АБДУРАХМА́НАЎ (Фуад Гасан аглы) (11.5.1915, г. Шэкі, Азербайджан — 15.6.1971),
азербайджанскі скульптар. Нар. мастак Азербайджана (1955). Чл.-кар.АМСССР (1949). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1935—40). Працаваў пераважна як манументаліст: помнікі Нізамі ў Гянджы (Дзярж. прэмія СССР 1947) і Баку, пісьменніку С.Вургуну ў Баку, паэту Рудакі ў Душанбе і інш.; статуя «Чабан» (Дзярж. прэмія СССР 1951). Творы Абдурахманава адметныя выразнасцю формы, спакойнай, ураўнаважанай кампазіцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians),
самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны на Пн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з З на У амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г.Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФЕ́КЦЫЯ (ад позналац. infectio заражэнне),
працэс узаемадзеяння макра- і мікраарганізма. Дыяпазон праўлення І. — ад бессімптомнай формы да цяжкіх форм інфекцыйнай хваробы. Успрымальнасць арганізма жывёлы ці чалавека да патагеннага мікраарганізма залежыць ад відавой і індывід. неўспрымальнасці, наяўнасці інфекц. ці прышчэпачнага імунітэту. І. наз. таксама ўзбуджальнікаў хваробы (мікробы, вірусы, прасцейшыя і інш.), пранікненне ў арганізм (заражэнне), лакалізацыю ў пэўным органе (напр., кішачная палачка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАП’ЯКІ́ДАЛЬНІК,
старажытнае прыстасаванне для кідання кап’я, якое павялічвала далёкасць палёту, сілу і меткасць кідка. Вядомы з позняга палеаліту, асабліва ў абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, Амерыкі і Паўн.-Усх. Азіі. Уяўляў сабой драўляную палку ці дошку (прамавугольнай ці мечападобнай формы, шыр. 5—12 см, даўж. 30—150 см) з жалабком і ўпорам для дрэўка кап’я. Трапляліся і ў выглядзе раменнай пятлі. Паверхню К. ўпрыгожвалі разьбой, інкрустацыяй, часам фарбавалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЛЬЕ́РА-РЭА́ЛЬ (Cordillera Real),
горны хрыбет на УЦэнтр. Андаў, у Балівіі і Перу, на У ад воз. Тытыкака. Выш. да 6550 м (г. Анкаума). Складзеных палеазойскіх асадкавых парод, прарваных інтрузіямі. Вельмі расчлянёны рэкамі бас.р. Бені. Характэрны альпійскія формы рэльефу. На Пн і Пд ледавікі. Усх. схілы ўкрыты горнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, зах. — паўпустынныя У вярхоўі р. Ла-Пас размешчана сталіца Балівіі — г. Ла-Пас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЫ́ДА (араб.),
паэтычны жанр у л-рах Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі; пераважна панегірычны верш у гонар нейкай выдатнай падзеі або асобы. Паводле формы нагадвае газель, аднак колькасць бейтаў у ёй дасягае 50—70 і больш. Узнікла ў араб. л-ры яшчэ ў даісламскі перыяд, росквіту дасягнула ў 11—12 ст.Найб. вядомыя майстры К. — Рудакі, Унсуры, Хагані Шырвані і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́Р ВЕ́РХНІХ ДЫ́ХАЛЬНЫХ ШЛЯХО́Ў,
вострае запаленне з пашкоджаннем слізістых абалонак дыхальнага тракту (бранхіт, ларынгіт, рыніт, трахеіт, фарынгіт). Іншы раз спалучаецца з запаленнем слізістай абалонкі вока (кан’юнктывіт) і запаленнем лёгкіх. Прычыны: вірусы, адэнавірусы, бактэрыі, патагенныя грыбы, алергены, уздзеянне хім. фактараў (хлор, фармалін і інш.), пыл, злоўжыванне алкаголем, курэннем і інш. Ускладненні: запаленні прыдаткавых пазух носа (гаймарыт, франтыт і інш.), сярэдняга вуха (атыт), хранічныя формы хваробы. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦЬКО́ (Мікалай Рыгоравіч) (11.12.1919, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.1.1977),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1971), праф. (1971). Скончыў Нежынскі пед.ін-т (1941). З 1960 у БДУ. Навук. працы па праблемах дэмакратыі, сусв.рэв. працэсу.
Тв.:
Борьба за демократию — составная часть борьбы за социализм. Мн., 1966;
Демократические движения — формы подхода масс к социалистической революции. Мн., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛЬСКАЯ ДРАЎНІННАМА́САВАЯ І КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала з 1885 ва ўрочышчы Куль на р. Уса Мінскага пав.
(цяпер в. Куль у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.). Вырабляла драўнінную масу, паперу, белы, буры і шэры кардон. У 1898 мела 2 паравыя машыны (215 к.с.),
3 паравыя катлы, 3 формы для адліўкі кардону, кацёл для перапрацоўкі драўніны. У 1910 працавала 100 рабочых. Прадукцыя збывалася на папяровыя ф-кі Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЛАНД (Norrland),
пласкагор’е на УСкандынаўскага паўвострава на Пн Швецыі і Фінляндыі. Паніжаецца прыступкамі з З на У (ад Скандынаўскіх гор да Батнічнага зал.) ад 800 да 200 м. Складзена з крышт. парод Балтыйскага шчыта. Характэрны марэнныя грады і інш.формыстараж.-ледавіковага рэльефу, азёры, паўнаводныя парожыстыя рэкі. Расліннае покрыва — таежныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Каскады ГЭС. Здабыча жал. руды (цэнтр — г. Кіруна), руд каляровых металаў.