ТРАЛЁЎКА
(ад
перамяшчэнне ссечаных дрэў з кронамі, хлыстоў (ствалоў) і сартыментаў ад месца валкі (лесасекі) да лесапагрузачнага пункта або лесавознай дарогі.
Ажыццяўляецца тралёвачнымі трактарамі або валачна-тралёвачнымі машынамі і лябёдкамі з тросаблочнымі сістэмамі. Трактары абсталёўваюцца лябёдкамі, тросамі з крукамі і кольцамі (чокерамі) на канцах, пагрузачнымі шчытамі або гідраманіпулятарамі. У час Т. дрэвы і хлысты абапіраюцца адным канцом на трактар, другі цягнецца па зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)