Астрано́мія. Ст.-рус., ст.-слав.астрономиꙗ. Зыходнае слова — грэч.ἀστρονομία (’зорка’ + ’закон’). Непасрэдна з грэчаскай запазычана форма з націскам на перадапошнім складзе (Бярында: астрономи́я); націск на ‑но‑ ўказвае на лацінскую ці польскую крыніцу для сучасных беларускай, рускай, украінскай форм слова (Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123; Булыка, Запазыч., 32). Недакладна Юргелевіч, 128; наўрад, ці праз рускую, як у Крукоўскага, Уплыў, 90. Астрано́м можна лічыць непасрэдным працягам старарускай формы: (XIII ст.) (Шанскі, 1, А, 167), таму думка Фасмера, 1, 94, пра запазычанне ў XVIII ст. недакладная; стараруская з грэчаскай. Паводле Булыкі, ст.-бел.астрономъ праз польскую з нямецкай. Астрало́гія — з грэчаскай (аднак тыя ж заўвагі пра націск, што і праастраномія), гл. Фасмер, Этюды, 37. Пра словы астрономия, астрология ў старабеларускай гл. Гіст. мовы, 1, 146, 284; Гіст. лекс., 126, 219. Астрало́м ’астраном’ (Касп.) скажэнне, магчыма, у выніку кантамінацыі астраном і астралог.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жалапа́ць ’піць’ (Сцяц.), жолопа́ты ’жэрці, жаваць’ (Клім.), жалуба́ць ’есці’ (чэрв., Жд. 2; жлоб., Жыв. сл., 115), ’піць’ (маладз., Янк. Мат., 98; вілейс., Нар. сл., 139). Рус.прыбалт.желуба́ть ’есці (пра жывёл)’ (< бел.?), укр.желіпа́ти ’марудна есці’, жолопа́ти ’жэрці’, польск.żłopać ’піць многа (пра жывёл, пагардліва пра людзей)’, дыял.żłepać, памор.žlepa ’тс’, славен.žlę́bati ’многа піць’; параўн. балг.жлѐвя ’жаваць’. Літ.žliaũbti ’жэрці, уплятаць’, лат.žļebinȃt ’жаваць’. Калі рэканструяваць прасл.*želp‑ або *želb‑, трэба лічыцца з тым, што літ., а магчыма, і лат. словы запазычаны са слав. (польск., памор.). І.‑е. асновай для адзначанай прасл. рэканструкцыі магло б быць *gel‑, gu̯el‑ ’глытаць’ (Покарны, 1, 365) з лабіяльным пашырэннем: *gelb‑. Параўн. швед.дыял.kulp ’глыток’. Гл. яшчэ глытаць, жалапацца, жлокаць. Меркаванні пра запазычанне жалубаць з літ. (Лаўчутэ, Сл. балт., 109) патрабуюць дадатковай фанетычнай і семантычнай аргументацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жы́ўчыкм.
1. (пра чалавека) разм. lébhafter Mensch, Quécksilber n -s;
2.біял. Sámentierchen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зазвіне́ць erklíngen*vi (s); erschállen*vi (s), ertönen vi (загучаць); klírren vi (прашклоі пад.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)