адна з першых пастановак на бел. мове, якая адбылася 20.4.1906 у б. маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах Мінска). Арганізатары А.Бурбіс, А.Уласаў, С.Кукель і інш. Была пастаўлена камедыя М.Крапіўніцкага «Па рэвізіі». Да спектакля выпушчана рукапісная праграма, у якой пад псеўданімамі названы перакладчык (Апанас К.; дакладна не ўстаноўлена, гэта Н.Чарноцкі ці Кукель) і выканаўцы [К.Лявончык, Тодар Гус, Л.Квач, А.Каліна, Б.Дзяргач (Бурбіс)]. Сцэну абсталявалі на падворку. Прысутнічала больш за 300 гледачоў. Прадстаўленне ішло ў муз. суправаджэнні (цымбалы, скрыпка, бубен). Прагучалі таксама вершы Я.Купалы «Што ты спіш?..», «Не рвіся к багатым», «Пашкадуй мужыка!» у выкананні Бурбіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН.
У Рэспубліцы Комі і Ненецкай аўт. акрузе Архангельскай вобл. Расіі. Размешчаны ў паўн.ч. Перадуральскага прагіну. Адкрыты ў 1924, прамысл. асваенне з 1934. Пл. каля 90 тыс.км². Балансавыя запасы 8,7 млрд.т, у т. л. разведаныя 8,2 млрд.т. Вугляносныя адклады пермскага ўзросту (магутнасць 1—7 км) уключаюць да 250 рабочых пластоў і прапласткаў (магутнасць 0,5—3,5 м, зрэдку да 30 м). Пераважаюць каменныя вуглі марак Б і Д, сярод каксаўных — маркі Ж. Здабыча падземным спосабам да глыб. 900 м. Адм. і прамысл. цэнтры — гарады Варкута і Інта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЖПУ́ТЫ,
раджа-путра (санскр. «сыны раджы»), прадстаўнікі адной з вышэйшых каст у Індыі (больш за 10 млн.чал.). Б.ч. кланаў Р. паходзіць ад эфталітаў, якія ўварваліся ў Паўн. Індыю ў 5—6 ст. Ў 9—12 ст. княствы на чале з раджпуцкімі дынастыямі дамінавалі на Пн Індыі. У час мусульм. заваявання (12—13 ст.) б.ч. раджпуцкіх княстваў знішчана. Да пач. 20 ст. захаваліся дробныя княствы Р. пераважна ў Раджастхане, якія пасля 1947 увайшлі ў склад Рэспублікі Індыі. Да Р. належыць дынастыя сучасных каралёў Непала — Шах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 1.7.1951, в. Вотня Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1973). З 1974 у Магілёўскім ун-це (з 1988 заг. кафедры, з 1990 прарэктар, з 2001 рэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы неперарыўнага навучання і сучасных методыках выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для сярэдніх школ.
Тв.:
Алгебра и теория чисел. Мн., 1992 (разам з Б.Дз.Чабатароўскім);
Знаешь ли ты математику? Мн., 1994 (разам з С.А.Гуцановічам);
Числа и функции в тестах. Мн., 2000 (разам з А.У.Кравец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫ́НА Якаў Валянцінавіч (н. 1.12.1946, в. Брылькі Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па функцыянальным аналізе, дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях і тэорыі абагульненых функцый. Пабудаваў функцыянальнае злічэнне і даў яго дастасаванні, распрацаваў (разам з А.Б.Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Линейные уравнения и борнология. Мн., 1982;
Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з А.Б.Антаневічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРД II (Richard; 6.1.1367, г. Бардо, Францыя — 14.2.1400),
кароль Англіі [1377—99]. Апошні з дынастыі Плантагенетаў. Уступіў на трон у 12-гадовым узросце (краінай правіў савет). З 1389 правіў самастойна, абапіраючыся на парламент і ч. знаці. Заключыў мір з Францыяй (1397). З 1397 усталяваў аднаасобнае праўленне, падпарадкаваў сабе парламент, выгнаў з краіны свайго брата Генрыха IV Ланкастэрскага і пазбавіў яго спадчынных правоў. Сваіх б. праціўнікаў караў штрафамі і канфіскацыяй іх маёмасці, што выклікала мяцеж буйных феадалаў. У 1399 скінуты, у 1400 забіты ці памёр ад голаду ў зняволенні. Герой гіст. драмы У.Шэкспіра «Рычард II» (1595).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАСТРЭ́ЛЬНІКІ,
геалагічнае агаленне стараж. азёрна-балотных адкладаў; палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963); з 1998 у складзе геолага-геамарфалагічнага помніка прыроды рова Яна і Цэцыліі. Размешчаны ў рове на левабярэжжы р. Нёман, каля в. Багатырэвічы (б. Самастрэльнікі) Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. У борце рова (выш. да 13 м) на працягу 50 м агаляюцца адклады муравінскага міжледавікоўя (магутнасць 3,3 м), багатыя на рэшткі рэліктавых раслін (больш за 100 відаў) выкапнёвай флоры ляснога тыпу, што існавала каля 100 тыс.г. назад. У агаленні выяўлены новыя для адкладаў муравінскага міжледавікоўя віды раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РЖАНСКАЯ ФАЯ́НСАВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1742—60 у мяст.Новы Свержань Навагрудскага пав. (цяпер вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.). Заснаваў уладальнік мястэчка кн. М.Радзівіл. Працавала больш за 50 чал. Выраблялі пераважна сталовы і аптэчны посуд, а таксама дэкар. куфэркі, шкатулкі, літургічны посуд, фігуры святых да алтароў, бюсты стараж. філосафаў для інтэр’ера б-кі Радзівілаў у Нясвіжскім замку, фаянсавыя белыя і зялёныя пячныя пліткі і інш. Традыцыі зах.-еўрап. (саксонскага) фаянсу набылі тут характэрную мясц. інтэрпрэтацыю; у вырабах адчуваецца ўплыў позняга барока. Узораў С.ф.м. захавалася мала.
Я.М.Сахута.
Талерка, зробленая на Свержанскай фаянсавай мануфактуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВІ́ЛЬСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,
адна з асн.маст. школ Іспаніі ў 15—17 ст. з цэнтрам у г. Севілья. Творы мастакоў С.ш. А.Фернандэса, Ф. дэ Эрэры Старэйшага, Х. дэ Раэласа, Ф.Пачэкі адметныя пачуццёвай дакладнасцю ў адлюстраванні рэчаіснасці. Найб. росквіту дасягнула ў 17 ст. ў творчасці Д.Веласкеса, Ф.Сурбарана, Б.Э.Мурыльё. Гэтаму перыяду ўласцівы глыбокі дэмакратызм вобразаў, канкрэтнасць маст. мовы, увага да праблем каларыту і і святлаценю.
Я.Ф.Шунейка.
Да арт.Севільская школа жывапісу. Д.Веласкес. Вакх. 1630.Да арт.Севільская школа жывапісу. Б.Э.Мурыльё. Адпачынак на шляху ў Егіпет. 1665—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЮ́ТА Мікалай Піліпавіч (н. 17.12.1929, с. Верхняя Хорціца Запарожскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне электрасувязі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1987). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1957). З 1969 у Бел. ун-це транспарту (у 1971—81 і 1988—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сетак і сістэм эл. сувязі, тэорыі эл. ланцугоў, многаканальнай сувязі і перадачы дыскрэтнай інфармацыі на чыгунцы.
Тв.:
Автоматизированные рабочие места дистанций сигнализации и связи. М., 1994 (разам з Б.А.Макрыдзенкам, А.М.Семянютам);
Перадача дискретной информации на железнодорожном транспорте. М., 1999 (разам з У.А.Кудрашовым).