дзесятко́вы, -ая, -ае.
Заснаваны на лічэнні дзясяткамі.
Дзесятковая сістэма мер і вагі.
○
Дзесятковая сістэма злічэння — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 10 (для запісу ліку выкарыстоўваюцца 10 лічбаў - 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяці...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дзесяць, напр.: дзесяцітонны, дзесяціствольны, дзесяцігадзінны, дзесяцікласнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяцібо́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.
Спартсмен, удзельнік дзесяціборства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяцібо́рства, -а, н.
Спартыўнае спаборніцтва па лёгкай атлетыцы, якое праводзіцца па дзесяці відах спорту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяціго́ддзе, -я, н.
1. Тэрмін у дзесяць гадоў.
2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася дзесяць гадоў таму назад.
Д. інстытута.
|| прым. дзесяцігадо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяціго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (разм.).
Поўная сярэдняя школа з дзесяццю гадамі навучання.
Скончыць дзесяцігодку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяцідзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).
Прамежак часу ў дзесяць дзён; дэкада.
|| прым. дзесяцідзённы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяцікла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.
Вучань дзясятага класа.
|| ж. дзесяцікла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяцікра́тны, -ая, -ае.
Павялічаны ў дзесяць разоў; які адбываўся дзесяць разоў.
У дзесяцікратным памеры.
Д. чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзесяці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (гіст.).
1. Старая руская мера зямельнай плошчы, роўная 1,09 гектара.
2. Падатак на карысць царквы ў памеры адной дзясятай часткі даходу.
|| прым. дзесяці́нны, -ая, -ае.
Д. надзел зямлі.