ФІЛА́ТАЎ Валерый Мікалаевіч (22.11.1946, г. Нойстрэліц, Германія — 13.7.1999),

бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.​Дуніна-Марцінкевіча, з 1973 у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі, з 1978 у Бел. рэсп. т-ры юнага гледача, з 1980 у Нац. акад. т-ры імя Я.​Купалы. Валодаў мастацтвам прадстаўлення і пераўвасаблення. Шэраг роляў вылучаліся выразнай формай, кідкімі мастакоўскімі знаходкамі. Стварыў сатыр. і камедыйныя вобразы: у рус. т-ры — Браўн («Трохграшовая опера» Б.​Брэхта), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж.​Ф.​Рэньяра), у Магілёўскім т-ры — Несцерка («Несцерка» В.​Вольскага), у т-ры імя Я.​Купалы — Спічыні («Тутэйшыя» Я.​Купалы), Андрон («Вежа» А.​Дударава і А.​Жука). Сярод драм. роляў: у рус. т-ры — Мальер («Мальер» М.​Булгакава); у т-ры імя Я.​Купалы — Мікола («Парог» Дударава), Сцяпан («Памінальная малітва» Р.​Горына паводле Шолам-Алейхема), Зуёк [«Страсці па Аўдзею» («Крык на хутары») У.​Буграмеева], Растанёў («Вечны Фама» Бутрамеева паводле Ф.​Дастаеўскага), а таксама вобразы ўмоўна-сімвалічнага прадстаўлення: доктар Вангель («Жанчына з мора» Г.​Ібсена), Дарагі калега («Чароўная ноч» С.​Мрожака). Філіграннае майстэрства выявіў у псіхал. распрацоўцы характараў Івана Каламійцава («Апошнія» М.​Горкага) у рус. т-ры і Дзерваеда («Радавыя» Дударава, Дзярж. прэмія СССР 1985) у Т-ры імя Я.​Купалы. Сярод інш. роляў: у Магілёўскім т-ры — Лебедзеў («Ідыёт» паводле Дастаеўскага), Левінсон («Разгром» паводле А.​Фадзеева); у т-ры юнага гледача — Апейка («Подых навальніцы» паводле І.​Мележа); у т-ры імя Я.​Купалы — Восіп («Рэвізор» М.​Гогаля), Шчасліўцаў («Лес» А.​Астроўскага), Калібан («Бура» У.​Шэкспіра), Тарцюф («Тарцюф» Мальера).

А.​А.​Савіцкая.

В.М.Філатаў.
В.Філітаў у ролі Дзерваеда.

т. 16, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́РСКІ Павел Паўлавіч (25.2.1905, г. Адэса, Украіна — 5.6.1975),

украінскі балетмайстар. Нар. арт. СССР (1960). Скончыў Адэскае муз.-драм. Вучылішча (1926), Маскоўскі тэатр. тэхнікум (1928, педагог А.Месерэр). З 1923 артыст і балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1931 балетмайстар т-раў оперы і балета ў Харкаве, Адэсе, Днепрапятроўску, Кіеве. Паставіў балеты «Чорнае золата» В.​Гамалякі (1960), «Эсмеральда» Ц.​Пуні (1929), «Раймонда» А.​Глазунова (1934), «Мешчанін з Тасканы» У.​Нахабіна (1936) і інш. У 1943—55 балетмайстар Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.​В.​Аляксандрава. Арганізатар (1937), балетмайстар (да 1940), маст. кіраўнік Ансамбля нар. танца Украіны (з 1975 імя Вірскага). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1970. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Р.​Шаўчэнкі 1965.

т. 4, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАГА́Н Алег Майсеевіч (21.11.1946, г. Южна-Сахалінск, Расія — 15.7.1990),

расійскі скрыпач. Засл. арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1969, клас Д.Ойстраха). З 1971 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступаў у ансамблі з С.​Рыхтэрам, Э.​Вірсаладзе, з жонкай Н.​Гутман, з аркестрамі пад кіраўніцтвам Я.​Святланава, Г.​Раждзественскага і інш. Першы выканаўца многіх твораў айч. кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму і Гутман (3-і скрыпічны канцэрт А.​Шнітке, канцэрты для скрыпкі і віяланчэлі з арк. Т.​Мансурана і А.​Віеру і інш.). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя Я.​Сібеліуса (Хельсінкі, 1965), імя І.​С.​Баха (Лейпцыг, 1968), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.​Чайкоўскага (Масква, 1966) і інш.

т. 7, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛА́ЙБЕРН, Кліберн (Cliburn) Харві Лаван (Ван; н. 12.7.1934, г. Шрыўпарт, ЗША), амерыканскі піяніст. Скончыў Джульярдскую муз. школу ў Нью-Йорку (1954). Лірычная пранікнёнасць яго ігры спалучаецца з імклівым дынамізмам і маштабнасцю гучання. У рэпертуары творы П.​Чайкоўскага, С.​Рахманінава, С.​Пракоф’ева, Ф.​Шапэна, Ф.​Ліста, І.​Брамса, К.​Дэбюсі, С.​Барбера, Э.​Грыга і інш. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя Э.​Левентрыта ў Нью-Йорку (1954) і імя П.​І.​Чайкоўскага ў Маскве (1958). З 1962 у г. Форт-Уэрт (ЗША) праводзіцца міжнар. конкурс піяністаў яго імя.

Літ.:

Чэйсинс А., Стайлз В. Легенда о Вэне Клайберне: Пер. с англ. М., 1959;

Хентова С.М. Ван Клайберн. 3 изд. М., 1966.

т. 8, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́САЎСКІ БОЙ 1942,

бой партыз. атрадаў імя Дзімітрава (камандзір І.​П.​Мірашнічэнка), імя Шчорса (П.​В.​Пранягін) і імя Варашылава (І.​С.​Зайкоў) супраць ням.-фаш. гарнізона (60 салдат і 50 паліцэйскіх) у г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Разведаўшы сілы праціўніка, сістэму аховы і размяшчэнне яго агнявых пунктаў, у ноч на З жн. партызаны з дапамогай падпольшчыкаў нанеслі раптоўны ўдар і пасля 2-гадзіннага бою разграмілі гарнізон (разбурылі вузел сувязі, спалілі камендатуру і інш. адм. будынкі, смалакурны з-д, масты), захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, харч. прадуктаў. Пасля бою на працягу месяца Косава было пад кантролем партызан. У гонар дзейнасці партызан і антыфаш. арганізацыі ў Косаве помнік.

т. 8, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РКАЎ Леанід Васілевіч (13.12.1927—2.3.1991),

расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Тэатр. студыю пры Маскоўскім т-ры імя Ленінскага камсамола (1950). Акцёр гэтага т-ра, з 1960 у Маскоўскім драм. т-ры імя Пушкіна, з 1965 у Т-ры імя Массавета, у 1986—87 у Малым т-ры. Выканальніцкае майстэрства было адметнае эмацыянальнай яркасцю, унутр. сілай. Іграў герояў пераважна складанага лёсу: Парфірый Пятровіч («Пецярбургскія сны» паводле Ф.​Дастаеўскага, 1969), Аляксей Арлоў («Царскае паляванне» Л.​Зорына, 1977) і інш. З 1972 здымаўся ў кіно: «Рускае поле» (1972), «І гэта ўсё пра яго» (1977, паводле В.​Ліпатава), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978), «Ганна Паўлава» (1983), «Дзіцячы сад» (1984), «Змеялоў» (1985) і інш.

т. 10, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕГВІНЕТУХУЦЭ́СІ Атар Вахтангавіч (н. 16.1.1932, Грузія),

грузінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Дзярж. тэатр. ін-т імя Ш.​Руставелі ў Тбілісі (1954). У 1954—61 і з 1972 у Т-ры імя К.​Марджанішвілі ў Тбілісі. Сярод роляў: Уджуш Эмха («Хакі Адзба» Л.​Кіячэлі), Атэла («Атэла» У.​Шэкспіра), Лео («Правінцыяльная гісторыя» Л.​Росеба) і інш. З 1958 здымаецца ў кіно: Джамбулат («Фаціма», 1958), Джакола («Мальба», 1968), цар Георгій («Дзясніца вялікага майстра», 1970), Арзакан («Выкраданне месяца», 1973), Эліёз («Дрэва жадання», 1977), Дата Туташхія (шматсерыйны тэлефільм «Берагі», 1979), Н.​Пірасманішвілі («Добры дзень, усе!», 1980), Пагаў («Брат», 1982) і інш. Дзярж. прэмія Грузіі імя Марджанішвілі 1977. Дзярж. прэмія СССР 1981.

т. 10, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАМКО́ Ягор Андрэевіч (н. 3.8.1935, в. Лявонаўцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),

Герой Сав. Саюза (1978). Віцэ-адмірал (1988). Скончыў Вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя М.​В.​Фрунзе (1958), Ваен.-марскую акадэмію імя М.​Г.​Кузняцова (1984). З 1958 служыў на Паўн. флоце. У 1977—84 камандзір дывізіі атамных ракетных падводных лодак. З 1984 нач. Вышэйшага ваен.марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола. З 1992 старшы навук. супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Рас. Федэрацыі (С.-Пецярбург). Старшыня міжнар. фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту. Вызначыўся ў групавым плаванні падводных лодак пад ільдамі Арктыкі і пераходзе ў воды Ціхага акіяна. Удзельнік 14 далёкіх паходаў. Асвойваў новыя тыпы атамных падводных крэйсераў.

Я.А.Тамко.

т. 15, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Запарожсталь» (Запарожскі металург. з-д імя С. Арджанікідзе) 2/446; 11/161

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Котовец» (газ., партыз. брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага) 8/15

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)