала мякчэць зямля.Кулакоўскі.
2.перан. Лагаднець, дабрэць. — Хто гэта? Чужы нехта? — голас у Грасыльды мякчэў, калі яна падыходзіла бліжэй.Пташнікаў.Валодзя паступова пачаў мякчэць і здавацца.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад надарваць.
2.узнач.прым. Хваравіта рэзкі, хрыплы; у якім чуюцца душэўны боль, пакуты. Надарваны ахрыплы голас крычаў з цемры: «Народ!.. Сюды!»Броўка.
3.узнач.прым. Змучаны; з душэўным надрывам. А конь гэты — інвалід вайны. Надарваны, скалечаны.Шамякін.Кацярына была адна, з хворай душою і надарваным сэрцам.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)