ТАКТАГУ́Л САТЫЛГА́НАЎ (25.10.1864, кішлак Кушчусу Тактагульскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кіргізія — 17.2.1933),
кіргізскі народны акын і кампазітар, музыкант-віртуоз (выканаўца на камузе). З маленства складаў песні, выконваў і нар.муз.-інстр. творы. За песні выкрывальніцкага сац. зместу ў 1898 асуджаны да пакарання смерцю. Прыгавор заменены ссылкай у Сібір, адкуль у 1910 уцёк. Найб. вядомы яго сатыр. песні «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!». У Кіргізіі ўстаноўлена дзярж. прэмія яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКА-ГРЫНЦЭ́ВІЧ Юльян Дамінікавіч (18.8.1850, б. маёнтак Рукшаны, Каўнаскі пав., Літва — 26.4.1936),
антраполаг, этнограф. Чл. Польскай акадэміі навук у Кракаве. Скончыў Кіеўскі ун-т (1876). У 1878—91 працаваў урачом на Украіне. У 1894—1908 узначальваў музей Троіцка-Кяхцінскага аддз.Рус.геагр.т-ва. З 1908 праф. антрапалогіі Ягелонскага ун-та ў Кракаве. У 1911 арганізаваў кафедру антрапалогіі ў Віленскім ун-це. Аўтар прац па гігіене, антрапалогіі, этнаграфіі і археалогіі. Вывучаў фізічны тып стараж.-ўсх. славян, у т. л. беларусаў.
Тв.:
К антропологии народностей Литвы и Белоруссии. СПб., 1894;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЛЁЎКАлесаматэрыялаў
(ад ням. treilen цягнуць),
перамяшчэнне ссечаных дрэў з кронамі, хлыстоў (ствалоў) і сартыментаў ад месца валкі (лесасекі) да лесапагрузачнага пункта або лесавознай дарогі.
Ажыццяўляецца тралёвачнымі трактарамі або валачна-тралёвачнымі машынамі і лябёдкамі з тросаблочнымі сістэмамі. Трактары абсталёўваюцца лябёдкамі, тросамі з крукамі і кольцамі (чокерамі) на канцах, пагрузачнымі шчытамі або гідраманіпулятарамі. У час Т. дрэвы і хлысты абапіраюцца адным канцом на трактар, другі цягнецца па зямлі. Гл. таксама Лесанарыхтоўчыя работы.
Машыны для тралёўкі лесаматэрыялаў: а — бясчокерная тралёвачная машына ЛП-18А (1 — маніпулятар; 2 — увязачнае прыстасаванне, 3 — шчыт, 4 — захоп); б — тралёвачная машына «Беларус МЛ-127С».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ (Tree) Герберт Дрэйпер Бірбам (17.12.1853, Лондан —2.7.1917),
англійскі акцёр, антрэпрэнёр, рэжысёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1876, з 1887 узначальваў т-р «Хеймаркет», у 1897—1915 — т-р «Хэр Маджэстыс». Паставіў 20 п’ес У.Шэкспіра. Сярод інш. спектакляў: «Танцоўшчыца» Г.Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О.Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С.Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога (1903), «Пігмаліён» Б.Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі. Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайм. п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»), У 1904 у Лондане заснаваў школу драм. мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драм. мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УНІВЕРСІТЭ́ЦКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ»,
рукапісны помнік слав. пісьменнасці 1-й трэці 13 ст. Мяркуюць, што паходзіць з Полацка-Смаленскіх зямель. Зберагаецца ў навук.б-цы Маскоўскага ун-та (адсюль назва).
Пісана ўставам на пергаменце. Тэкст змешчаны ў 2 слупкі на 240 аркушах. Аздоблена застаўкай, ініцыяламі, мініяцюрай, дзе на сінім фоне выява евангеліста Іаана, акаймаваная рамкай у выглядзе арх. куліс. Арнамент застаўкі — расл. ўзор, утвораны перапляценнем парасткаў з чырв. і блакітнымі кветкамі на зялёным фоне. Расл. матывы і аздабленні ініцыялаў выкананы чырв.-аранжавай фарбай.
Літ.:
Вздорнов Г.И. Искусство книги в Древней Руси. М., 1980.
азербайджанскі архітэктар, гісторык архітэктуры. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар. архітэктар СССР (1970). Вучыўся ў Азерб.політэхн. ін-це (1922—29), выкладаў у ім у 1930—70. З 1948 дырэктар Ін-та архітэктуры і мастацтва Азербайджана. Да 1946 працаваў сумесна з С.Дадашавым. Асн. работы ў Баку: комплекс будынкаў АН (1951—66), Рэсп. публічная б-ка імя М.Ахундава (1960), станцыя метрапалітэна імя Н.Нарыманава (1967), гасцініцы «Азербайджан» (1969) і «Масква» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Памятники азербайджанского зодчества. М., 1951;
История архитектуры Азербайджана. М., 1963 (разам з Л.Братаніцкім, А.Саламзадэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІЛО́ВІЧ (Усціновіч) Аляксандр Харытонавіч
(1897, в. Мянькі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1937),
дзеяч рэв. руху. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе, падаўлення мяцяжу Керанскага—Краснова. У 1917—18 чл. выканкома Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ў Петраградзе. Са студз. 1918 камісар, з ліп. 1918 нам. кіраўніка справамі Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома). З лют. 1918 камандзір атрада Чырв. гвардыі, які ўвайшоў у Камуніст. атрад Петраградскага к-та РКП(б). Дэлегат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве (17—21.7.1918). Пасля грамадз. вайны на парт. і сав. рабоце. У 1937 неабгрунтавана арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТНАПІ́ШТЫМ, Ут-Напіштым,
герой вавілонскага міфа, які выратаваўся ў час сусв. патопу. Паводле міфа, бог Эа (гл.Энкі) папярэдзіў У. пра знішчэнне ўсяго жывога на Зямлі ў выніку патопу і параіў яму пабудаваць спец. карабель. На гэтым караблі (куды ён узяў «семя ўсяго жывога») У. з сям’ёй накіраваўся на востраў за «водамі смерці». Пасля патопу людзі ад сям’і У. зноў засялілі зямлю, а савет багоў дараваў У. бессмяротнасць. Міф быў пашыраны сярод народаў стараж.Б. Усходу, ён уключаны ў эпас пра Гільгамеша. У акадскай міфалогіі У. адпавядае Зіусудра, у шумерскай — Атрахасіс, у Бібліі — Ной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАВА́ЛЬНЫ АГРЭГА́Т,
камплект машын і абсталявання для афарбоўвання паверхняў лакафарбавымі матэрыяламі. Сціснутым у кампрэсары паветрам яны падаюцца ў пісталет-фарбараспыляльнік і з яго дапамогай наносяцца на прызначаныя для афарбоўвання паверхні. Ф.а. наз. таксама пнеўмафарбавальнай устаноўкай. У міліярац. буд-ве для афарбоўкі гідразбудаванняў выкарыстоўваюць Ф.а. з мех. прыводам, устаноўлены на спец. шасі.
Фарбавальны агрэгат: а — схема агрэгата для механізаванага нанясення фарбаў і малярных саставаў (1 — пісталет-распыляльнік, 2 — паветраны і матэрыяльны шлангі, 3 — бачок для фарбы, 4 — маславодаўлоўнік, 5 — кампрэсар); б — пісталет-распыляльнік (1 — фарсунка, 2 — рэгулятары падачы масленага саставу і паветра, 3 — штуцэры для паветранага і матэрыяльнага шлангаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксей Фёдаравіч (30.3.1901, в. Лоцманская Каменка, цяпер у складзе г. Днепрапятроўск, Украіна — 1989),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Украіне ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943).
Двойчы Герой Сав. Саюза (1942, 1944). З вер. 1941—1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 — Валынскага падп. абкомаў КП(б)У, адначасова камандзір Чарнігаўскага, пазней — Чарнігаўска-Валынскага партыз. злучэнняў, якія дзейнічалі на Украіне, Беларусі і ў Расіі. З 1944 на парт. рабоце, у 1957—79 — міністр сац. забеспячэння УССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1537—79. Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (кн. 1—2, 1949), «Апошняя зіма» (1965).