Скілу́ндзі ‘скручаны здор у форме рулета’ (ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. дыял. skelúndzis, літар. skilándis ‘страўнік, напханы мясам’ (там жа), запазычана ў старабеларускую мову з літоўскай (1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119); меркаванні пра польскае пасрэдніцтва (Анікін, Опыт, 280) цяжка давесці. Гл. таксама шкілундзя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смідзін (смиди́н) ‘куст чырвоных ягад’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (гам жа, 25), заходнепалескі рэгіяналізм. Няясна; магчыма звязана з укр. дыял. смідь ‘мох’, смідова́тий ‘прарослы мохам’, для якога ЕСУМ (5, 322) мяркуе пра сувязь з ст.-польск. śmiady ‘цёмны, смуглы’, гл. смядзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старако́л ‘частка дрэнна ссучанай ніткі, якая ідзе ў сукараткі’, старако́ліцца ‘скручвацца (пра нітку)’ (Шат.). Другую частку слова можна параўнаць з рус. дыял. колы́га ‘вузел на нітцы, на вяроўцы’. Марфалагічная структура слова няясная; не выключана, што слова адпавядае наз. скаракол (гл.), дэфармаванаму ў выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сунда́чыць ’многа набіраць’ (ТС). Параўн. укр. сунда́читися ’цягнуцца, плясціся’. Шульгач (Прасл. гідронім., 269) мяркуе пра зыходнае *sъldačiti — дзеяслоў на ‑iti‑ ад незасведчанага *sъldakъ, параўн. рус. дыял. присалдычить ’ударыць’, суадносны з *sъldyga (гл. сулдыга), што няпэўна. ЕСУМ (5, 475) звязвае ўкраінскае слова з су́нутися (гл. сунуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сура́гі ’рагі (пацёкі на вокнах)’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ), суру́гі ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), суро́гі ’рагі поту’ (люб., Жыв. НС), сурагі́ ’сляды поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). З літ. srúogos ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа). Пра іншыя варыянты тлумачэння паходжання слова гл. рага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяка́р ’сякерка’ (Барад.), ’сякач’ (Жд. 2), се́кар ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад сячы (гл.) з малапрадуктыўным суф. ‑ар, які ўтварае назоўнікі са значэннем ’прадмет, пры дапамозе якога выконваецца дзеянне’ (Сцяцко, Афікс. наз., 30; Вярхоў, Наз., 49), што, магчыма, сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне слова сякера, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́мны ’стомлены’ (калінк., Сл. ПЗБ, Ласт., Пятк. 2), то́мный ’хворы, нездаровы (пра жывот, цела і пад.)’ (Бяльк.). Вытворныя ад тамі́ць, гл. Сюды ж то́мна ’цяжка (ад душэўных перажыванняў’) (Бяльк.), ’кепска, дрэнна’ (Касп.), ’кепска, млосна’ (Стан.), то́мнасьць ’стомленасць’ (Мат. Гом.), ’томнасць, знямога ад душэўных перажыванняў’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкаць ‘цяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́ць ‘неспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тучніца ‘зграя ваўкоў’: Ня йдзіце, дзеткі, ні да леса, ні да жыта, бо ў лесе бегае тучніца (беласт., Крачк.), ту́ча ‘гайня ваўкоў’ (глыб., ЛА, 1), тучку́юцьпра гон у ваўкоў (ЛМТ). Да то́чка ‘тс’ з менай о > у, параўн. це́чка ‘тс’, усё да *tekti, *tokъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бог, ‑а, К божа; мн. багі, ‑оў; м.

1. Паводле рэлігійнага ўяўлення — вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

2. перан. Выдатны спецыяліст у якой‑н. справе. Цікава, ці слухалі сёння.. [Наташына] выступленне.. Ці бачыў [яе] той чарнявы ленінградзец, хвалёны бог электразваркі? Краўчанка.

•••

Аддаць богу душу гл. аддаць.

Аднаму богу вядома гл. вядома.

Багі мелі — як сведчанне адсутнасці чаго‑н.: няма і не магло быць.

Барані (бронь) божа — тое, што і крый бог.

Бачыцца (пабачыцца) з шкляным богам гл. бачыцца.

Бог адвярнуўся ад кагопра бесперапынныя няўдачы.

Бог бацька — будзь што будзе.

Бог бачыць — бог гэтаму сведка.

Бог вайныпра артылерыю, якая адыгрывала галоўную ролю на полі бою.

Бог (святы) ведае (хто, што, куды, колькі, які) — невядома, ніхто не ведае.

Бог дасць; як бог дасць — як прыйдзецца.

Бог з табою (з ім, вамі і г. д.)! — далікатны папрок, адмаўленне ад паслугі; формула прабачэння.

Бог крыў (мілаваў) — усё добра, нічога дрэннага не здарылася.

Бог розуму не даўпра абмежаванага ў разумовых здольнасцях чалавека.

Бог шчасця не даўпра няўдачлівага чалавека.

Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).

Богам прашу гл. прасіць.

Богу душою не вінаваты (вінны) гл. вінаваты.

Божа; божа мой; божухна мой! (у знач. выкл.) — ужываецца для выказвання здзіўлення, гневу, радасці і пад.

Божа збаў — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

Божа (божачка) літасцівы! (у знач. выкл.) — ужываецца для выражэння здзіўлення, абурэння, роспачы. [Кравец:] — Божачка, братачка літасцівы, гэта ж Тварыцкі. Я ж яго ведаю. Чорны. [Жонка:] — А божа літасцівы, дай жа ім [бальшавікам] сілы і адвагі, каб хутчэй гэтую погань пагналі ад нас!.. Чарот.

Браць на бога гл. браць.

Дай (не дай) бог (божа)пра пажаданні (непажаданні) чаго‑н.

Дай бог (божа) ногіпра жаданне хутчэй пакінуць небяспечнае месца.

Дай бог чутае бачыць — пры пажаданні здзяйснення таго, што паабяцана.

Дай божа кожнамупра што‑н. добрае, ад чаго ніхто не адмовіцца.

Даруй божа (у знач. пабочн.) — паказвае на рэзкасць выказанай ацэнкі, думкі і інш.

Дзе цябе (вас) бог носіць? — здзіўленне пры сустрэчы з чалавекам, якога доўгі час не відаць было.

Дзякуй (дзякаваць) богу гл. дзякуй.

З богам! — пажаданне пачынаць што‑н., пажаданне поспеху, удачы.

Крый бог — выраз ужываецца як засцярога ад чаго‑н., як забарона рабіць што‑н. небяспечнае.

Маліць бога гл. маліць.

Нечага (няма чаго) на бога ківаць гл. ківаць.

На міласць бога (спадзявацца) гл. міласць.

Напрамілы бог — што ёсць сілы клікаць, крычаць (прасіць).

Не гняві бога гл. гнявіць.

Не давядзі бог — вельмі дрэнна.

Ні богу свечка ні чорту качарга гл. свечка.

Няма чаго богу грашыць гл. грашыць.

Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) — ужываецца як пажаданне пазбаўлення ад чаго‑н. непрыемнага.

Пабойся (пабойцеся) бога гл. пабаяцца.

Памагай бог гл. памагаць.

(Сам) бог жывепра добрыя ўмовы жыцця, працы.

(Сам) бог паслаў — выказванне радасці ад шчаслівай нечаканасці.

Служыць двум багам гл. служыць.

У бога цяля ўкрасці гл. украсці.

Хвала богу гл. хвала.

Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць гл. гнявіць.

Як у бога за пазухай — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)