ЦЯЦЕ́РА (сапр. Маржкоўскі ці Меражкоўскі) Павел Іванавіч (? — каля 1670), дзяржаўны дзеяч Украіны. Валынскі шляхціц, прыбліжаны (пазней зяць) Б.Хмяльніцкага. Удзельнік вызв. вайны 1648—54 супраць польскага панавання. Выступаў супраць далучэння Украіны да Расіі, удзельнічаў у падпісанні ўкр.-польскага Гадзяцкага дагавора 1658. Пасля вымушанай адмовы ад улады Ю.​Хмяльніцкага (сын Б.​Хмяльніцкага, гетман Украіны ў 1659—63) абвясціў сябе гетманам Правабярэжнай Украіны (1663—65). Са сваімі казацкімі палкамі далучыўся да паходу польскіх войск на Левабярэжную Украіну (1663—64), разам з палякамі падаўляў нар. хваляванні 1663—65 на Правабярэжнай Украіне. У 1665 пад націскам паўстанцаў уцёк у Польшчу.

т. 17, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧХІКВА́ДЗЕ Рамаз Рыгоравіч (н. 28.2.1928, Тбілісі),

грузінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1981). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Тбіліскі тэатр. ін-т (1951). З 1951 у Т-ры імя Ш.​Руставелі ў Тбілісі. Творчасці ўласцівы майстэрства імправізацыі і пераўтварэння. Сярод роляў: Кваркварэ Тутаберы («Кваркварэ Тутаберы» П.​Какабадзе), Рычард III, кароль Лір («Рычард III», «Кароль Лір» У.​Шэкспіра), Аздак («Каўказскі мелавы круг» Б.​Брэхта). Здымаўся ў кіно: «Страказа», «Саджанцы», «На парозе жыцця», «Смерць філатэліста», «Старыя млыны», «Дрэва жадання», «Грузінская хроніка XIX стагоддзя», «Рукі ўверх!», «Шлях дадому», «Перамога» (роля І.​Сталіна). Дзярж. прэміі Грузіі 1974, 1981, Дзярж. прэмія СССР 1979.

т. 17, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШВА́БІЯ (Schwaben),

гістарычная вобласць у Паўд.-Зах. Германіі ў раннім сярэдневякоўі. Першапачаткова заселена алеманамі (стараж. іх назва — швабы, адсюль назва вобл.). З 10 ст. на тэр. Ш. існавала герцагства, якое ўваходзіла ў склад Герм. каралеўства. У 2-й пал. 13 ст. Ш. распалася на шэраг свецкіх і духоўных княстваў (тэр. Вюртэмберга, Паўд. Бадэна, Эльзаса, ч. Швейцарыі, ч. Баварыі). Ш. была адным з важнейшых раёнаў Сялянскай вайны 1524—26. У 1500—1806 адна з акруг «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У далейшым найменнем «Ш.» абазначалі вобласць пашырэння швабскага дыялекту (у больш шырокім сэнсе — усю тэр. б. Ш.). Гл. таксама Швабскі саюз.

т. 17, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШЧАМЯЛЁЎ Анатоль Мяфодзьевіч (н. 13.12.1940, в. Некрашова Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1971), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1976—80 дэкан ф-та, у 1985—96 заг. кафедры, у 1998—2002 нач. вучэбна-метадычнага ўпраўлення). Навук. працы па распрацоўцы сістэм энергазберажэння гідрафікаваных мабільных машын, зніжэнні металаёмістасці машын, стварэнні роўнатрывалых канструкцый машын.

Тв.:

Дорожно-строительные машины. Мн., 2000 (у сааўт);

Строительные машины и средства малой механизации. 2 изд. Мн., 2002 (разам з С.​Б.​Партновым, Л.​І.​Белавусавым).

т. 17, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Э́ТА,

каста або саслоўе парыяў (адрынутых) у феад. Японіі. Узнікла ў 4—7 ст. н.э. ў сувязі з пранікненнем будызму ў Японію. Уключала людзей, што займаліся «нячыстымі» (паводле будысцкіх канонаў) прафесіямі, звязанымі з забоем жывёлы, вырабам скур і інш., і іх сем’і. Э. былі цалкам бяспраўныя, іх жыццё жорстка рэгламентавалася: маглі жыць толькі ў асобных кварталах гарадоў і пасёлках (бураку), не мелі права ўступаць у шлюб з прадстаўнікамі інш. саслоўяў. У 1871 каста Э. афіцыйна скасавана, але дыскрымінацыя б. выхадцаў з яе пры выбары прафесіі і ў інш. выпадках захоўвалася і ў 20 ст.

т. 18, кн. 1, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́ЗНА,

вёска ў Язненскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл., на берагах азёр Вял. і Малое Язна. Цэнтр с.-г. вытв. кааператыва. За 58 км на ПдУ ад г. Міёры, 156 км ад Віцебска, 20 км ад чыг. ст. Палевачы, на аўтадарозе Дзісна—Празарокі. 833 ж., 363 двары (2003). Лясніцтва. Сепаратарнае аддз. Міёрскага масласырзавода. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Спаса-Праабражэнская царква (1990). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 500 м на Пд ад вёскі археал. помнік — гарадзішча.

т. 18, кн. 1, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСАКО́Ў Сяргей Віктаравіч (н. 13.1.1948, г. Веймар, Германія),

бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-р тэхн. н. (1997), праф. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. ун-т (1972), дзе і працуе (з 1998 праф. кафедры). Навук. працы па разліку канструкцый на пругкай аснове і ўнутры яе. Абагульніў спосаб акад. Б.​М.​Жэмачкіна разліку канструкцый на пругкай аснове, развіў метад В.​Рытца ў адносінах да статыкі і ўстойлівасці стрыжняў і пліт на пругкіх асновах.

Тв.:

Метод Ритца в примерах и задачах по строительной механике и теории упругости. Мн., 2000;

Статистические расчеты плит на упругом основании. Мн., 2002.

т. 18, кн. 1, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА,

рэспубліканскае навук. грамадскае аб’яднанне. Засн. ў 1993 у Мінску. Аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках спецыялістаў у галіне матэматыкі і яе дастасаванняў. Асн. мэты: садзейнічанне развіццю матэм. даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, павышэнне ўзроўню матэм. адукацыі і падрыхтоўкі навук. кадраў, умацаванне міжнар. сувязей і міжнар. аўтарытэту бел. матэматыкаў, абарона навук., прафес. і сац. інтарэсаў членаў аб’яднання. Ў сваёй дзейнасці кіруецца Статутам. Вышэйшы орган — з’езд т-ва. Выбарны кіруючы орган — савет. Прэзідэнт — І.В.Гайшун. Пры т-ве працуе пастаяннадзейны семінар «Матэматычныя даследаванні». Б.м.т. — чл. Еўрап. матэм. т-ва (з 1994).

Т.​Б.​Капейкіна.

т. 18, кн. 1, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕНЬКО́ЎСКІ Вячаслаў Іванавіч (н. 13.10.1959, г. Лейпцыг, Германія),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (2003), праф. (2003). Скончыў БДУ (1981). З 1981 у Бел. эканам. ун-це, з 1992 у БДУ (у 1993—98 нам. дэкана гіст. ф-та). Даследуе гістарыяграфію і гісторыю Беларусі, Расіі і б. СССР. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. Мн., 1993 (у сааўт.);

Англо-американская советология: история, современность, академические ресурсы. Мн., 2000;

Власть и советское общество в 1930-е годы: англо-американская историография проблемы. Мн., 2001;

История России, 1917—1945 гг.: Курс лекций. Мн., 2001.

т. 18, кн. 1, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХА́ЛКІН Уладзімір Міхайлавіч (н. 30.6.1927, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

савецкі военачальнік. Маршал артылерыі (1989). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1953), Ваен. артыл. акадэмію імя Калініна (1962). У Чырв. Арміі з 1941 (добраахвотна). У Вял. Айч. вайну шафёр, тэлефаніст, з 1944 ад’ютант камандуючага артылерыяй 42-й арміі. Пасля вайны камандаваў артыл. падраздзяленнямі, з 1965 камандзір артыл. палка, дывізіі. З 1974 нач. ракетных войск і артылерыі танк. арміі БВА. З 1979 нач. штаба — нам. камандуючага, з 1982 1-ы нам. камандуючага, у 1983—91 камандуючы (з 1987 нач.) ракетнымі войскамі і артылерыяй Сухап. войск СССР.

Б.​Дз.​Далгатовіч.

т. 18, кн. 1, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)