Пакры́се ’патроху, у невялікай колькасці, паступова, павольна’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Шн. 3). Ад па і крыха ў месн. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панізо́ўе ’нізіна’ (Сл. ПЗБ, Яшкін), панізо́ўшчына ’тс’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад ніз (па + оўj‑е — параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патос ’пласт (сена)’ (ветк., Мат. Гом.). Роднаснае да стос (гл.), у якім с‑ разумелася як прэфікс і змянілася на па.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахра́ка (зневаж.) ’нахабнік’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да па (< прасл. po‑) і рус. хряк ’кныр’ (< гукапераймальнае — ад хрю‑хрю > хрю́кать ’рохкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́дзісты ’смачны’ (свісл., Сцяшк. Сл.) паводле ўтварэння можна параўнаць з літ. pavalgùs ’які шмат есць’. Да па і е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляскіта́цца ’хадзіць па мокрай падлозе’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да пляската (гл.) з распадабненнем ‑о‑ > магчыма, пад уплывам рус. скитаться ’бадзяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычапу́рыцца, прычапуры́цца, прычыпуры́цца, прычапурэ́тыся ’адзецца па-святочнаму, убрацца, прыбрацца’ (Растарг.; в.-дзв., Шатал.; Жд., Мат. Гом., Мат. Маг.). Гл. чапурыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разва́лісты ’пышны’ (Нар. Гом.). Ад раз- і валіць (гл.). Утворана па той жа семантыка-словаўтваральнай мадэлі, што і разло́жысты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слю́га, слюга̀ ‘суцэльнае бервяно пад вокнамі’ (ЛА, 4), ‘бервяно ў мосце’, ‘бервяно, па якім усцягваюць калоды’ (ЛА, 5). Гл. слега.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́кса ‘пахатуха (хто ходзіць па хатах)’ (бяроз., ЖНС; брэсц., З нар. сл.), смэ́кса ‘тс’ (кобр., ЛА, 3). Да смыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)