ФЮСТЭ́ЛЬ ДЭ КУЛА́НЖ (Fustel de Coulanges) Нюма Дэні (18.3.1830, Парыж — 12.9.1889),
французскі гісторык. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1875). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (Парыж, 1853). Праф. Страсбурскага ун-та (1861—70), Вышэйшай нармальнай школы (1870—75, у 1880—83 рэктар), Сарбоны (1875—80, 1883—88). Працы па гісторыі антычнасці і генезісе феадалізму ў Еўропе. Асн. твор: «Гісторыя грамадскага ладу старажытнай Францыі» (т. 1—6, 1875—92). Выступіў з т.зв. раманістычнай канцэпцыяй, паводле якой уасновееўрап. цывілізацыі ляжаць толькі рым. грамадскія інстытуты: буйное землеўладанне, залежнасць ад яго непасрэдных вытворцаў, манархічная ўлада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́РЭУС (Cereus),
род кветкавых раслін сям. кактусавых. Больш за 40 відаў. Пашыраны ў саваннах, камяністых пустынях, марскіх узбярэжжах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Адзін з першых кактусаў, вядомых еўрапейцам (яго выява ёсць у траўніку 1588). На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваюць Ц.Джамакару (C. jamacaru) і перуанскі (C. peruvianus).
Шматгадовыя дрэвападобныя або кустападобныя (часам сцелістыя) расліны выш. 1,7—20 м, дыям. да 40 см. Сцёблы рабрыстыя, з калючкамі, ’галінастыя ў аснове. Кветкі часцей белыя, буйныя, адзіночныя, раскрываюцца ноччу. Плод — ягадападобны, у некаторых відаў ядомы. Сцёблы выкарыстоўваюць на паліва. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМІ́НСКІ Віктар Пятровіч (н. 12.11.1928, С.-Пецярбург),
бел. танцоўшчык і дзеяч самадз. мастацтва. Засл. работнік культуры Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскае харэагр. ’вучылішча (1947). З 1947 артыст балета Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1949 саліст ансамбляў песні і танца БВА, Групы сав. войск у ГДР, Бел. філармоніі. З 1970 маст. кіраўнік нар. ансамбля танца «Вясёлка» Рэсп. Палаца культуры прафсаюзаў Беларусі. Сярод яго пастановак: танцы на асновебел. харэагр. фальклору «Беларускія сувеніры», «Верабей», харэагр. кампазіцыя «Подзвігу народа жыць у вяках», сюіта «Танцы народаў СССР» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ДНАРЦ (Bednorz) Іаганес Георг (н. 16.5.1950, г. Нойнкірхен, Германія),
нямецкі фізік. Скончыў Мюнстэрскі ун-т (1976) і Швейц.тэхнал.ін-т (Цюрых; 1982). З 1982 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс». Навук. працы па звышправоднасці. Адкрыў (з К.А.Мюлерам) высокатэмпературную звышправоднасць у керамічных матэрыялаў на аснове аксідаў медзі, лантану і барыю (1986). Нобелеўская прэмія 1987 (з Мюлерам).
Тв.:
Рус.пер. — Оксиды перовскитного типа — новый подход к высокотемпературной сверхпроводимости (разам з К.А.Мюлерам) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 156, вып. 2;
Сверхпроводимость: никогда не следует говорить «нет» // Химия и жизнь. 1988. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТАЎДА́ЛА», «Книга о Таудале-рыцеры»,
помнік бел. перакладной л-ры 16 ст., твор царк.-рэліг. характару. Арыгінал аповесці ўзнік у 12 ст. на лац. мове ў Ірландыі. Бел. пераклад з чэшскай крыніцы. У аповесці выкарыстаны папулярны матыў тагачаснай л-ры — дзівоснае перавыхаванне героя-грэшніка. Уаснове сюжэта незвычайнае падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасць. Уражаны страшнымі пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў грахах і вырашае жыць праведна, па хрысц. запаветах. Твор цікавы як сведчанне духоўных запатрабаванняў таго кола бел. чытачоў эпохі Адраджэння, у асяроддзі якіх былі яшчэ жывыя сярэдневяковыя ўяўленні і густы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКТЭ́Б (араб., літар. месца, дзе пішуць),
1) з 7 ст. пачатковая мусульм. школа пры мячэці. З пашырэннем ісламу і развіццём мусульм.місіянерства М. пашыраны ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, у 9—10 ст. — у Сярэдняй Азіі, Азербайджане, Паволжы, Сібіры. М. ўтрымлівалі на сродкі насельніцтва, навучаліся ў іх пераважна хлопчыкі, настаўнікі — служыцелі культу, мулы. Уаснове навучання араб. мова і тэксты Карана; у сучасных М. вывучаюцца і інш. прадметы. Многія М. рэарганізаваны ў пач.агульнаадук. школы. У шэрагу краін ісламу створаны і жаночыя М. — кутабы.
2) Назва сярэдняй агульнаадук. школы ў народаў цюркскай моўнай групы, якія жывуць на тэр. Расійскай Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДО́Н (Redon) Адылон (20.4.1840, г. Бардо, Францыя —6.7.1916),
французскі графік і жывапісец. З 1855 вучыўся ў С.Гарына ў Бардо, з 1861 у Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы ў Ж.Л.Жэрома. Зазнаў уплыў Р.Брэдэна, сімвалістаў, мастакоў групы «Набі». На аснове асацыяцый з прыроднымі формамі ствараў свет фантаст. істот, у які ўводзіў рэальныя дэталі, чым дамагаўся эфектаў змяшэння сну з рэчаіснасцю, з хваравіта-містычнымі недагаворкамі: серыі літаграфій «У свеце мары» (1879), «Эдгару По» (1882), «Пачаткі» (1883), «У гонар Гоі» (1885), «Ноч» (1886), «Густаву Флаберу», «Апакаліпсіс св. Іаана» (абедзве 1889), «Заплюшчаныя вочы» (1890) і інш. Пісаў дэкар. нацюрморты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАХРО́МНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
святлоадчувальныя рэчывы, у якіх з’ява фотахрамізму выкарыстоўваецца для рэгістрацыі відарысаў і аптычных сігналаў.
Пашыраны з 1960-х г. Характарызуюцца высокай раздзяляльнай здольнасцю, хуткадзейнасцю, шматразовым выкарыстаннем, захаваннем інфармацыі ад 10−6 с да некалькіх гадоў і інш.У залежнасці ад галіны выкарыстання Ф.м. вырабляюць у выглядзе вадкіх раствораў, палімерных плёнак, сілікатнага і палімернага шкла. монакрышталёў і інш.Найб. пашыраны палімерныя Ф.м. на асновеарган. злучэнняў, фотахромнага сілікатнага шкла, якое мае ў сабе мікракрышталі галагенідаў серабра, солей і аксідаў шчолачназямельных металаў з дабаўкамі. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аператыўнай памяці ЭВМ, у фатаграфіі, сістэмах мікрафільмавання, у галаграфіі і інш., таксама пры вырабе акуляраў і аптычных затвораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛУЙСКАЯ МІНІЯЦЮ́РА,
мініяцюрны жывапіс тэмперай на лакавых вырабах; рускі нар.маст. промысел. Узнік у 1932 упас. Холуй Іванаўскай вобл. (Расія) на асновемясц. іканапіснага промыслу (вядомы з 16 ст.) як філіял арцелі «Пралетарскае мастацтва». У 1934 створана Холуйская маст. арцель, у 1960 ф-камаст. лакавай мініяцюры. Тэхналогія вырабаў з пап’е-машэ запазычана ў майстроў фядоскінскай мініяцюры. У Х.м. пераважаюць кампазіцыі на гіст., былінныя, казачныя і сучасныя тэмы, размешчаныя, як правіла, на пейзажных фонах. Вырабы вызначаюцца падкрэсленай дэкаратыўнасцю, засн. на проціпастаўленні яркіх тонаў, пластычнай выразнасцю поз і жэстаў персанажаў, узбуйненымі дэталямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
До́лата ’долата’ (БРС). Рус.долото́, укр.долото́, чэш.dláto, польск.dłuto, балг.длато́. Зыходным для гэтых форм з’яўляецца прасл.*dolbto (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 60), якое лічыцца больш старым, чым *delbto (балг.длето́, серб.-харв.дле́то, чэш.dletko; гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 205). Параўн. ст.-прус.dalptan ’прабойнік’. Утварэнне з суфіксам *‑to ад асновы *dolb‑, якая мае іменны вакалізм ‑o‑. Формы тыпу *delb‑ лічацца другаснымі. Уаснове ляжыць *delb‑: *dьlb‑: *dolb‑ ’дзяўбці’. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526; Траўтман, 54; Бернекер, 1, 183.